Прэс-клюб Беларусь
«Прэс-клюб Беларусь» | |
Абрэвіятура | ПКБ |
---|---|
Дэвіз | Прастора для прафэсійнага росту мэдыясупольнасьці |
Дата ўтварэньня | 29 ліпеня 2011 (13 гадоў таму) |
Дата спыненьня існаваньня | 22 ліпеня 2021 (3 гады таму) |
Тып | культурна-асьветніцкая |
Юрыдычны статус | установа |
Мэта | забесьпячэньне свабоды слова |
Штаб-кватэра | вул. Кісялёва, д. 12 |
Месцазнаходжаньне | Менск |
Афіцыйныя мовы | беларуская |
Матчына кампанія | Міжнароднае аб’яднаньне прэс-клюбаў (Польшча) |
Зьвязаныя кампаніі | «Press Club Polska(pl)», Беларуская асацыяцыя журналістаў |
Сайт | press-club.by |
«Прэс-клюб Белару́сь» — культурна-асьветніцкая ўстанова Беларусі, якая існавала ў 2011—2021 гадах дзеля разьвіцьця мэдыясупольнасьці.
Першапачаткова была створаная ў Варшаве вядомымі беларускімі журналістамі[1].
Місія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Захаваць прафэсію журналіста ва ўмовах падзеньня яе аўтарытэту й эканамічнае прывабнасьці да моманту, калі стане магчымай значная сацыяльна-палітычная, эканамічная трансфармацыя Беларусі.
- Стымуляваць фармаваньне канкурэнтнага мэдыярынку.
- Насычаць даверам дыскусію розных актораў на рынку напярэдадні й падчас пераўтварэньняў[2].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Працуе на плятформе і пры падтрымцы «Press Club Polska(pl)». Паводле правілаў сеткі міжнародных клюбаў, ён можа існаваць толькі ў краінах, дзе існуе свабода слова[3]. З кастрычніка 2014 году рэгулярна праводзіць сустрэчы ў Менску[4]. Зьяўляецца месцам нефармальных сустрэчаў журналістаў з дыпляматамі, творцамі, а таксама іншымі асобамі[5].
Сярод заснавальнікаў клюбу Юлія Слуцкая, Зьміцер Новікаў, Аляксандар Старыкевіч, Алесь Ліпай, Аляксандар Уліцёнак, Аляксей Дзікавіцкі, Пётар Марцаў(be). Мэта праекту — дапамагчы беларускім журналістам і іншым мэдыям у працы для дэмакратызацыі Беларусі і свабоды слова ў СМІ[6]. Падчас Генэральнае асамблеі, якая адбылася ў Варшаве 3—5 чэрвеня 2013 году, Прэс-клюб Беларусь быў прыняты ў Міжнародную асацыяцыю прэсавых клюбаў(en), дзе атрымаў статус назіральніка[7].
У канцы 2015 году культурна-асьветніцкая ўстанова «Журналісцкая майстэрня Прэс-клюб» афіцыйна запрацавала ў Менску. Зь лекцыямі й трэнінгамі там выступалі вядомыя журналісты, аналітыкі, дасьледчыкі мэдыя. «Прэс-клюб Беларусь» таксама запусьціў праекты: «MediaIQ» для фіксаваньня выкананьня беларускімі мэдыя журналісцкіх стандартаў і «LaunchME» як аксэлератар для тэхналягічных стартапаў у мэдыяіндустрыі. У 2020 годзе пачала працаваць «Акадэмія прэс-клюбу» — нефармальная адукацыйная пляцоўка, дзе журналісты й мэдыямэнэджэры могуць атрымаць новыя веды й кампэтэнцыі[1].
Рэпрэсіі 2020–2021
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Напрыканцы 2020 году менская сядзіба «Прэс-клюбу Беларусь» была абшукана, а шэраг актывістаў клюбу былі затрыманы па абвінавачваньнях у нясплаце падаткаў у асабліва буйным памеры: заснавальнік Юлія Слуцкая, праграмны дырэктар Ала Шарко, фінансавы дырэктар Сяргей Альшэўскі й апэратар Пётар Слуцкі[8]. Па словах сьледчага, справа аб нясплаце падаткаў датычыцца «праекта грамадзкага тэлебачаньня», якое быццам бы хацелі стварыць былыя журналісты дзяржаўных мэдыя. Юлія Слуцкая ўпэўнена, што прычынаю затрыманьня й крымінальнае справы стала прафэсійная дзейнасьць[9]. 13 студзеня 2021 году сумеснаю заяваю адзінаццаці арганізацыяў («Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі ПЭН-цэнтар ды інш.) арыштаваныя супрацоўнікі клюбу, а таксама Ксенія Луцкіна, экс-супрацоўніца Белтэлерадыёкампаніі, зьвязаная зь мэдыяпраектам, былі прызнаны палітычнымі зьняволенымі[10].
