81-556/557/558

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
НеВа
81-556/81-557/81-558

81-556.1/81-557.1/81-558.1
81-556.3/81-557.3/81-558.3

Vagon metro Neva obkatka v depo (6).jpg
Вытворца Чэхія, Расея
Пэрыяд выпуску з 2008:

81-556/557/558:
2008—2014
81-556.1/557.1/558.1:
2016—2017
81-556.3/557.3/558.3:
2017—2018

Усяго выраблена 36
Цягнікоў выраблена 18 (на чэрвень 2018 году)
Тара 29,5/ 28/ 24
Даўжыня 19850/ 19210/ 19210
Вышыня 3655
Хуткасьць 90
Паскарэньне/замядленьне 1,3/1,4
Магутнасьць 668/ 668/
Пасажыраёмістасьць 174/ 188/ 188
Выкарыстоўваецца з 22 кастрычніка 2013 г.

Вагоны мэтро мадэляў 81-556, 81-557 і 81-558 «НеВа» — тып рухомага саставу для Пецярбурскага мэтрапалітэну, канструктыўна які зьяўляецца далейшым разьвіцьцём вагонаў мадэляў 81-553.3, 81-554.3 і 81-555.3 «Казань», ад якога адрозьніваюцца кузавам новай канструкцыі. Вагоны «НеВа» зьяўляюцца сумеснай распрацоўкай заводаў «Skoda Transportation s.r.o.» (Пльзень, Чэхія) і «Вагонмаш» (Санкт-Пецярбург, Расея) па тэхнічным заданьні ГУП «Пецярбурскі мэтрапалітэн».

На Пецярбурскім мэтрапалітэне дадзены цягнік зьяўляецца прадстаўніком новага пакаленьня, бо абсталяваны асынхроннымі цягавымі электрарухавікамі, пуск якіх ажыцьцяўляецца сілавымі электроннымі пераўтваральнікамі, выкананымі на IGBT прыборах. Плянуецца, што цягнікі «Нева» будуць уведзеныя ў рэгулярную эксплюатацыю першым чынам на Неўска-Васілеастроўскай лініі, замяніўшы на ёй вагоны тыпу Ем. Сама назва мадэлі йдзе ад назвы дадзенай лініі — Неўска-Васілеастроўская.

Цягнік складаецца з вагонаў трох тыпаў:

Базавая колькасьць вагонаў у цягніку — шэсьць: два галаўныя, два прамежкавыя маторныя і два прамежкавыя безматорныя. Канструкцыя цягніка дапушчае павелічэньне колькасьці вагонаў да васьмі.

Першы цягнік[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Напачатку студзеня 2011 году на заводзе «Вагонмаш» была завершана пабудова першай трохвагоннай электрасэкцыі № 1 (мадэлі 81-556—81-557—81-558, нумары 10404—11631—11623), а ў пятніцу 14 студзеня новыя вагоны прадставілі губэрнатару гораду — Валянціне Матвіенцы. 25 сакавіка дасьледчая трохвагонная электрасэкцыя была перададзена ад заводу Пецярбурскаму мэтрапалітэну, а ў ноч з 27 на 28 сакавіка электрасэкцыя прыбыла ў электрадэпо «Неўскае». Паралельна ў дэпо была накіравана група чэскіх спэцыялістаў з заводу «Skoda», а таксама прадстаўнікі «Вагонмаш». 28 сакавіка новы цягнік быў прадстаўлены кіраўніцтву дэпо, а пасьля дэпо наведала некалькі прадстаўнікоў кіраваньня мэтрапалітэну, улучаючы Галоўнага інжынэра.

У пэрыяд да канца красавіка чэскімі спэцыялістамі праводзілася наладка электраабсталяваньня сэкцыі ўсярэдзіне будынка дэпо. 29 красавіка электрасэкцыя была ўпершыню выпушчана на паркавыя каляіны для дасьледчай абкаткі, падчас якой выявілася адмоўнае ўзьдзеяньне пульсацыяў цягавага току на лініі сувязі, а менавіта: яны цалкам глушылі радыёсувязь. Пасьля абкатка сэкцыі на каляінах дэпо праводзілася амаль штодня, а пачынальна з 23 траўня на працягу тыдня кожную ноч, каб не замінаць астатнім пасажырскім цягнікам, абкаткі сталі праводзіць непасрэдна ўжо на самой Неўска-Васілеастроўскай лініі.

30 чэрвеня 2011 году мэтрапалітэну ад заводу была перададзена другая электрасэкцыя (нумары вагонаў 10405-11632-11624), якая ў ноч з 3 на 4 ліпеня прыбыла ў электрадэпо «Неўскае». 16 ліпеня з абедзьвюх сэкцыяў быў счэплены паўнавартасны шасьцівагонны цягнік. У далейшым у дэпо цягнік праходзіў выпрабаваньні, якія некалькі зацягнуліся (галоўным чынам з-за праблем з сыстэмай АРС). Цалкам выпрабаваньні былі завершаныя да пачатку чэрвеня 2012 году.

Увечар 8 ліпеня цягнік «Нева» быў адпраўлены на Кастрычніцкі электравагонарамонтны завод. Неўзабаве туды ж будзе адпраўлены і цягнік «Ладага» (яго выпрабаваньні праводзіліся ў дэпо паралельна зь «НеВа»). 30 ліпеня павінен прайсьці аўкцыён, мэтай якога зьяўляецца вызначыць, якую мадэль паставіць на сэрыйную вытворчасьць.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]