Вагон мэтро тыпу Еж
Еж;Еж1 | |
---|---|
81-707, 81-708, 81-710 | |
Вытворца | Мыцішчанскі машынабудаўнічы завод |
Пэрыяд выпуску | з 1969 |
Пэрыяд эксплюатацыі | з 1970 |
Даўжыня | 19210 мм |
Шырыня | 2700 мм |
Вышыня | 3695 мм |
Хуткасьць | 90 км/г |
Паскарэньне/замядленьне | 1,2/1,1 м/с2 |
Тып тормазу | электрадынамічны |
Магутнасьць | ДК-108Г, 4x66/ДК-116А, 4x72 кВт |
Дыямэтар колаў | 780 мм |
Пасажыраёмістасьць | 264 чел. |
Выкарыстоўваецца | Маскоўскі мэтрапалітэн Кіеўскі мэтрапалітэн Тбіліскі мэтрапалітэн |
Вагоны мэтрапалітэну тыпа Еж былі створаны на аснове вагонаў тыпу Е. Ва ўжытку дадзены тып вагонаў часта завуць «вожыкамі» (па-расейску: ёжиками).
Выпускаліся ў дзьвюх мадыфікацыях: Еж (сэрыя 81-707, могуць выкарыстоўвацца як галаўныя і прамежкавыя), Еж1 (сэрыя 81-708, палегчаны варыянт Еж — могуць выкарыстоўвацца толькі як прамежкавыя, для выкарыстаньня ў якасьці галаўных патрабуюць дадатковага абсталяваньня).
Мадыфікацыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Еж1 — прамежкавы вагон.
- Еж2 — дасьледчы палепшаны варыянт.
- Еж3 — вагон з больш магутнымі цягавымі рухавікамі ДК-116А гадзіннаю магутнасьцю 72 квт (супраць ранейшае 68 квт) і наяўнасьцю ў сілавога ланцуга тырыстарных рэґулятараў паслабленьня ўзрушанасьці для плаўнага кіраваньня токам узрушанасьці ТЭР пры тармажэньні на высокіх хуткасьцях.
- Еж4 — прамежкавы вагон з пнэўматычнаю сыстэмаю.
- Еж5 — галаўны вагон з пнэўматычнаю сыстэмаю.
- Еж6 — прамежкавы вагон Еж3 для сыстэмы Д6.
Гісторыя Еж і Еж1
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мадэль павінна была стаць пераходнай да вагонаў новага тыпу Ж, які так і не быў пабудаваны. Выраблялася з 1970 па 1973 год. Нумары вагонаў Еж і Еж1:5101 - 5601. У адрозьненьне ад Е, усе пасажырскія дзьверы у яго былі зрушаны ў бок кабіны машыніста, што дазволіла замест маленькіх сядушкаў у тарцах вагона ўсталяваць у яго хваставой частцы паўнавартасныя трохмясцовыя. Першы вагон Вожык быў выпушчаны ў 1970 г. і атрымаў №5001.
Спачатку ўсе вагоны Еж выпускаліся з поўным камплектам абсталяваньня для кіраваньня цягніком, аднак неўзабаве пасьля пачатку вытворчасьці было прынята рашэньне пра выпуск часткі вагонаў з кабінаю машыніста, але без часткі абсталяваньня для кіраваньня цягніком. Гэтыя вагоны атрымалі індэкс Еж1 і сталі выкарыстоўвацца толькі як прамежкавыя, аднак у выпадку недахопу галаўных вагонаў іх без працы можна было даабсталяваць да ўзроўню Еж. .
Эксплюатацыя Еж і Еж1
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У наш час эксплюатуюцца ў Кіеўскім мэтрапалітэне на Сьвятошынска-Броварскай лініі і ў Тбіліскім на Ахмэтэлі-Варкецільскай. У Маскоўскім мэтрапалітэне з 9 жніўня 2010 году рэгулярная эксплюатацыя вагонаў Еж і Еж1, за выключэньнем Таганска-Чырвонапрэсьненскай лініі, спынена. Заменены на вагоны 81-740.1/81-741.1 на Філеўскай лініі і на вагоны 81-740.1/81-741.1 і 81-740.4/81-741.4 на Арбацка-Пакроўскай лініі.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вагоны тыпу Еж на сайце Мэтровагонаў
- Пра вагоны тыпу Е* на сайце Metrotrains
- Фатаграфіі вагонаў тыпу Еж на сайце metro-photo.ru(недаступная спасылка)
|