Перайсьці да зьместу

Арыс Тэсалёнікі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Арыс
Поўная назва па-грэцку: Αθλητικός Σύλλογος Θεσσαλονίκης ο Άρης Ποδοσφαιρική Ανώνυμη Εταιρεία
Заснаваны 25 сакавіка 1914
Горад Тэсалёнікі, Грэцыя
Стадыён Клеантыс Вікелідыс
Умяшчальнасьць: 22 800
Кіраўнік Тэадарас Карыпідыс[d]
Чэмпіянат Супэрліга
 · 2023—2024 5 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
arisfc.com.gr (грэцк.)​ (анг.)

«А́рыс» (па-грэцку: Άρης) — грэцкі футбольны клюб з гораду Тэсалёнікаў. Заснаваны ў 1914 годзе. Клюб быў заснавальнікам Македонскай асацыяцыі футбольных клюбаў, а таксама Грэцкай фэдэрацыі футболу. Асноўнымі колерамі клюбу ёсьць залаты і чорны. Залаты колер адсылае да Македоніі, дзе гэты колер быў дамінуючым у культуры, а таксама ўзгадвае бізантыйскую спадчыну Тэсалёнікаў. Назва клюбу паходзіць ад грэцкага бога вайны Арэса. На клюбным лягатыпе адлюстраваная скульптура Арэса — Арэс Людавізі. Гэта лічыцца адной з найбуйнейшых каманд у Грэцыі. Трохразовы чэмпіён Грэцыі, уладальнік Кубка Грэцыі (1970).

Клюб паўстаў як футбольны клюб, дзякуючы руплівасьці купы з 22 маладых сяброў у кавярні 25 сакавіка 1914 году. Назва Арыс адсылае да старажытнагрэцкага бога Арэса. Такі назоў быў натхнёны дзьвюма балканскімі войнамі 1912—1913 гадоў, калі Грэцыя ваявала супраць Асманскай імпэрыі перад тым, як уступіць у вайну з Баўгарыяй. У дадатак, у грэцкай міталёгіі Арэс часта канфліктаваў зь іншым богам Гэраклам, у гонар якога названы быў футбольны клюб і супернік «Іракліс».

Чэмпіёны Грэцыі «Арыс» на вокладцы газэты 1928 году.

«Арыс» таксама мае суперніцтва з ПАОКам. Спачатку клюб базаваўся ля Аркі і магілы Галерыюса, але пасьля зьліцьця з двума дробных футбольнымі клюбамі ў 1919 і 1921 гадах база клюбу была перанесеная зусім недалёка, то бок да вуліцы Флэмінг ва ўсходніх Тэсалёніках. Першы стадыён быў пабудаваны на месцы, дзе ў цяперашні час месьціцца Марсавае поле. Хутка клюб стаў вельмі папулярным, і неўзабаве ў структуры былі створаны новыя каманды ў іншых відах спорту, акрамя футбольных.

У тыя часы бракавала усеагульнай прафэсійнай лігі Грэцыі, а клюбы спаборнічалі ў сваіх рэгіёнах, каб потым у агульным невялікім турніры пазмагацца за тытул нацыянальнага чэмпіёна. Першая афіцыйная гульня клюба была зладжаная ў 1923 годзе. Супернікам «Арыса» быў клюб «Мэгас Аляксандрас». У той год «Арыс» здабыў тытул чэмпіёну рэгіёну, што паўтарылася ў наступным годзе. У 1926 годзе клюб быў стаў атлетычным клюбам, бо акрамя футболу ў клюбе практыкаваліся іншыя віды спорту.

Першы буйны посьпех «Арыс» быў дасягнуты паміж 1927 і 1928 гадамі, калі клюб здабыў перамогу ў чэмпіянаце Грэцыі[1], перамогшы у фінальным турніры «Атромітас» і «Этнікос». Трэнэрам каманды быў немец Томас Кесьлер, а выбітнымі гульцамі «Арыса» былі, сярод іншых, Костас Бікелідыс, Сабас Багіяцыс, які стаў найлепшым бамбардзірам з шасьцю галамі, і Нікас Агелякіс, бамбардзір фіналу з чатырма галамі. У наступным годзе «Арыс» здабыў чэмпіёнскі тытул Тэсалёнікаў, згуляўшы два матчы супраць ПАОКу. У першым матчы, які ладзіўся 12 траўня 1929 году, «Арыс» і ПАОК згулялі ўнічыю зь лікам 1:1, у той час як другі матч выявіў пераможцам «Арыс», які быў мацней зь лікам 4:3. Нікас Агелякіс зрабіў хет-трык у тым матчы.

Актуальны на 13 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
3 Сьцяг Бразыліі Аб Фабіяну 1991
4 Сьцяг Гішпаніі Аб Фран Вэлес 1991
5 Сьцяг Эквадора ПА Хасэ Сыфуэнтэс (ар. Рэйнджарз) 1999
6 Сьцяг Гішпаніі ПА Ману Гарсія 1998
7 Сьцяг Даніі Нап Піёнэ Сыста 1995
8 Сьцяг Гішпаніі ПА Мончу 1999
9 Сьцяг Коста Рыкі Нап Альвара Самора 2002
10 Сьцяг Грэцыі Нап Яніс Фэтфацыдыс 1990
11 Сьцяг Эквадора Нап Кіке Савэрыё 1999
14 Сьцяг Чэхіі Аб Якуб Брабэц 1992
16 Сьцяг Чэхіі ПА Уладзімер Дарыда 1990
17 Сьцяг Чэхіі Аб Марцін Фрыдэк 1992
18 Сьцяг Гішпаніі Аб Валентына Фаторэ 2001
20 Сьцяг Швэцыі Бр Філіп Сыдклеў 2005
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
21 Сьцяг Гішпаніі ПА Рубэн Парда 1992
22 Сьцяг Гішпаніі Аб Уга Мальлё 1991
23 Сьцяг Гішпаніі Бр Хуліян Куэста (капітан) 1991
30 Сьцяг Камэруну ПА Жан Жуль 1998
31 Сьцяг Грэцыі Бр Канстантынас Кірыязіс 2004
33 Сьцяг Гішпаніі Аб Мартын Мантоя 1991
41 Сьцяг Грэцыі Нап Георгіяс Агарастос 2005
77 Сьцяг Грэцыі Нап Міхаліс Панагідыс 2004
80 Сьцяг Гішпаніі Нап Лярэнса Марон 1993
92 Сьцяг Маўрыкія Аб Ліндсі Роўз 1992
93 Сьцяг Расеі Нап Магамэд-Шапі Сулейманаў 1999
99 Сьцяг Сэнэгалу Нап Клейтан Дыяндзі 2006
Сьцяг Гішпаніі Аб Хуан Карляс 1990

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]