Нягледзячы на рэпрэсіі, «Прэс-клюб Беларусь» прадоўжыў працу[11]. 22 ліпеня 2021 году ў рамках пагрому грамадзкіх арганізацыяў у Беларусі(be) стала вядома, што Менскі гарвыканкам ліквідаваў «Прэс-клюб Беларусь»[12][13]. Камітэт па абароне журналістаў засудзіў рэпрэсіі ў даччыненьні да «Прэс-клюбу Беларусь»[13].
19 жніўня 2021 году Слуцкая й супрацоўнікі прэс-клюбу выйшлі на волю паводле памілаваньня[14]. Для гэтага ім давялося прызнаць віну, сплаціць 200000 BYN і падпісаць прашэньне на імя Аляксандра Лукашэнкі. Палову сумы сплацілі родныя Слуцкай, прадаўшы нерухомасьць, другая часта была сплачаная з рахунку «Прэс-клюбу Беларусь»[15]. Апошні памілаваў чатырох палітвязьняў да суда[16]; Ксенія Луцкіна нічога не пісала й засталася пад арыштам[15].
У 2022 годзе Луцкіну асудзілі да васьмі гадоў калёніі. Падчас вызваленьня палітвязьняў у Беларусі ў жніўні 2024 году яна выйшла на волю па памілаваньні[17].
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Героі свабоды сусьветнай прэсы(en)» (Юлія Слуцкая) (2021)[18]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Press Club Belarus: from Media Hub to Political Prisoners and Propaganda Busters (анг.) Інстытут дадатковае адукацыі журналістаў (FOJO). Унівэрсытэт Лінея(sv) (2021-04-20). Праверана 2021-04-28 г. Архіўная копія ад 2021-04-28 г.
- ^ https://web.archive.org/web/20200702180718/https://press-club.by/about
- ^ В Варшаве официально начал работу Пресс-Клуб Беларусь
- ^ https://web.archive.org/web/20150401222327/http://press-club.by/%d0%bf%d1%80%d0%b0-%d0%bd%d0%b0%d1%81/
- ^ Прэс-клубу Беларусь адзін год! Чарговая сустрэча беларускіх журналістаў у Варшаве(недаступная спасылка)
- ^ В Варшаве заработал «Пресс-клуб Беларусь» naviny.by
- ^ Прэс-клуб Беларусь прыняты ў Міжнародную асацыяцыю прэс-клубаў belarusinfocus.info
- ^ Основательнице Пресс-клуба и трем сотрудникам предъявили обвинение. Они остаются под стражей TUT.BY
- ^ «От следователя узнала, что дела касается проекта общественного ТВ. Юлия Слуцкая остается в СИЗО». TUT.BY
- ^ Заява аб прызнанні пяцярых затрыманых па справе Прэс-клуба палітычнымі зняволенымі (бел.). Вясна (2021-01-14). Праверана 2021-04-10 г. Архіўная копія ад 2021-04-10 г.
- ^ Сяргей Пульша. З рагаткі па хмарачосе (бел.) // Новы час. — 2021. — № 28 (736). — С. 4.
- ^ У Беларусі ідзе поўная «зачыстка» НДА. Хроніка пераследу 23 ліпеня (бел.). Вясна. Праверана 2021-07-23 г.
- ^ а б Belarus authorities dissolve Belarus Press Club (анг.). Камітэт па абароне журналістаў (2021-07-27). Праверана 2021-07-28 г. Архіўная копія ад 2021-07-28 г.
- ^ facebook.com/pressclubbelarus
- ^ а б Юлія Слуцкая — пра фармулёўку памілаваньня, справу Луцкінай і камэру «Шанхай» з пацукамі (бел.). Радыё Свабода (2021-08-20). Праверана 2021-09-11 г. Архіўная копія ад 2021-08-21 г.
- ^ Першыя памілаваньні і незвычайны спосаб уцёкаў зь Беларусі. ВІДЭА (бел.). Радыё Свабода (2021-08-21). Праверана 2021-09-11 г. Архіўная копія ад 2021-08-21 г.
- ^ Политзаключенная Ксения Луцкина освобождена по помилованию (рас.) Reform.by(be)
- ^ Belarus’s Yuliya Slutskaya named World Press Freedom Hero (анг.). The Daily Star(simple). Праверана 2021-09-08 г. Архіўная копія ад 2021-09-08 г.