HTC 8X
HTC X8 | |
![]() |
|
Вытворца | HTC (Таоюань, Тайвань) |
---|---|
Дыяпазоны частасьцяў | GSM/GPRS/EDGE 850/900/1800/1900; HSPA 850/900/1900/2100 |
Тып корпусу | Пліта |
Вага | 130 грамаў |
Памер | 132×66×10 мм |
Фотакамэра | 8 млн. піксэлаў, сьветладыёдная ўспышка, аўтафакусаваньне |
Інтэрфэйсы | Зносіны блізкага поля (NFC), Bluetooth 3.1 |
HTC X8 — смартфон, выпушчаны HTC у лістападзе 2012 году. Апэрацыйная сыстэма тэлефона Windows Phone 8 мае беларускамоўны інтэрфэйс.
Уласьцівасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дотыкавы вадка-крышталічны экран з дыяганальлю 4,3 цалі і абалонкай з загартаванага шкла меў разрозьненьне 720×1280 піксэлаў (342 пкс/цаля). Сховішча складала 16 гігабайтаў, апэратыўная запамінальная прылада — 1024 мэгабайтаў. Камэра дазваляе ствараць высокаразрозьненае відэа ў 1080 паземных лініяў з суадносінамі бакоў 16:9 (1,78:1). Двух'ядравы працэсар MSM8960 мае частасьць 1,5 гігагэрц. Корпус прапаноўваўся ў адным з 4 адценьняў — жоўты, сіні, чорны або чырвоны[1].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Windows Phone 8X by HTC // Майкрасофт Праверана 10 чэрвеня 2013 г.
![]() |
Гэта — накід артыкула пра прыладу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |