Перайсьці да зьместу

Габрыель Нарутовіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Габрыель Нарутовіч
па-польску: Gabriel Narutowicz
Габрыель Нарутовіч
Габрыель Нарутовіч
Прэзыдэнт Польскай Рэспублікі
11 сьнежня — 16 сьнежня 1922
Папярэднік: пасада заснаваная,
раней кіраўніком дзяржавы быў Юзэф Пілсудзкі
Наступнік: Станіслаў Вайцэхоўскі
міністар замежных справаў
Польскай Рэспублікі
28 чэрвеня — 14 сьнежня 1922
Папярэднік: Канстанты Скірмунт
Наступнік: Аляксандр Скшынскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 17 сакавіка 1865
Сьцяг Расейскай імпэрыі (1858—1883) Цельшы, Ковенская губэрня, Расейская імпэрыя
Памёр: 16 сьнежня 1922
Сьцяг Польшчы Варшава, Польская Рэспубліка
Партыя:
Бацька: Ян Нарутовіч
Маці: Вікторыя з Шчапкоўскіх
Адукацыя:
Узнагароды:
ордэн Белага арла Вялікі крыж ордэна Адраджэньня Польшчы

Габрыель Нарутовіч (па-польску: Gabriel Narutowicz; 17 сакавіка 1865, Цельшы, Ковенская губэрня, цяпер Летува — 16 сьнежня 1922, Варшава) — першы прэзыдэнт Польскай Рэспублікі, займаў пасаду ўсяго 5 дзён, з 11 сьнежня (абраны 9) па 16 сьнежня 1922.

Прафэсар Тэхналягічнага інстытуту ў Цюрыху, гідраінжынэр. Родны брат Нарутовіча, Станіслаў Нарутовіч, зрабіў кар’еру як летувіскі палітык і ўдзельнічаў у абвяшчэньні незалежнай Летувы ў 1918 годзе. Габрыэль Нарутовіч прысутнічаў у польскай палітыцы з 1919 як беспартыйны дэпутат; быў міністрам грамадзкіх прац, потым замежных справаў. Абраны на пост прэзыдэнта рэспублікі Соймам, пасьля чаго яму перадаў уладу «Начальнік дзяржавы» Юзэф Пілсудзкі.

16 сьнежня новаабраны прэзыдэнт быў застрэлены на мастацкай выставе ў Варшаве экстрэмістам Элігіюшам Невядомскім — крытыкам-мадэрністам і мастаком, які прытрымліваўся скрайне правых поглядаў. Той помсьціў Нарутовічу за тое, што яго абраньне было падтрымана левымі і Блёкам нацыянальных меншасьцяў. Кампанія цкаваньня была разгорнутая нацыяналістамі адразу пасьля абраньня Нарутовіча. Нацыяналісты абвясьцілі яго «прэзыдэнтам габрэяў», які «ня ведае польскай мовы» і г. д.

Невядомскі быў прысуджаны да сьмяротнага пакараньня і расстраляны 31 студзеня 1923 у Варшаўскай цытадэлі. На пахаваньнях забойцы прысутнічала 10 тысячаў чалавек, і нацыяналісты абвясьцілі яго пакутнікам.