Кельбаджарскі раён
Кельбаджарскі раён | |
Kəlbəcər rayonu | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Азэрбайджан |
Статус | раён |
Адміністрацыйны цэнтар | Кельбаджар |
Дата ўтварэньня | 1930 |
Кіраўнік | Azər Qocayev[d] |
Насельніцтва |
|
Плошча | 3 054 км² |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 1961 м |
Месцазнаходжаньне Кельбаджарскага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | GMT +4 |
Код ISO 3166-2 | AZ-KAL |
Тэлефонны код | 237 |
Паштовыя індэксы | AZ 3200 |
Код аўтам. нумароў | 32 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Кельбаджарскі раён (па-азэрбайджанску: Kəlbəcər rayonu) — раён у заходняй частцы Азэрбайджану. Адміністрацыйны цэнтар — горад Кельбаджар.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 1993 году раён кантраляваўся непрызнанай Нагорна-Карабаскай Рэспублікай. Згодна з рэзалюцыяй Рады Бясьпекі ААН дадзеныя тэрыторыі разглядаліся як акупаваныя армянскімі сіламі[1]. Армянскі батальён колькасьцю 500 чалавек кантраляваў вузкі Амарскі перавал, які зьяўляецца адзіным праходам праз Мураўдаг, і ўсю паўночную мяжу НКР. Гэтыя пазыцыі дазвалялі армянскім сілам весьці назіраньне за перамяшчэньнем азэрбайджанскіх войскаў на поўначы ад Кельбаджару, а таксама з зручнай пазыцыі зьбіваць самалёты. Кельбаджар меў стратэгічнае значэньне як для Армэніі, так і для Нагорнага Карабаху ў забесьпячэньні іх вадой — тут знаходзілася 85% вадазбору краю, а таксама бяруць пачатак рэкі, якія сьцякаюць у Сэван — Апра і Базарчай.
Падчас Другой Карабаскай вайны большая частка раёну вярнуўся пад кантроль Азэрбайджану.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |