Вуліца Пуліхава (Менск)
Каардынаты: 53°53′46″ пн. ш. 27°34′51″ у. д. / 53.896196° пн. ш. 27.580912° у. д.
Пуліхава | |
вуліца | |
Від на пачатак вуліцы Пуліхава зь Першамайскай вуліцы | |
Агульная інфармацыя | |
---|---|
Раён гораду | |
Гістарычны раён | Стромкі Бераг, Архірэйская Слабодка |
Былыя назвы | Архірэйская, Бэнца |
Даўжыня | 1,2 км |
Аўтобусныя маршруты | 57 |
Паштовыя індэксы | 220088 |
На мапе | |
Google · Яндекс | |
Вуліца Пуліхава ў Вікісховішчы |
Вуліца Пуліхава — адна з цэнтральных вуліцаў Менску. Знаходзіцца ў Партызанскім раёне і ідзе ўздоўж левага берагу ракі Сьвіслачы ад вуліцы Першамайскай да Смаленскай. Цяперашняя даўжыня — 1,2 км. Перасякаецца з вуліцамі Сьлясарнай і Андрэеўскай, а таксама з Нагорным завулкам. На вуліцы знаходзяцца УП «Менскводаканал», аддзяленьне «Белпошты» № 88, гаспадарчыя і прадуктовыя крамы. Уваходзіць у лік найдаражэйшых жылых вуліцаў Менску.[1]
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На мапе Менску 1858 году месца, дзе цяпер пракладзеная вуліца Пуліхава, знаходзілася па-за межамі гораду.[2] Гістарычная назва вуліцы — Архірэйская.[3]
На гарадзкой мапе 1898 году вуліца мела толькі палову сваёй сёньняшняй даўжыні, праходзіла па гістарычным раёне Стромкі Бераг і цягнулася ад вуліцы Вясёлай (цяпер — Першамайская) да перакрыжаваньня са Шпітальнай (пазьней — Фрунзенскай)[4] і Нагорнай. У пачатку вуліцы па яе левым баку знаходзіліся казармы.[5]
У 1923 годзе названая ў гонар рэвалюцыянера—тэрарыста Івана Пуліхава.[6] Спадарожнік па Менску (1930 год) падае старую назву вуліцы як «Архірэйскае ўрочышча», а новую — як «Піліхава ўрочышча».[7] На гарадзкой мапе 1934 году назва вуліцы пададзена як «Пуліхаўская».[8]
У час нямецкай акупацыі вуліца называлася імём нямецкага інжынэра—вынаходніка К. Бэнца.[9] Толькі пасьля вайны вуліца Пуліхава падоўжылася да менскага гістарычнага раёну, зь якім раней дзяліла сваю назву, — Архірэйская Слабодка.
Да распачатай у 1950-я гады рэканструкцыі на вуліцы пераважна знаходзіліся драўляныя малапавярховыя пабудовы сядзібнага тыпу. Жылы мікрараён па левым баку вуліцы пабудаваны ў 1960-я—1970-я гады. Для забудовы гэтага пэрыяду характэрныя тыпавыя 5-павярховыя жылыя дамы і 9-павярховыя дамы, пабудаваныя па індывідуальных праектах (архітэктары М. Ткачук, С. Баткоўскі, Л. Гельфанд, С. Стружкін, А. Прасяная). У гэты ж час добраўпарадкавана набярэжная Сьвіслачы (архітэктары А. Сахно, Ю. Ягубаў, Н. Курыліна).[6]
У менскім гарадзкім слэнгу за жылым раёнам вуліцы Пуліхава (паміж вуліцамі Захарава й Пуліхава), дзе за савецкім часам пераважна жыла партыйная намэнклятура, замацавалася назва «Царскае сяло» ці «раён пыжыкавых (андатравых) капелюшоў».[10]
У сучаснай гарадзкой гісторыі вуліца найбольш гучна ўзгадвалася ў 1999 годзе, калі тут на перакрыжаваньні зь Першамайскай вуліцай 17 кастрычніка адбылася жорсткая сутычка паміж удзельнікамі «Маршу свабоды» і міліцыяй[11], а таксама ўвесну 2013 году, калі жыхары вуліцы дамагліся скасаваньня пляну будаўніцтва на набярэжнай Свіслачы ў раёне скрыжаваньня вуліцаў Пуліхава і Першамайскай шматфункцыянальнага культурна-забаўляльнага цэнтру Park Avenue[12]
Забудова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычна забудова вуліцы была даволі ўнікальнай у тым сэнсе, што вялася амаль выключна па левым баку вуліцы: сёньня толькі адзін будынак на вуліцы мае цотны нумар.
