Індывідуальны прадпрымальнік
Індывідуа́льны прадпрыма́льнік (ІП) — фізычная асоба, зарэгістраваная ва ўсталяваным законам парадку, якая зьдзяйсьняе прадпрымальніцкую дзейнасьць без утварэньня юрыдычнай асобы.
Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На 4 сьнежня 2012 году ў Беларусі налічвалася 808 995 улічаных індывідуальных прадпрымальнікаў (8,6% насельніцтва), зь якіх 252 658 (31%; 2,7% насельніцтва) былі дзейнымі[1]. Цягам апошняга тыдня чэрвеня 2013 году гандляры рынкаў і гандлёвых цэнтраў, якія складалі 70% індывідуальных прадпрымальнікаў Беларусі, правялі стачку. Прычынай паслужыла ўвядзеньне абавязку мець пасьведчаньні якасьці ад вытворцаў замежных тавараў, што прадугледжваў новы тэхнічны рэглямэнт Мытнага зьвязу Беларусі, Казахстану і Расеі[2].
Паводле зьвестак на 1 студзеня 2015 году, у Беларусі налічвалася 248 952 індывідуальных прадпрымальнікаў[3]. На пачатак 2016 г. засталося каля 243 тыс. ІП (2,6% насельніцтва). У гандлёвых цэнтрах і на рынках гандлявалі 110 тыс. ІП (45%), зь якіх каля паловы таварамі лёгкай прамысловасьці (адзеньне, абутак)[4]. Па выніках 2015 году Міністэрства па падатках і зборах Беларусі атрымала ад індывідуальных прадпрымальнікаў 2 % падатковых паступленьняў[5]. У 2019 годзе на ІП прыпала 3,2% сукупнага ўнутранага прадукту Беларусі[6].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Колькасьць зарэгістраваных ІП у Беларусі ў студзені-лістападзе ўзрасла амаль на 16,4 працэнта Эканоміка. Беларускае тэлеграфнае агенцтва (17 сьнежня 2012). Праверана 11 сакавіка 2016 г.
- ^ Вадзім Гігін. Таталітарызм 2.0 // Зьвязда : газэта. — 6 ліпеня 2013. — № 123 (27488). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
- ^ Сведения о субъектах малого и среднего предпринимательства Республики Беларусь в 2014-2015 гг. (рас.). Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь. Архіўная копія
- ^ Юлія Вогнева. Арушаньянц: большасьць зь не працуючых у студзені ІП у сакавіку выйшлі на работу // БелТА, 11 сакавіка 2016 г. Праверана 11 сакавіка 2016 г.
- ^ Сяргей Налівайка. Цытата дня // Зьвязда : газэта. — 12 студзеня 2016. — № 4 (28114). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
- ^ Уклад малога і сярэдняга бізнэсу ў ВУП Беларусі склаў 26,1 працэнта // БелТА, 20 траўня 2020 г. Праверана 21 траўня 2020 г.