Аляксандар Мікульчык

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Аляксандар Мікульчык
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 14 жніўня 1882(1882-08-14)
Шацак, Ігуменскі павет, Менская губэрня, Расейская імпэрыя
Памёр невядома
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт
Мова расейская мова і беларуская мова

Аляксандар Андрэевіч Мікульчык (14 жніўня 1882, Шацак, Ігуменскі павет, Менская губэрня — пасьля 1918) — беларускі паэт. Аўтар словаў да песьні «Беларуская Марсэльеза»[1].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 14 жніўня 1882 году ў мястэчку Шацак Ігуменскага павету Менскай губэрні (цяпер — Пухавіцкі раён Менскай вобласьці).

Працаваў перапісчыкам, грузчыкам, матросам і на іншых працах, удзельнічаў у забастовачным руху. У сьнежні 1905 году — чэрвені 1906 годы зьняволены ў Менску па падазрэньні ў прыналежнасьці да «анархістаў-камуністаў». У 1906—1907 гадох — у Пецярбургу, потым працаваў у тэатры ў Кіеве.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пісаў на беларускай і расейскай мовах. Найбольш вядомы яго верш «Ад веку мы спалі і нас разбудзілі…» (1905), названы пазьней «Беларуская Марсэльеза» (пэўны час лічыўся ананімным ці народным творам). Мікульчык быў знаёмы з М. Горкім, падтрымліваў творчыя сувязі з У. Бонч-Бруевічам. Друкаваўся ў газэтах «Наша ніва», «Северо-Западный край», «Белорусское слово» (Кіеў), у калектыўным «Зборніку вершаў» (Кіеў, 1913, на расейскай мове).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Менск, БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8.