Перайсьці да зьместу

Героі!

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Героі!
Альбом IQ48
Выдадзены 2008
Жанр рок
Выдавец West Records
Прадусар Алена Скарабагатая
Храналёгія IQ48
Вар'яты
(2005)
Героі!
(2008)

Героі! — альбом беларускага музычнага гурта IQ48, выдадзены 17 лістапада 2008 году на музычным лэйбле West Records.

Дыск уключае ў сябе 12 кампазыцыяў, над якімі музыкі працавалі на працягу трох гадоў. Акрамя Міхала Анемпадыстава, які напісаў тэксты да песень «Сьвятло ў цемры» і «Схаванае сэрца», на дыску прысутнічаюць песьні і іншых пазаштатных аўтараў. Зьміцер Лукашук, вядомы па песьнях гурта «Крама», напісаў тэкст для «Будзе вайна», а Аляксандар Ролаў (экс-«Ляпис Трубецкой») — першапачатковую музыку і тэкст для песьні «Марсіяне».

Першая песьня («Сьвятло ў цемры») была запісаная ў 2005 годзе, літаральна праз пару месяцаў пасьля прэзэнтацыі першага альбома «Вар'яты». «Сьвятло ў цемры» была запісаная ў Польшчы, а асноўны запіс пачалася ў 2007 годзе ў Беларусі. Тры з кампазыцыяў на альбоме («Схаванае сэрца», «Марсіяне», «Гэй, наперад!») пісаліся на студыі «Осмос», астатнія восем — на «Maple Tree Studio» з гукарэжысэрам Алегам Даманчуком. Зводзіў матэрыял гітарыст гурта «Пару рублёў» Павал Яноўскі.

Загалоўная на альбоме кампазыцыя «Героі» — песьня аб людзях, якія зьдзяйсьняюць подзьвігі, часам не падазраючы аб гэтым, аб людзях, якія жывуць чымсьці сапраўды стаялым і сучаснасьцю.

Прэзэнтацыя альбома «Героі» адбылася 12 сьнежня ў клюбе «Night Star».

  1. «Марсіяне»
  2. «Гэй, наперад!»
  3. «Героі»
  4. «Схаванае сэрца»
  5. «Ляцець на ўсход»
  6. «Колькі не бяжы»
  7. «Вясна-красна»
  8. «Некалькі імгненьняў»
  9. «Сьвятло ў цемры»
  10. «Абрыдлі party, абрыдлі п’янкі»
  11. «Будзе вайна»
  12. «IQ48 у хаце»

Бонус: песьня «Чыво ты?», запісаная ў жывым этэры на «Эўрарадыё» ў красавіку 2008 году.

Музыка: IQ48 (1—11); Beastie Boys, Lordi, Рык Рубін (12)
Словы: Аляксандар Ролаў (1); Янка Купала (2); Яўген Бузоўскі (1, 3, 5, 10, 12); Міхал Анемпадыстаў (4, 9); Сяргей Машковіч (4); Аляксандар Ракавец (6—8); Зьміцер Лукашук (11).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]