Перайсьці да зьместу

Зангеланскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зангеланскі раён
Zəngilan rayonu
Агульныя зьвесткі
Краіна Азэрбайджан
Статус раён
Адміністрацыйны цэнтар Зангелан
Дата ўтварэньня 1930
Кіраўнік Ramiz Hasanov[d]
Насельніцтва
  • 32 500 чал. (1993)
Плошча 707 км²
Месцазнаходжаньне Зангеланскага раёну
Зангеланскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +4
Код ISO 3166-2 AZ-ZAN
Тэлефонны код 994 26
Паштовыя індэксы AZ 6401
Код аўтам. нумароў 64
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Зангеланскі раён (па-азэрбайджанску: Zəngilan rayonu) — раён у паўднёва-заходняй частцы Азэрбайджану. З 1993 году паўднёва-заходняя частка раёну кантралявалася непрызнанай Нагорна-Карабаскай Рэспублікай. Згодна з рэзалюцыяй Рады Бясьпекі ААН дадзеныя тэрыторыі разглядаліся як акупаваныя армянскімі сіламі[1]. Падчас Другой Карабаскай вайны раён вярнуўся пад кантроль Азэрбайджану.

Адміністрацыйны цэнтар — горад Зангелан.

На тэрыторыі раёну знаходзяцца гістарычныя помнікі. У сяле Мамэдбэйлі — васьмікутная грабніца Ёхйі ібн Мухамада ал-хаджа (1304—1305)[2].