Беларуская Марсэльеза
Гімны Беларусі | |
---|---|
Багародзіца (XIV—XVIII стагодзьдзі) | |
Гімн БНР (1919) | |
Гімн БССР (1955—1991) | |
Гімн Беларусі (1991—2002) | |
Мы, беларусы (з 2002 году) | |
Іншыя гімны: | |
Магутны Божа (духоўны гімн, 1943) | |
Беларуская Марсэльеза (рэвалюцыйная песьня, 1906) |
«Белару́ская Марсэлье́за» — назва, якой характарызавалі дзьве розныя беларускія патрыятычныя песьні.
- У пачатку XX стагодзьдзя зьявілася песьня «Адвеку мы спалі». Песьня была пачутая ў першы раз у 1906 року «сярод рэвалюцыйнага сялянства Слуцкага павету Менскай губэрні»[1] і лічылася народнай. Пазьней было высьветлена, што аўтарам словаў быў паэт Аляксандар Мікульчык[2][3]. Варыянт, датаваны 1917 рокам, з словамі «…што трэба зладзеяў пабіць», прыпісваўся Ўладзіславу Галубку[a]. Песьню шырока называлі «Беларускай Марсэльезай»[a] за патрыятычны і рэвалюцыйны патас словаў, але сьпявалі яе на іншую мэлёдыю, чым «La Marseillaise(fr)»; аўтарства музыкі прыпісваецца Ўладзімеру Тэраўскаму,[4] аднак у сьпеўніку самога Тэраўскага яна пададзеная як народная.[5] У 1920-я і, імаверна, пазьней, гэтая песьня была фактычным гімнам БССР і беларускага нацыянальнага руху за мяжой.
- У канцы 1980-х — пачатку 1990-х у беларускім патрыятычным асяродку назвай «беларуская Марсэльеза» пачалі азначаць песьню «Пагоня», створаную на аднайменны верш Максіма Багдановіча, сьпяваны на мэлёдыю «La Marseillaise»[b][6].
Тэкст
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вядомыя розныя варыяцыі тэксту «Адвеку мы спалі». Адзін зь іх быў апублікаваны на старонках газеты «Верный путь» (Рэвель, люты 1920 г.)[7]:
Ад веку мы спалі і нас разбудзілі,
Мы знаем, што трэба рабіць,
Што трэба свабоды, зямлі чалавеку,
Што трэба зладзеяў пабіць.
Што гэта за марная доля няшчасная:
Бяз хлеба, бяз грошай працуй.
Усюды ганяюць, усюды сьмяюцца,
Ну проста хоць крыкні: «Ратуй».
Сьмяюцца над намі багатыя людзі,
Здаецца, панамі іх зваць…
Мы доўга цярпелі, цярпець больш ня будзем
І пойдзем мы долі шукаць.
Мы дружна паўстанем з касамі, сярпамі,
Прагонім зь зямлі палачэй.
Няхай нас сустрэнуць палямі, лясамі
Грамады працоўных людзей.
Другі дайшоў да нас дзякуючы запісу Веры Харужай[8]. Ён адрозьніваецца другім радком («Сказалі, што трэба рабіць»).
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Турук Ф. Беларуская Марсельеза // Белорусское движение: очерк истории национального и революционного движения белоруссов. — М.: Государственное издательство, 1921. — 144 с.
- ^ ЮУ. (26 красавіка 2012) Беларусы маюць дзьве «Марсэльезы» Музыка. Наша Ніва. Праверана 11 сакавіка 2016 г.
- ^ Справка. Микульчик, Александр Андреевич (поэт; 1882 — после 1918) (рас.) Сводный электронный каталог библиотек Беларуси Праверана 11 сакавіка 2016 г.
- ^ Латышонак, Алег (25 сакавіка 2010) Дзяржаўная сымболіка Беларускай Народнай Рэспублікі Навука. Гісторыя. Arche. Праверана 11 сакавіка 2016 г.
- ^ Беларускі лірнік: Спеўнік на чатыры галасы / Ул. Тэрраўскі. — Берлін: Выд-не навук.-літ. аддз. нар. камісарыяту асветы БССР, 1922. — 91 с — С. 89
- ^ Андреева, Юлия (14 чэрвеня 2011) Гімн Беларусі: лёсы і сучаснасьць. LiveJournal. Праверана 11 сакавіка 2016 г.
- ^ Батько Булак. (22 студзеня 2012) «Беларуская марсельеза» са старонак газеты «Верный путь», Рэвель, люты 1920 г.. Livejournal. Праверана 11 сакавіка 2016 г.
- ^ Михаил Скоморощенко. «СБ» раскрыла подробности биографии Веры Хоружей // Советская Белоруссия. — 29 кастрычніка 2015. — № 209 (24839).
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кавко А. К. «Беларуская Марсельеза» в контексте национального просветительства // Беларускае Асветніцтва: вопыт тысячагоддзя. Кн. 3, ч. 1. — Мн.: 2001. — С. 57—63.