Аляксей Дзікавіцкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксей Дзікавіцкі
Аляксей Дзікавіцкі ў Варшаве ў 2004 г.
Род дзейнасьці Журналіст, мэдыя-мэнэджар
Дата нараджэньня 1973 г.
Месца нараджэньня Пінск, Беларусь
Месца вучобы
Занятак журналіст
Месца працы
Узнагароды Мэдаль да стагодзьдзя Беларускае Народнае Рэспублікі Мэдаль да стагодзьдзя Беларускае Народнае Рэспублікі

Аляксей Дзікавіцкі (нар. у 1973 г.) — беларускі журналіст і мэдыя-мэнэджар, намесьнік дырэктара тэлеканалу «Белсат», сябра Рады БНР.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў Пінску.

У 1994 г. скончыў Інстытут сучасных ведаў у Менску па спэцыяльнасьці «эканоміка»[2].

У 1995 годзе балятаваўся ў Вярхоўны Савет 13-га скліканьня[3].

Аж сярэдзіны 90-х гг. супрацоўнічаў з рознымі незалежнымі СМІ[3], з 1997 г. працаваў журналістам Радыё Свабода на Берасьцейшчыне[4]. З 2001 году — у Варшаве.

Ад восені 2007 году — кіраўнік Аддзелу інфармацыйных праграм «Белсату». Зь лютага 2018 года — намесьнік дырэктара[4].

Аўтар кнігі вершаў «Оньдэ» на палескай гаворцы[5].

Узнагароджаны Мэдалём да стагодзьдзя БНР[6].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]