Васільеўка (Добрускі раён)
Васільеўка | |
трансьліт. Vasiĺjeŭka | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Добрускі |
Сельсавет: | Церахоўскі |
Насельніцтва: | 589 чал. (2009)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2333 |
Паштовы індэкс: | 247080 |
СААТА: | 3212857009 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°14′49″ пн. ш. 31°30′31″ у. д. / 52.24694° пн. ш. 31.50861° у. д.Каардынаты: 52°14′49″ пн. ш. 31°30′31″ у. д. / 52.24694° пн. ш. 31.50861° у. д. |
± Васільеўка |
Васі́льеўка[2] — вёска ў Добрускім раёне Гомельскай вобласьці. Уваходзіць у склад Церахоўскага сельсавету. Насельніцтва на 2009 год — 589 чал.
Знаходзіцца за 28 км на паўднёвы ўсход ад Добрушу, за 50 км ад Гомелю, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Церахоўка на ліні Гомель — Бахмач.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За 2 км ад вёскі археолягі выявілі гарадзішча.
Паводле пісьмовых крыніцаў вёска вядомая з пачатку XVIII ст., у Менскім ваяводзтве Вялікага Княства Літоўскага.
Пасьля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі. Ад 1775 року вёска знаходзілася ў валоданьні фэльдмаршала графа П. Румянцава-Задунайскага. У 1788 року ў складзе Беліцкага павету Магілёўскай губэрні. У 1795 року ў Зэфэльдзкай эканоміі Гомельскага маёнтку. Ад 1834 року валоданьне фэльдмаршала графа І. Паскевіча. У 1868 року працавалі крупадрабілка і хлебазапасная крама. У 1870 року пачала дзейнічаць Міхайлаўская царква, працавала крупадрабілка. У 1885 року ў вёсцы былі драўляная царква і 6 ветракоў. У 1897 року працавалі царкоўна-прыходзкая школа, вінная крама, карчма. У 1909 року ў Краснабудзкай воласьці Гомельскага павету. У 1911 року адкрылася спажывецкае таварыства.
Улетку 1918 року падчас нямецкай акупацыі жыхары стварылі партызанскі атрад, якім кіравалі браты Кажакі. 15 сакавіка 1920 року створаны сельскагаспадарчы каапэратыў. У 1926 року ў вёсцы знаходзіліся паштовы пункт, пачатковая школа, аддзяленьне спажывецкай каапэрацыі, сельскагаспадарчае таварыства. З 8 сьнежня 1926 року зьяўляецца цэнтрам Васільеўскага сельсавету Краснабудзкага, з 4 жніўня 1927 року Церахоўскага, з 25 сьнежня 1962 року Добрускага раёнаў Гомельскай акругі, з 20 лютага 1938 року Гомельскай вобласьці. У 1929 року ў вёсцы знаходзіліся торфаздабыўная талака, 4 ветракі, гамарня, конная крупадрабілка.
У 1972 року ў Васільеўку перасялілася частка жыхароў пасёлку Ягаднае. У складзе Васільеўскага сельсавету да 1972 року знаходзіўся пасёлак Ягаднае, а да 1987 року — Чырвоны Рог, цяпер ня існыя.
Да 1 сьнежня 2009 году — цэнтар Васільеўскага сельсавету. 1 сьнежня 2009 году разам зь іншымі населенымі пунктамі ліквідаванага Васільеўскага сельсавету перададзеная ў склад Церахоўскага пасялковага савету[3], які 12 лістапада 2013 году рэарганізаваны ў сельсавет[4].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XVIII стагодзьдзе: 1775 год — 81 двор; 1788 год — 560 жыхароў; 1795 год — 680 жыхароў
- XIX стагодзьдзе: 1816 год — 179 двароў, 1024 жыхары; 1834 год — 229 двароў, 1439 жыхароў; 1885 год — 278 двароў, 1730 жыхароў; 1897 год — 330 двароў (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1908 год — 409 двароў, 2649 жыхароў; 1926 год — 1443 жыхары; 1940 год — 520 двароў; 1959 год — 1582 жыхары (паводле перапісу); 1999 год — 781 жыхар
- XXI стагодзьдзе: 2004 год — 344 двары, 745 жыхароў; 2009 год — 589 жыхароў[1]
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Васільеўцы функцыянуюць сярэдняя школа, дом культуры, бібліятэка, амбуляторыя, аптэка, дзіцячы сад, аддзяленьне сувязі, сталоўка, 3 крамы. Цагляная вытворчасьць.
Забудова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Плянаваньне складаецца з 2 паралельных вуліц з 4 завулкамі. Забудова двухбаковая, драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу. У 1986—1987 роках збудаваныя цагляныя хаты на 50 кватэр, у якіх былі пераселеныя жыхары з забруджаных пасьля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС тэрыторыяў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Перапіс 2009 году
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 137
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства Добрушского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 279 (рас.)
- ^ О некоторых вопросах административно-территориального устройства Добрушского района Гомельской области (рас.) / Решение Гомельского областного Совета депутатов от 12 ноября 2013 г. № 280
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.