Перайсьці да зьместу

Іван Гашпаравіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іван Гашпаравіч
3-і Прэзыдэнт Славацкай Рэспублікі
15 чэрвеня 2004 — 15 чэрвеня 2014
Папярэднік: Рудальф Шусьцер
Наступнік: Андрэй Кіска
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 27 сакавіка 1941 (83 гады)
Полтар, Славаччына
Партыя: Рух за дэмакратыю
Сужэнец: Сыльвія Гашпаравічава
Адукацыя:
Узнагароды:
Ордэн Трох Зорак 1-й ступені
Ордэн Трох Зорак 1-й ступені
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Ордэн Достык 1 ступені
Ордэн Достык 1 ступені
Вялікі крыж ордэна Вітаўта Вялікага
Вялікі крыж ордэна Вітаўта Вялікага
Вялікі ордэн караля Таміслава
Вялікі ордэн караля Таміслава
Выява аўтографу

І́ван Га́шпаравіч (па-славацку: Ivan Gašparovič; нар. 27 сакавіка 1941 году, Полтар) — дзяржаўны дзяяч Славаччыны, прэзыдэнт Славацкай рэспублікі (2004—2014), навуковец-юрыст.

  • У 1964 скончыў юрыдычны факультэт Браціслаўскага ўнівэрсытэту імя Коменскага.
  • У 19651966 працаваў у абласной пракуратуры ў гарадах Мартын і Нітра.
  • У 19661968 — пракурор гарадзкой пракуратуры Браціславы.
  • У 19661989 — намесьнік старшыні міжнароднай камісіі Чэхаславацкага хакейнага саюзу.
  • У 1968 абараніў дысэртацыю і з гэтага ж году выкладаў на катэдры крымінальнага права, крыміналёгіі і крыміналістыкі юрыдычнага факультэта ўнівэрсітэту імя Коменскага.
  • У 1989 — сустаршыня Форуму незалежных юрыстаў Славаччыны.
  • У 1990 — прарэктар унівэрсытэту імя Коменскага.
  • У ліпені 1990 — сакавіку 1992 — генэральны пракурор Чэскай і Славацкай Фэдэратыўнай рэспублікі (ЧСФР).
  • У 1992 — прафэсар і чалец навуковага савета ўнівэрсытэту імя Коменскага.
  • З чэрвеня 1992 — чалец прэзыдыюма Нацыянальнай Рады Славацкай Рэспублікі.
  • У 19941998 — старшыня Нацыянальнай Рады Славацкай Рэспублікі.
  • У 19982002 — дэпутат Нацыянальнай Рады Славацкай Рэспублікі.
  • З 15 чэрвеня 2004 — прэзыдэнт Славаччыны.
  • У 2009 годзе пераабраны на пасаду прэзыдэнта.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Іван Гашпаравічсховішча мультымэдыйных матэрыялаў