Алехна Дыль Гайлігінавіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Алехна Дыль Гайлігінавіч
лац. Alechna Dyl Gajliginavič / Hajlihinavič

Герб «Лебедзь»
Асабістыя зьвесткі
Памёр па 1471
Бацькі Андрэй Гайлігін
Жонка Соф'я

Алехна Дыль Гайлігінавіч (? — па 1471) — літоўскі баярын.

Галоўным уладаньнем была Ваверка ў Лідзкім павеце.

Імя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўныя артыкулы: Імёны ліцьвінаў і Гайлігін

Імя Алехна ёсьць вытворным ад імя Аляксандар[1].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Olechno Dyl (28 ліпеня 1449 году)[2]; Олехну Кголикгиновичу пять чоловековъ (Олехно Кголикгинович[3]; 1440—1492 гады)[4]; Судъку да Олехну Кголикгиновичомъ земля Белякова (9 лістапада 1449 году)[5]; Olechno Goliginovicz (22 лістапада 1460 году)[6].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зь літоўскага баярскага роду, сын Андрэй Гайлігіна гербу «Лебедзь». Меў братоў Андрэя, Міхайлу і Сутку.

Навучаўся ў Кракаўскім унівэрсытэце.

Ажаніўся з Соф'яй (нявысьветленага паходжаньня). Не пакінуў нашчадкаў.

У 1460 годзе фундаваў касьцёл у Новай (Малой) Ваверцы (інакш — Гарадзішчы), на які ў 1477 годзе рабіла ахвяраваньне яго жонка[7].

Мова і культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўныя артыкулы: Ліцьвіны і Русіны

Ягоная ўдава Соф'я ў сваім лацінамоўным тэстамэнце, паводле волі памерлага мужа, зрабіла наданьні касьцёлу ў Ваверцы, дзе ўпамінула «народную» назву «бочкі» (alias beczki), а таксама «сьцірта» (styrtae)[8]. Гэта адпавядае многім іншым тагачасным лацінскім граматам літоўскіх князёў і баяраў, дзе з азначэньнем «народны» («гутарковы») падаваліся менавіта беларускія словы[9].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Усціновіч А. Слоўнік асабовых уласных імён. — Менск, 2011. С. 23.
  2. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 220.
  3. ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 224.
  4. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 55.
  5. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 60.
  6. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 269.
  7. ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 225.
  8. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 361.
  9. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 39—46.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / пераклад А. Мікус. — 2-е выд. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4