Windows 10
Windows 10 | |
Распрацоўнік | |
---|---|
Microsoft | |
Выпускі | |
Сямейства АС | Windows |
Першы выпуск | 29 ліпеня 2015 |
Апошні стабільны рэліз | [+/−] |
Тэставая вэрсія | Windows 10 Pro / 29 ліпеня 2015 |
Мовы | беларуская |
Тып ядра | Гібрыднае ядро |
Стандартны інтэрфэйс | Windows Metro |
Ліцэнзія | Microsoft EULA |
Вэб-сайт | Афіцыйны сайт |
Бягучы стан |
Windows 10 — апэрацыйная сыстэма для пэрсанальных кампутараў, якая распрацоўваецца карпарацыяй Microsoft у рамках сямейства Windows NT.
Пасьля Windows 8 сыстэма атрымала нумар 10, абыходзячы 9. Сярод найбольш прыкметных вонкавых зьменаў маецца вяртаньне звыклага мэню «Пуск», функцыя віртуальных працоўных сталоў і праца дастасункаў Windows 8 у ваконным рэжыме. Першая вэрсія Windows 10 (build 9841) была выпушчаная 30 верасьня 2014 году (для карпаратыўных кліентаў), і 1 кастрычніка 2014 году (для ўсіх).
На прэс-брыфінгу 21 студзеня 2015 была анансаваная новая зборка, выпушчаная 23 студзеня. Рэліз Windows 10 адбыўся 29 ліпеня 2015 году ў 190 краінах і на 111 мовах. Выпуск Windows 10 плянавалася правесьці ў некалькі этапаў. Windows 10 будзе апошняй скрынкавай вэрсіяй Windows, усе наступныя вэрсіі будуць распаўсюджвацца выключна ў лічбавым выглядзе. На працягу першага году пасьля выхаду сыстэмы карыстальнікі маглі бясплатна абнавіцца да Windows 10 на любой прыладзе пад кіраваньнем афіцыйных вэрсій Windows 7, Windows 8.1 ды Windows Phone 8.1, адпаведным пэўным патрабаваньням. [1]
Асаблівасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па словах кампаніі Microsoft, яна упершыню стварала вэрсію апэрацыйнай сыстэмы сумесна з карыстальнікамі, улічваючы іх пажаданьні і перавагі, на аснове дадзеных папярэдняга тэставаньня. Праграма папярэдняй ацэнкі Windows 10 — адзіная АС для разнастайных прыладаў: кампутараў, пляншэтаў, смартфонаў, Xbox One і іншых. Плянавалася зрабіць даступнымі адзіную плятформу распрацоўкі і адзіную краму ўнівэрсальных дастасункаў, сумяшчальных з усімі падтрыманымі прыладамі. Windows 10 прадастаўлялася ў якасьці паслугі з выпускам абнаўленьняў на працягу падтрымкі прылады. Карыстальнікі настольнай вэрсіі Windows 10 атрымалі магчымасьць ствараць некалькі працоўных сталоў і пераключацца паміж імі. Таксама зьявіўся галасавы памочнік Cortana для кампутараў і пляншэтаў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
|
Гэта — накід артыкула пра Microsoft Windows. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |