Алег Алкаеў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Алег Алкаеў
Дата нараджэньня 11 сьнежня 1952(1952-12-11)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 20 верасьня 2022(2022-09-20)[1] (69 гадоў)
Месца сьмерці
Занятак аўтар
Месца працы

Алег Леанідавіч Алкаеў (11 сьнежня 1952, Ленінск-Кузьнецкі – 20 верасьня 2022[2]) — былы начальнік СІЗА № 1 (Менск), аўтар кнігі «Расстрэльная каманда». Меў сярэднюю спэцыяльную й вышэйшую адукацыю, палкоўнік унутранай службы. Больш за 30 гадоў прапрацаваў у пэнітэнцыярнай сыстэме СССР, Казахстану, а з пачатку 1990-х гадоў — Беларусі.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Са сьнежня 1996 году па травень 2001 году Алкаеў быў начальнікам Сьледчага ізалятара № 1 Камітэта выкананьня пакараньняў МУС Рэспублікі Беларусь у Менску. На гэтай пасадзе ён кіраваў камандай, якая выконвае сьмяротныя прысуды (паводле ягоных сьведчаньняў, за гэты пэрыяд было расстраляна 134 зьняволеных)[3]. Адной зь яго галоўных задачаў (акрамя непасрэдна арганізацыі працы расстрэльнае каманды) была кансьпірацыя й забесьпячэньне адпаведным легендаваньнем супрацоўнікаў, якія знаходзіліся пад пільным кантролем і якім было забаронена распавядаць каму б там ні было пра асаблівасьці сваёй працы.

У 2001 годзе Алкаеў выступіў з выкрыцьцямі па справе аб выкраданьні й меркаваным забойстве вядомых беларускіх палітыкаў. Згодна зь яго заявамі, у 1999 годзе па распараджэньні тагачаснага міністра ўнутраных справаў Юрыя Сівакова ён азнаёміў з працэдурай прывядзеньня сьмяротнага прысуду ў выкананьні камандзіра САХРа Дзьмітра Паўлічэнка. У тым жа годзе Алкаеў двойчы па асабістым указаньні міністра выдаваў спэцыяльны пісталет ПБ-9, прызначаны для прывядзеньня ў выкананьне сьмяротных прысудаў; пазьней, супаставіўшы даты, ён выказаў здагадку, што з гэтага пісталета былі забітыя Юры Захаранка, Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі. Калі яму стала відавочна, што праваахоўныя органы ня маюць намеру распачаць неабходныя меры для расьсьледаваньня, ён апублікаваў у апазыцыйным друку інтэрвію й дакумэнты[4].

У дзень выхаду ґазэтаў з гэтымі матэрыяламі Алкаеў пакінуў Менск, некаторы час жыў у Маскве, а затым выехаў да сваякоў у Нямеччыну й з 25 ліпеня 2001 году жыве ў Бэрліне[5]. У 2002 годзе ён атрымаў палітычны прытулак у Нямеччыне[6]. У 2006 годзе выдадзена кніга Алкаева «Расстрэльная каманда»[7] (выд. «Беларускі Партызан», 2006. — 288 стар. — ISBN 5-91114-003-9). У анатацыі кнігі гаворыцца:

Яго <Алкаева> адкрыты аповед пра турэмны побыт, правілы й парадкі раскрывае многія таямніцы гэтага закрытага сьвету. Шакавальныя падрабязнасьці прывядзеньня ў выкананьне сьмяротных прысудаў — першы сучасны дакумэнт аб працэдуры пакараньня.

У студзені 2021 году была апублікавана размова Вадзіма Зайцава, тагачаснага старшыні КДБ, з двума людзьмі ад 11 красавіка 2012 году, дзе гаворка вялася сярод іншага й пра арганізацыю забойства пісьменьніка й былога начальніка СІЗА-1 у Менску Алкаева[8].

Памёр 20 верасьня 2022 году.

Крыніцы [рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інтэрвію, кніга