Перайсьці да зьместу

81-780/781

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ладага
81-780/81-781
Вытворца Сьцяг Расеі «Метровагонмаш» (кузавы),
Кастрычніцкі электравагонарамонтны завод (канчатковая зборка)
Пэрыяд выпуску з 2011[1]
Пэрыяд эксплюатацыі не эксплюатуецца
Усяго выраблена 6
Цягнікоў выраблена 1 (1 траўня 2012)
Хуткасьць 90
Выкарыстоўваецца Сьцяг Расеі Пецярбурскі мэтрапалітэн

Тэхнічнае заданьне на мадыфікацыю вагонаў для Пецярбургскага мэтрапалітэна падрыхтавана і зацьверджана Пецярбургскім мэтрапалітэнам у 2007 годзе. Кузавы першага дасьледчага цягніка выраблены на ААТ «Метровагонмаш» (г. Мытішчы) і адпраўлены для канчатковае зборкі на ОЭВРЗ у сьнежні 2011 году. На Кастрычніцкім ЭВРЗ выраблялася канчатковая зборка дасьледчага цягніка (вагоны 1001—0103—0104—0105—0106—1002), якая завяршылася да лютага 2012, пасьля чаго цягнік паступіў у электрадэпо «Выбарскае», а 28 красавіка быў перакладзены ў электрадэпо «Неўскае» для выпрабаваньняў. У апошнім дадзены цягнік праходзіць выпрабаваньні паралельна зь іншым дасьледчым цягніком: мадэлі 81-556/557/558 «Нява».

Варта адзначыць, што першы галаўны вагон, адпраўлены на ОЭВРЗ зьяўляецца стэндавым кузавам для статычных выпрабаваньняў мадыфікацыі 81-760.


Адрозьненьні ад 81-760/761

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пасажырскі салон.

Вагоны «Ладага» адрозьніваюцца ад мыцішчанскіх «братоў» зьніжанаю шырынёю кузава, што неабходна для эксплюатацыі на лініях са станцыямі зачыненага тыпу — візітнае карткі Пецярбурскага мэтрапалітэну. У сувязі з гэтым была некалькі зьменена канструкцыя кузаву, а таксама пляноўка салёнаў.