Перайсьці да зьместу

Вуліца Карла Лібкнэхта (Менск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Вуліца Карла Лібкнэхта (лацінка: Vulica Karla Libknechta, да 1922 р. — Нямецкая) — вуліца ў Маскоўскім раёне Менску. Найменавана ў гонар Карла Лібкнэхта, нямецкага камуніста, чальца Камуністычнай партыі Нямеччыны і адзін зь ейных заснавальнікаў. Вуліца перарваецца чыгункай і завулкам Дамашэўскім.

На скрыжаваньні з вуліцай Клары Цэткін зьмяшчаецца сэрвіс-цэнтар кампаніі Geely. На скрыжаваньні з завулкам Дамашэўскім зьмяшчаюцца адзьдзел дэпартамэнта аховы МВД Маскоўскага раёну р. Менску і бізнэс-цэнтар "Дамашэўскі", неўзабаве — Лютэранскі сквер. На вуліцы знаходзіцца ўстанова адукацыі "Менскі дзяржаўны каледж індустрыі і моды". На скрыжаваньні з праездам Бятонным зьмяшчаецца Ваенны камісарыят Маскоўскага раёну р. Менску.