Перайсьці да зьместу

Вэб-сэрвэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Архітэктура сэрвэраў фундацыі Вікімэдыя

Вэб-сэрвэр — гэта сэрвэр, які прымае HTTP-запыты ад кліентаў, звычайна вэб-браўзэраў, і выдае ім HTTP-адказы, звычайна разам з HTML-старонкай, выявай, файлам, мэдыя-плыньню ці іншымі зьвесткамі. Вэб-сэрвэры — аснова Сусьветнага павуціньня.

Вэб-сэрвэрам завуць як праграмнае забесьпячэньне, якое выконвае функцыі вэб-сэрвэра, так і непасрэдна кампутар, на якім гэта праграмнае забесьпячэньне працуе.

Кліент, якім звычайна зьяўляецца вэб-браўзэр, перадае вэб-сэрвэру запыты на атрыманьне рэсурсаў, пазначаных URL-адрасамі. Рэсурсы — гэта HTML-старонкі, выявы, файлы, мэдыя-плыні ці іншыя зьвесткі, якія неабходныя кліенту. У адказ вэб-сэрвэр перадае кліенту запытаныя зьвесткі. Гэты абмен адбываецца паводле пратакола HTTP.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Netcraft — вызначэньне і збор статыстыкі па выкарыстаных у сьвеце вэб-сэрвэрах.