Андрэй Гайлігін
Герб «Лебедзь» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Бацькі | Гайлівойна |
Дзеці | Алехна Дыль, Андрэй, Міхайла, Сутка |
Андрэй Гайлігін або Галігунт[1] (упамінаецца ад 1401, памёр па 1433) — літоўскі баярын, набліжаны да Вітаўта. На Гарадзельскай уніі атрымаў герб «Лебедзь».
Галоўным уладаньнем была Ваверка ў Лідзкім павеце.
Імя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гелікін (Gelikin) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты', а аснова -гін- (-ген-, -кін-) (імёны ліцьвінаў Гендрута, Кімунд, Менгін; германскія імёны Genedrudis, Ginmund, Mennigen) — ад гоцкага gin- 'пачатак'[3] (гоцкае *ginnan, германскае *gennan 'пачынаць'[4]). Апроч таго, у германскіх імёнах адзначаецца суфікс-пашыральнік -кін (-кен)[5]. Такім парадкам, імя Гайлігін азначае «жвавы зачатак»[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Goligyn (Golygin[7]; 18 студзеня 1401 году)[8]; Andreas dictus Golykunth (17 студзеня 1413 год)[9]; cum Goligunt[10], Goligunt[11] (2 кастрычніка 1413 году); Golgen Goslywoynowitz (Golgen Goyliwoynowicz[7]; 15 траўня 1432 году)[12]; Golyginy [sigilla] (20 студзеня 1433 году)[13].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зь літоўскага баярскага роду, сын Гайлівойны. Меў братоў Урдзіця і Відзіміна. Быў у сваяцтве з Табутовічамі і Шэметамі.
Упершыню ўпамінаецца ў акце Віленска-Радамскай уніі. Сьведчыў на працэсе 1413 году супраць крыжакоў.
Меў сыноў Алехну Дыля, Андрэя, Міхайлу і Сутку[7].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Шаланда А. Сапраўдны гербоўнік шляхты Ваўкавыскага павета ў другой палове ХVІ–ХVІІІ ст. // Герольд Litherland. № 18, 2011. С. 137—138.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 567.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ G // Köbler G. Gotisches Wörterbuch. 4. Aufl, 2014.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 356.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21.
- ^ а б в Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 224.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 38.
- ^ Lites ac res gestae inter Polonos Ordinemque Cruciferorum. T. 2. — Posnaniae, 1892. S. 147.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 54.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 57, 69.
- ^ Русско-ливонские акты. — СПб, 1868. С. 191.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 94.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)
- Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / пераклад А. Мікус. — 2-е выд. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
- Glinka J. Ród Klausucia w wiekach XIII—XVI. Ze studiów nad kształtowaniem się i różnicowaniem społecznym bojarstwa litewskiego // Studia śródłoznawcze. Vol. IV, 1959.
- Semkowicz W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle r.1413 // Rocznik Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. T. 5, 1920.