Вагон мэтро тыпу Е
Тып Е | |
---|---|
81-703 | |
Вытворца | Мыцішчанскі машынабудаўнічы завод |
Пэрыяд выпуску | 1959 (досьледны), 1963 |
Пэрыяд эксплюатацыі | 1960 (досьледны), 1963 |
Тара | 31,7 т |
Даўжыня | 19 166 мм |
Шырыня | 2700 мм |
Вышыня | 3665 мм |
Хуткасьць | 90 км/г |
Паскарэньне/замядленьне | 1,2 м,с²/1,1 м,с² |
Тып тормазу | Тормаз Вэстынгаўза |
Магутнасьць | 4х68 кВт |
Дыямэтар колаў | 780 мм |
Пасажыраёмістасьць | 264 |
Выкарыстоўваецца | СССР, Расея, Грузія, Украіна |
Вагоны мэтрапалітэну тыпу Е сэрыйна выпускаліся ў 1963—1969 гадах (досьледныя ўзоры з 1959 году) Мыцішчанскім машынабудаўнічым заводам. У наш час эксплюатуюцца ў Кіеве, Харкаве і Санкт-Пецярбургу толькі ў якасьці прамежкавых. У малых колькасьцях эксплюатуюцца таксама ў Тбілісі. Эксплюатаваліся ў Маскве да 28 лютага 2008 году і ў Баку да 2001 году.
Вагоны Е адрозьніваюцца ад вагонаў папярэдняе сэрыі Д наяўнасьцю палосаў гафраваньня (у першага дасьледчага вагона № 3001 палосы гафраваньня былі толькі ў ніжняй частцы кузава). Таксама маюць шырэйшыя дзьверы і не маюць вокнаў паміж дзьвярыма і тарцом, процілеглай кабіне, з-за чаго немагчымая эксплюатацыя вагонаў гэтае сэрыі на лініях са станцыямі тыпу гарызантальны ліфт.
З 1979 году ў Маскоўскім мэтрапалітэне ў вагонах гэтае сэрыі аздабленьне сьценаў салёну лінкрустам замянялася на плястыкавую, а драўляныя рамы вокнаў нярэдка афарбоўваліся алейнаю фарбаю. Да нядаўняга часу ў пасажырскай эксплюатацыі ў Маскоўскім мэтрапалітэне заставаўся адзін лінейны лінкруставы вагон тыпу Е — № 3605. Ён жа зьяўляўся апошнім вагонам тыпу Е, які эксплюатаваўся з пасажырамі ў Маскоўскім мэтро. У сьнежні 2007 году вагон быў пастаўлены на кансэрвацыю ў дэпо «Калускае» для музэю рухомага саставу. У лютым 2008 году вагон быў вернуты ў дэпо «Філі» і эксплюатаваўся ў якасьці рэзэрвовага на Арбацка-Пакроўскай лініі. Увесну 2008 году ён быў перададзены на адказнае захоўваньне ў дэпо «Новагірэева».
Кожная вось вагона прыводзіцца асобным электрарухавіком ДК-108А гадзіньнікаваю магутнасьцю 68 квт праз карданную перадачу. Пуск рэастатны, выкарыстоўваецца перагрупоўка рухавікоў — пры ціску (становішча дзяржальні «Ход-1») і першапачатковым разгоне («становішча Ход-2») рухавікі злучаны пасьлядоўна, пры перакладзе дзяржальні кантролера ў становішча «Ход-3» рухавікі перамыкаюцца на пасьлядоўна-паралельнае (ПП) злучэньне, напруга на іх павялічваецца ўдвая. Пераключэньні ў сілавым ланцугу выконвае ўсталяваны пад вагонам рэастатны кантролер ЭКГ-17І.
Мадыфікацыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сэрыйных мадыфікацыяў не існавала, але былі досьледныя.
- Еі — досьледны варыянт з тырыстарна-імпульснаю сыстэмаю кіраваньня.
- Ер — новая каляска.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|