Перайсьці да зьместу

Windows Phone

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Windows Phone
Распрацоўнік
Microsoft (Рэдманд(en), штат Вашынгтон, ЗША)
Выпускі
Сямейства АС Microsoft Windows
Першы выпуск 21 кастрычніка 2010 (14 гадоў таму)
Апошні стабільны рэліз [+/−]
Мовы Беларуская і 50 іншых
Мовы праграмаваньня C++, C, C#
Тып ядра Гібрыднае (Windows NT на W.P. 8), маналітнае (Windows CE на W.P. 7)
Стандартны інтэрфэйс Графічны (Мэтро)
Ліцэнзія карыстальніцкая
Вэб-сайт www.windowsphone.com
Бягучы стан

Windows Phoneмабільная апэрацыйная сыстэма Microsoft, што замяніла ў 2010 годзе Windows Mobile. Выдадзеная 29 кастрычніка 2012 году W.P. 8 займела беларускамоўны інтэрфэйс.

Экран запуску складаўся з жывых плітак, што паказвалі апошнія зьвесткі, паведамленьні і навіны адпаведна праграме, спасылкай на якую яны адначасна служылі. Канцэнтратары гульняў, запісаў, кантактаў, музыкі і відэа, фатаздымкаў прызначаліся для галіновага прагляду зьвестак. Кіраваньне ажыцьцяўлялася дотыкамі да экрана, змаўчальны цёмны фон якога падаўжаў тэрмін службы акумулятара.

Экранная клявіятура дазваляе ўводзіць тэкст і знакі пачуцьцяў (усьмешка) дотыкам. Пры наборы тэксту зьяўляюцца падказкі. Утрыманьне клявішы выяўляе выбар дадатковых знакаў. Апраграмаваньне падтрымлівае ўвод тэкста і з апаратнай клявіятуры пры яе наяўнасьці на смартфоне. Націск да літары дадаецца ўтрымліваньнем набранай літары.

Гутаркі дазваляюць у адной размове пераключацца між тэкставымі паведамленьнямі і чатам Facebook і Messenger.

Internet Explorer 10 дазваляе ствараць сьпіс выбраных вэб-старонак і пліткі са спасылкамі на экране запуску, як і адначасна адчыняць да 6 асобных вокнаў-укладак. Таксама магчыма выкарыстоўваць жэсты, маштабаваньне, абмен спасылкамі і пошук па старонцы.

Канцэнтратар кантактаў дазваляе зьбіраць у разьдзел «Што новага» адрасныя кнігі з сацыяльных сетак і электроннай пошты.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]