Аляксей Навальны
Аляксей Анатолевіч Навальны (па-расейску: Алексей Анатольевич Навальный; 4 чэрвеня 1976, Бутынь, Адзінцоўскі раён, Маскоўская вобласьць, РСФСР, СССР — 16 лютага 2024, папраўчая калёнія № 3, Харп, Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга, Цюменская вобласьць, Расея[12]) — расейскі дзяржаўны й грамадзкі дзеяч, прадпрымальнік. Стваральнік «Фонду змаганьня з карупцыяй», які аб’ядноўвае зьвязаныя з сабою праекты, скаваныя, як абвяшчаецца стваральнікамі, супраць карупцыі й дзяржаўнай прапаганды («Расьпілоўваньне», «Рос Яма», «Рос Выбары», «Добрая машына праўды», «РосЖКХ»). Вядомы сваімі расьсьледаваньнямі пра карупцыю ў Расеі. Аўтар аднаго з самых рэйтынгавых грамадзка-палітычных блогаў у «Жывым Часопісе». Былы раднік рады дырэктараў кампаніі «Аэрафлёт».
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1998 годзе Аляксей Навальны скончыў юрфак РУДН, папоўніўшы касту маладых расійскіх юрыстаў. Пасля атрымання першай вышэйшай адукацыі ён адразу паступіў у фінансавую акадэмію пры ўрадзе РФ, якую скончыў у 2001 годзе.
У 2010 годзе Навальны зноў сеў на студэнцкую лаву. На гэты раз прадметам вывучэння стала праграма "Yale World Fellows" знакамітага амерыканскага Ельскага ўніверсітэта. Гэтая праграма накіравана на навучанне лідараў новай фармацыі, якія ўмеюць і жадаюць весці міжнародны дыялог. Можна выказаць здагадку, што менавіта там і вырашылася яго далейшы лёс.
Заняў другое месца на выбарах мэра Масквы 2013 году, атрымаў 27,24 % галасоў выбарцаў, саступіўшы Сяргею Сабяніну. З 17 лістапада 2013 году да 19 траўня 2018 году ўзначальваў Цэнтральны савет палітычнай партыі «Партыя прагрэсу». У сьнежні 2016 году заявіў пра намер браць удзел у выбарах прэзыдэнта Расеі, якія адбыліся ў сакавіку 2018 году.
З пачатку 2010-х гадоў праходзіць абвінавачаным, адказчыкам і сьведкам па шэрагу крымінальных, адміністрацыйных, грамадзянскіх і арбітражных справаў. Найболей гучнымі зь іх зьяўляюцца «Справа Кіраўлесу» і «Справа Іў Рашэ». У ліпені 2013 году быў асуджаны Кіраўскім абласным судом па «справе Кіраўлесу» на 5 гадоў умоўна, у 2016 годзе Вярхоўны суд РФ скасаваў гэты прысуд, у лютым 2017 году Кіраўскім аблсудом прысуджаны паўторна да 5 гадоў пазбаўленьня волі ўмоўна, прысуд уступіў у законную сілу. Па справе «Іў Рашэ» 30 сьнежня 2014 году Навальны прысуджаны да 3,5 году пазбаўленьня волі ўмоўна (прысуд уступіў у законную сілу).
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Alexej Nawalny // Munzinger Personen (ням.)
- ^ а б в г Nawalny Aleksiej // (нявызначаны загаловак)
- ^ а б в г ФСИН: Алексей Навальный умер в колонии (рас.) — Meduza, 2024.
- ^ а б Russische Justiz: Oppositioneller Nawalny in Haft gestorben (ням.)
- ^ а б Putin critic Alexei Navalny dies in Arctic Circle jail (брыт. анг.) — 2024.
- ^ а б История одного Навального (рас.) — 2019.
- ^ Партия Навального получила название «Россия будущего» (рас.)
- ^ Алексей Навальный. Биография Алексей Навальный. Биография (рас.) — 2013.
- ^ Alexey Navalny – Maurice R. Greenberg World Fellows Program (анг.)
- ^ Алексей Навальный. Биография (рас.) — 2013.
- ^ а б Alexei Navalny: Russia's vociferous Putin critic (брыт. анг.) — 2011.
- ^ Алексей Навальный умер в колонии. Причины смерти устанавливаются (рас.)
- ^ Alexej Nawalny bekommt Menschenrechtspreis der EU (ням.). Der Spiegel(be) (2021-10-20). Праверана 2021-10-20 г. Архіўная копія ад 2021-10-20 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|