Перайсьці да зьместу

Азэрбайджанская чыгунка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каардынаты: 40°22′45″ пн. ш. 49°51′19″ у. д. / 40.37917° пн. ш. 49.85528° у. д. / 40.37917; 49.85528

«Азэрбайджанская чыгунка»
азэрб. Azərbaycan Dəmir Yolları
Выява лягатыпу
Тып закрытае акцыянэрнае таварыства
Заснаваная 1 кастрычніка 1945 (79 гадоў таму)
Заснавальнікі Дзяржаўны камітэт абароны СССР
Уласьнікі Урад Азэрбайджану
Краіна Азэрбайджан
Разьмяшчэньне Баку
Адрас Насімінскі раён, вул. Дыляры Аліевай, д. 230
Ключавыя фігуры Джавід Гурбанаў, Алірза Сулейманаў[1]
Галіна сфэра паслугаў
Прадукцыя чыгунка
Паслугі чыгуначная перавозка грузаў і людзей
Лік супрацоўнікаў 4929 (2021 год)

«Азэрбайджа́нская чыгу́нка» («АЧ») — дзяржаўнае чыгуначнае прадпрыемства Азэрбайджану, заснаванае ў кастрычніку 1945 году.

На 2021 год улучала 4 дэпартамэнты: 1) грузаперавозак, 2) інфраструктуры, 3) рамонту і будаўніцтва чыгункі і тэхнічных сродкаў, 4) пасажырскіх перавозак[2].

На 2021 год унутры Азэрбайджану пасажырскія цягнікі хадзілі штодня з Баку ў 8 напрамках: 1) АстрараГорадзіз, 2) Беюк Кясік, 3) Гянджа, 4) КючарліБалакяны, 5) Піршагі, 6) Сумгаіт, 7) ШырванГаджыгабул, 8) Ялама. За мяжу «Азэрбайджанская чыгунка» адпраўляла штодзень цягнік у Грузію (Тбілісі) і штотыдзень 3 цягнікі ў 2 краіны Эўропы — Расею (Масква і Растоў-на-Доне) і Ўкраіну (Кіеў)[3].

Чыгуначная мапа Азэрбайджану (2010 год)

На 2021 год «Азэрбайджанская чыгунка» мела 2954,74 км галоўных чыгуначных шляхоў, зь якіх выкарыстоўвалі 2133,07 км (72 %). Зь іх 1329,72 км (62 %) былі аднакаляінавымі і 803,3 км дзьвюхкаляінавымі. Электрыфікаванымі былі 54,82 % (1169,17 км) чыгункі, а рэшта працавала на цеплавознай цязе. Аўтаматычнай сыгналізацыяй абсталявалі 1527,7 км (71 %) чыгункі. Сярод 176 чыгуначных станцыях 12 мелі кантэйнэрныя пляцоўкі, а на 3-х (Гянджа, Кешля і Хырдалан) маглі разгрузіць шматтонныя кантэйнэры. У якасьці аўтаматызаваных сартавальняў выкарыстоўвалі Баладжарскую (Бінагадзінскі раён Баку) і Шырванскую станцыі[4].

Электрацягнік вытворчасьці «Штадлер Менск» у пасёлку Бакіханаў (прадмесьце Баку, 2019 год)

6 ліпеня 1945 году Дзяржаўны камітэт абароны СССР ухваліў Пастанову аб стварэньні «Азэрбайджанскай чыгункі». 28 ліпеня 1945 году міністар шляхоў зносін СССР падпісаў Загад № 674 аб утварэньні «Азэрбайджанскай чыгункі» зь 1 кастрычніка 1945 году. 14 траўня 1953 году «Азэрбайджанскую чыгунку» ўлучылі ў склад «Закаўкаскай чыгункі», управа якой месьцілася ў Тбілісі (Грузінская ССР). 3 кастрычніка 1955 году Савет міністраў СССР зацьвердзіў Пастанову № 1773 аб аднове «Азэрбайджанскай чыгункі». 13 кастрычніка 1955 году Пастановай № 717 «Азэрбайджанскую чыгунку» падпарадкавалі Міністэрству шляхоў зносін СССР. 2 сакавіка 1963 году Міністэрства шляхоў зносін СССР зацьвердзіла Загад № 270, якім зноў улучыла «Азэрбайджанскую чыгунку» ў склад «Закаўкаскай чыгункі». 1 чэрвеня 1967 году міністар шляхоў зносін падпісаў Загад № 15-859, якім аднавіў самастойнасьць «Азэрбайджанскай чыгункі». 8 жніўня 1995 году Кабінэт міністраў Азэрбайджану ўхваліў Загад № 171, якім перайменаваў прадпрыемства ў «Азэрбайджанскую дзяржаўную чыгунку» («АДЧ»). 20 ліпеня 2009 году прэзыдэнта Азэрбайджану Ільхам Аліеў падпісаў Распараджэньне, якім пераўтварыў «АДЧ» у закрытае акцыянэрнае таварыства «Азэрбайджанская чыгунка». 15 лютага 2010 году Кабінэт міністраў Азэрбайджану ўхваліў сваёй Пастановай будову і Статут чыгункі[4].

За 2019 год перавезьлі 15,221 млн тонаў грузаў і 5,152 млн пасажыраў. У грузаперавозках пераважалі міжнародныя, а ў пасажырскіх — унутраныя[5].

  1. ^ Кіраўніцтва (рас.) // ЗАТ «Азэрбайджанская чыгунка», 2021 г. Праверана 20 красавіка 2021 г.
  2. ^ Дэпартамэнты (рас.) // ЗАТ «Азэрбайджанская чыгунка», 2021 г. Праверана 20 красавіка 2021 г.
  3. ^ Графік руху (рас.) // ЗАТ «Азэрбайджанская чыгунка», 2021 г. Праверана 20 красавіка 2021 г.
  4. ^ а б Нашая гісторыя (рас.) // ЗАТ «Азэрбайджанская чыгунка», 2021 г. Праверана 20 красавіка 2021 г.
  5. ^ Ключавыя паказьнікі выніковасьці за 2019 год (рас.) // ЗАТ «Азэрбайджанская чыгунка», 2020 г. Праверана 20 красавіка 2021 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]