Па няцотным баку | |||||
№ 1 | Першы будынак на левым, усходнім баку вуліцы. Пяціпавярховы, Г-падобны з бакавымі крыламі, 39-кватэрны дом з жылымі і офіснымі памяшканьнямі. Агульная плошча кватэраў — 4872 кв.м. Дом мае падвойную нумэрацыю — вул. Першамайская 18. Пабудаваны ў 1960 годзе. У будынку разьмяшчаюцца рэспубліканскі камітэт беларускага прафсаюзу працаўнікоў транспарту і дарожнай гаспадаркі,[13] Менскае гарадзкое кіраўніцтва рэспубліканскага цэнтру па аздараўленьні і санаторна—курортным лячэньні насельніцтва,[14] Менскае гарадзкое агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры,[15] прадпрыемства «Белвокнапласт»,[16] турыстычнае агенцтва «Дыліжанстур»[17] і страўня «Камяніца».[18] | ||||
№ 3 | Пяціпавярховы, 64-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 3807 кв.м. Пабудаваны ў 1962 годзе. На першым паверсе дому разьмяшчаецца крама «Эўраопт».[19] | ||||
№ 5 | Пяціпавярховы, 59-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 3850 кв.м. Пабудаваны ў 1965 годзе. | ||||
№ 7/1 | Дзевяціпавярховы, 51-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 4936 кв.м. Пабудаваны ў 1972 годзе. | ||||
№ 7/2 | Дзевяціпавярховы, 54-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 5221 кв.м. Пабудаваны ў 1980 годзе. | ||||
№ 15 | Чатырохпавярховы офісны будынак. У будынку разьмяшчаецца адміністрацыя прадпрыемства «Менскводаканал».[20] | ||||
№ 19 | Дзевяціпавярховы, 48-кватэрны жылы дом. Пабудаваны ў 1972 годзе. На першым паверсе будынку разьмяшчаецца аддзяленьне № 88 УП «Белпошта» і абутковая крама «Отіко». | ||||
№ 21 | Дзевяціпавярховы, 48-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 2692 кв.м. Пабудаваны ў 1972 годзе. На першым паверсе будынку разьмяшчаецца крама адзеньня «Second Hand» і крама трыкатажнае бялізны «Одень'ка». | ||||
№ 23 | Дзевяціпавярховы, 160-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 11234 кв.м. Пабудаваны ў 1980 годзе. | ||||
№ 25 | Пяціпавярховы, 50-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 3467 кв.м. Пабудаваны ў 1972 годзе. | ||||
№ 27 | Пяціпавярховы, 90-кватэрны жылы дом. Пабудаваны ў пачатку 1970-х гадоў. | ||||
№ 29 | Дзевяціпавярховы, 135-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 12486 кв.м. Пабудаваны ў 1976 годзе. | ||||
№ 31/1 | Дзевяціпавярховы, 8-пад’ездны, 166-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 15916 кв.м. Пабудаваны ў 1980 годзе. | ||||
№ 33 | Пяціпавярховы, 35-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 2687 кв.м. Пабудаваны ў 1972 годзе. | ||||
№ 35 | Дзевяціпавярховы, 48-кватэрны жылы дом. Пабудаваны ў 1973 годзе. На першым паверсе дома знаходзіцца прадуктовая крама № 5. | ||||
№ 37 | Дзевяціпавярховы, 48-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 2865 кв.м. Пабудаваны ў 1973 годзе. На першым паверсе дома ад часу пабудовы знаходзілася кавярня «Кактэйль-хол». Цяпер тут разьмяшчаецца рэстаран азэрбайджанскае кухні «Астара».[21] | ||||
№ 41 | Пяціпавярховы, 45-кватэрны жылы дом. Агульная плошча кватэраў — 2644 кв.м. Пабудаваны ў 1975 годзе. | ||||
№ 43 | Пяці- і дзевяціпавярховы жылы дом. Пабудаваны ў 1999 годзе. | ||||
№ 45 | Шаснаццаціпавярховы жылы дом. Пабудаваны ў 2008 годзе. |
Па цотным баку | |||||
№ 6 | Адзіны будынак на правым, заходнім баку вуліцы. У ім разьмяшчаецца ўчастак каналізацыйных станцыяў № 3 УП «Менскводаканал». | ||||
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Мэмарыяльны знак з нагоды 60-годзьдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне
-
Помнік Невядомаму сантэхніку ля адміністрацыйнага будынку «Менскводаканала»
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Шыбека З., Шыбека С. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. Станюты. — Менск: Полымя, 1994. — 341 с. [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
- Гісторыя Мінска. 1-е выданне. — Менск: БелЭн, 2006. — 696 с. ISBN 985-11-0344-6.
