Перайсьці да зьместу

Відзімін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Відзімін
лац. Vidzimin

Герб «Лебедзь»
Асабістыя зьвесткі
Памёр па 1410
Бацькі Гайлівойна[d][1]
Дзеці Андрэй

Відзімін (? — па 1410) — літоўскі баярын.

Від (Wid) і Міна або Мена (Minno, Menno) — імёны германскага паходжаньня[2][3]. Іменная аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відмунд, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widmund, Melvid, Torvid) паходзіць ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[4], а аснова -мін- (-мен-) (імёны ліцьвінаў Мінят, Асьміна, Гальмін; германскія імёны Miniatus, Osminna, Galmin) — ад гоцкага minan 'менаваць, памятаць, любіць'[5], minthi 'памяць'[6]. Такім парадкам, імя Відзімін азначае «моцны думкамі»[7] (тое ж, што і імя Мінвід). Адзначалася старажытнае германскае імя Widiman (Widi-man)[8].

Формы імя ў гістарычных крыніцах: Wyndimyn (18 студзеня 1401 году)[9]; Wydymen (17 жніўня 1404 году)[10]; Wydimyn (11 чэрвеня 1407 году)[11]; Vidimino (25 студзеня 1408 году)[12]; Widimyn (16 лютага 1410 году)[13].

Зь літоўскага баярскага роду. Сын Гайлівойны (вядомы толькі зь імя па бацьку). Меў братоў Андрэя Гайлігіна і Урдзіця.

Упершыню ўпамінаецца ў акце Віленска-Радамскай уніі (1401 год). Часта выступаў як сьведка ў дакумэнтах і умовах Вітаўта (напрыклад, у дакумэнце 1404 году). Апошні раз упамінаецца ў 1410 годзе.

Меў сына Андрэя[14].

  1. Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада (белар.) / пер. А. Мікус — 2 — Смаленск: 2014. — С. 222. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
  2. Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1125, 1563.
  3. Meyer-Lübke W. Romanische Namenstudien. I. Die altportugiesischen Personennamen germanischen Ursprungs // Sitzungsberichte der Philosophisch-Historischen Classe der Kaiserlichen Akademie der Wissenschaften. Bd. 149. — Wien, 1905. S. 86.
  4. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  5. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  6. Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 169.
  7. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 20.
  8. Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1089, 1571.
  9. Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 38.
  10. Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 102.
  11. Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 72.
  12. Акты Литовско-Русского государства. Вып. 1. ― М., 1899. С. 5.
  13. Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 78.
  14. Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 222.