81-7021/7022

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
81-7021/7022
81-7021 Kyiv Metro.jpg
Вытворца Крукаўскі вагонабудаўнічы завод
Пэрыяд выпуску з 2003
Пэрыяд эксплюатацыі з 2009
Тара 33 т
Даўжыня 18810 мм
Шырыня 2676 мм
Вышыня 3660 мм
Хуткасьць 90 км/г
Магутнасьць 750 кВт
Пасажыраёмістасьць 322 чел.
Выкарыстоўваецца Кіеўскі мэтрапалітэн

Вагоны сэрыі 81-7021/7022 распрацаваныя напачатку XXI стагодзьдзя на ААТ «Крукаўскі вагонабудаўнічы завод» (г. Крамянчук, Палтаўская вобласьць, Украіна).

Гісторыя стварэньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У канцы 1990-х гадоў было паднятае пытаньне аб распрацоўцы мэтрацягніка арыгінальнае канструкцыі адмыслова для патрэбаў Кіеўскага мэтрапалітэну. У выніку ў 2000 годзе быў створаны электрацягнік «Славуціч», але яго сэрыйная вытворчасьць наладжаная не была і Кіеўскі мэтрапалітэн працягваў закупы вагонаў сэрыі 81-717/714 расейскай вытворчасьці.

У 2003 годзе на Крукаўскім вагонабудаўнічым заводзе пачаліся працы па стварэньні першага мэтрацягніка ўкраінскай вытворчасьці. У 2005 годзе былі спраектаваныя кузавы для новых вагонаў.

Першыя два вагоны былі прадэманстраваныя грамадзкасьці ў Дзень незалежнасьці Ўкраіны 24 жніўня 2005 году на адкрыцьці станцыі мэтро «Барыспальская». 26 студзеня 2006 году пяцівагонны цягнік паступіў на выпрабаваньні ў электрадэпо «Дарніца». 17 чэрвеня 2006 году дасьледчы цягнік пасьля дапрацоўкаў на заводзе быў ізноў перададзены ў электрадэпо «Абалонь» для наступных выпрабаваньняў [1].

Нарэшце, у чэрвені 2008 году сэрыйная вытворчасьць вагонаў сэрыі 81-7021/7022 была ўхваленая. 20 студзеня 2009 году першы цягнік упершыню паехаў з пасажырамі, а ў 2010 годзе былі пабудаваныя яшчэ пяць цягнікоў дадзенае сэрыі №21003-21012,№22004-22018, якія паступілі ў ТЧ-3 Кіеўскага мэтрапалітэна.

Галаўныя вагоны дасьледчага цягніка атрымалі пазначэньне 81-7021 і бартавыя нумары 21001-21002, прамежкавыя — 81-7022 і 22001-22003 адпаведна.

Цягнік мае абцякальную форму, у ім таксама прысутнічае нядрэнная шумаізаляцыя. Некаторыя часткі закуплены ў Расеі. Наступныя цягнікі складаюцца з украінскіх часткаў. У іх павялічана пасажыраёмістасьць на 15%.

У наш час усе цягнікі гэтага тыпу эксплюатуюцца на Сырэцка-Пячэрскай (зялёнай) лініі кіеўскага мэтрапалітэну.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]