- И.П. Шамякин (гл. ред.)и др. Менск: энцыкляпэдычны даведнік = Минск: Энцикл. справочник. — 2-е выданьне. — Менск: Бел. Сов. Энциклопедия, 1983. — С. 346. — 467 с.
- Сацукевіч, Іван. Тапанімія вуліцы і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стст. // «Беларускі калегіюм», 4 чэрвеня 2008.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ У Менску знайшлі самыя дарагія жылыя вуліцы telegraf.by Праверана 3 лістапада 2013 г.
- ^ Старая карта Менску —1858 г. karty.by Праверана 14 жніўня 2012 г.
- ^ Тапанімія вуліц і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя Беларускі калегіюм Праверана 16 жніўня 2013 г.
- ^ Гэтая частка Шпітальнай вуліцы ад Вясёлай і да чыгункі цяпер не існуе.
- ^ План губернского города Минска (1898) // Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэвалюцыйнага горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. [1] асобн. арк. карт.
- ^ а б И.П. Шамякин (гл. ред.)и др. Менск: энцыкляпэдычны даведнік = Минск: Энцикл. справочник. — 2-е выданьне. — Менск: Бел. Сов. Энциклопедия, 1983. — С. 346. — 467 с.
- ^ Спадарожнік па Менску 1930 г. pravapis.org Праверана 16 жніўня 2013 г.
- ^ План Менску 1934 г. karty.by Праверана 14 жніўня 2012 г.
- ^ Перайменаваньні менскіх вуліцаў падчас нямецкай акупацыі Менск.by Праверана 16 жніўня 2013 г.
- ^ Памылка выкліку Шаблён:Спасылка: Парамэтры url / спасылка і загаловак / title павінны прысутнічаць pravapis.org Праверана 16 жніўня 2013 г.
- ^ Менск, вуліца Першамайская, 18. «Марш свабоды» 100 адрасоў Свабоды. Радыё Свабода (18 сьнежня 2009). Праверана 1 лістапада 2012 г.
- ^ .БелаПАН (7 траўня 2013) Жыхары вуліцы Пуліхава адстаялі набярэжную Сьвіслачы. Наша Ніва. Праверана 16 жніўня 2013 г.
- ^ Рэспубліканскі камітэт Беларускага прафсаюзу працаўнікоў транспарту і дарожнай гаспадаркі старонка ўстановы Праверана 3 лістапада 2013 г.
- ^ Менскае гарадзкое ўпраўленьне па аздараўленьні і санаторна-курортным лячэньні насельніцтва старонка ўстановы Праверана 3 лістапада 2013 г.
- ^ РУП «Менскае гарадзкое агенцтва па дзяржащнай рэгистрацыи и зямельным кадастры» сайт установы Праверана 3 лістапада 2013 г.
- ^ УП Белокнапласт сайт кампаніі Праверана 3 лістапада 2013 г.
- ^ Турыстычнае прадпрыемства «Дыліжанстур» старонка кампаніі Праверана 3 лістапада 2013 г.
- ^ Страўня «Камяніца» старонка рэстарана Праверана 3 лістапада 2013 г.
- ^ Cетка крамаў «Еўраопт» сайт кампаніі Праверана 16 жніўня 2013 г.
- ^ УП «Менскводаканал» сайт прадпрыемства Праверана 16 жніўня 2013 г.
- ^ Рэстаран «Астара» сайт рэстарана Праверана 16 жніўня 2013 г.