Перайсьці да зьместу

Сяргей Альшэўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сяргей Альшэўскі
Дата нараджэньня 15 траўня 1984(1984-05-15) (40 гадоў)
Месца вучобы
Занятак школьны настаўнік, выкладчык
Месца працы
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Альшэўскі.

Сярге́й Сярге́евіч Альшэ́ўскі (нар. 15 траўня 1984) — фінансавы дырэктар «Press Club Belarus», беларускі палітвязень.

Скончыў факультэт матэматыкі й інфарматыкі, пасьля асьпірантуру Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту[3].

Выкладаў матэматыку й інфарматыку ў школе, прафэсійна-тэхнічнай вучэльні, унівэрсытэце; працаваў у Нацыянальным інстытуце адукацыі[4][5], Галоўным інфармацыйна-аналітычным цэнтры Міністэрства адукацыі[3]. Кіраўнік праекту «Народны падручнік»[6].

Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Тройчы[3] вылучаўся ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Нёманскай выбарчай акрузе №56[7].

Затрыманы 22 сьнежня 2020 року ў сядзібе «Press Club Belarus», у загараднай хаце ў часе ператрусу забраныя ягоныя ноўтбукі ды банкаўскія карткі. 31 сьнежня выстаўленае абвінавачваньне ва «ўхіленьні ад выплаты падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры»[8].

13 студзеня 2021 року сумеснай заяваю адзінаццаці праваабарончых арганізацыяў Сяргей Альшэўскі разам зь іншымі арыштаванымі супрацоўнікамі «Press Club Belarus» быў прызнаны палітычным зьняволеным[9].

19 жніўня Сяргей Альшэўскі і супрацоўнікі «Прэс-клюбу» вызваленыя паводле памілаваньня[10].

Жанаты. Ад першага шлюбу мае двух дачок.

  1. ^ „З 7 баламі ідуць у аграрыі. А потым каровы ў гнаі“ — экс-чыноўнік тлумачыць, што з адукацыяй ня так (белар.) — 1954.
  2. ^ Сяргей Альшэўскі — 1996.
  3. ^ а б в Студзінская, Іна (6 жніўня 2019) „З 7 баламі ідуць у аграрыі. А потым каровы ў гнаі“ — экс-чыноўнік тлумачыць, што з адукацыяй ня так Адукацыя. Радыё „Свабода“Праверана 5 красавіка 2024 г.
  4. ^ Лыскавец, Яраслаў (29 студзеня 2015) Мова ў фармаце… відэафлэшмобу Навука. ЗьвяздаПраверана 5 красавіка 2024 г.
  5. ^ Распачаўся адкрыты продаж дамэнаў .БЕЛ Навіны 2015 году. Беларускія воблачныя тэхналёгіі (5 кастрычніка 2015). Праверана 5 красавіка 2024 г.
  6. ^ Сахно, Натальля (19 кастрычніка 2017) Колькі каштуе ўнікальнасьць? Сацыяльны ракурс. Настаўніцкая газетаПраверана 5 красавіка 2024 г.
  7. ^ Кандыдат ад АГП Альшэўскі даказаў парушэньні выбарчага заканадаўства на ўчастку ў Дзятлава Выбары-2019. Праваабарончы цэнтар „Вясна“ (14 лістапада 2019). Праверана 5 красавіка 2024 г.
  8. ^ Сяргей Альшэўскі Сьпіс рэпрэсаваных. Праваабарончы цэнтар „Вясна“Праверана 5 красавіка 2024 г.
  9. ^ Заява аб прызнаньні пяцярых затрыманых па справе Прэс-клюбу палітычнымі зьняволенымі Палітвязьні, заявы. Праваабарончы цэнтар „Вясна“ (14 студзеня 2021). Праверана 5 красавіка 2024 г.
  10. ^ Выйшлі на волю журналісты „Прэс-клубу“ Навіны. Белсат (19 жніўня 2021). Праверана 5 красавіка 2024 г.