4-я паліцэйская грэнадэрская дывізія СС
4-я паліцэйская грэнадэрская дывізія СС | |
4. SS-Polizei-Panzergrenadier-Division | |
Гады існаваньня |
1 кастрычніка 1939 - травень 1945 |
---|---|
Краіна | Трэці Райх |
Мянушка | Дывізія СС «Паліцай» |
Дэвіз | "Мой гонар завецца «пэўнасць»" (па-нямецку: «Meine Ehre heißt Treue») |
Вядомыя камандзіры | Вальтэр Кругер |
Паліцэйская дывізія СС (SS-Polizeidivision). З 18 верасьня 1939 году — Паліцэйская дывізія (Polizeidivision), зь 10 лютага 1942 году — Паліцэйская дывізія СС (SS-Polizeidivision). У лютым 1943 году перафармавана ў Паліцэйскую матарызаваную дывізію СС (SS-Polizei-Panzergrenadier-Division), a 22 кастрычніка 1943 году — у 4-ю паліцэйскую матарызаваную дывізію СС (па-нямецку: 4. SS-Polizei-Panzergrenadier-Division). Паліцэйская дывізія сфармавана ў навучальным лягеры ў Вандэрне з асабовага складу паліцыі парадку прыдатнага да страявой службы. У момант свайго сфармаваньня Паліцэйская дывізія (Роlizei-Division) не была эсэсаўскім падразьдзяленьнем, хоць і падпарадкоўвалася райхсфюрэру СС (па пасадзе шэфа нямецкай паліцыі). У зьвязку з гэтым дывізія не атрымала пазначэньня «СС», а яе вайскоўцы ў значнай сваёй частцы не былі чальцамі СС, мелі званьні паліцыі, а не СС, і насілі знакі адрозьненьня паліцыі парадку, а не руны СС, на пятліцах. Не было і абрэвіятуры, якая паказвала на прыналежнасьць да СС, і ў назвах асноўных падразьдзяленьняў дывізіі, у склад якой уваходзілі: 1, 2 і 3-і паліцэйскія стралковыя палкі (Polizei-Schützen-Regiment), паліцэйскі супрацьтанкавы дывізіён (Polizei-Panzerabwehr-Abteilung), паліцэйскі сапёрны батальён (Polizei-Pionier-Bataillon), 300-ы артылерыйскі полк (Artillerie-Regiment 300), 300-й батальён сувязі (Nachrichten-Abteilung 300) і інш. Толькі праз два з паловаю гады — 10 лютага 1942 году — выйшаў загад райхсфюрэра СС, у адпаведнасьці зь якім Паліцэйская дывізія была ўлучана ў склад войскаў СС і стала называцца Паліцэйскай дывізіяй СС (SS-Polizei-Division), а ў кастрычніку таго ж году паліцэйскія стралковыя палкі былі ператвораны ў паліцэйскія пяхотныя палкі СС (SS-Polizei-Infanterie-Regiment).
Баявы шлях дывізіі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дывізія дысьлякавалася ў Францыі (пасьля яе акупацыі), з пачаткам вайны супраць СССР выкарыстоўвалася на паўночным участку Ост-фронта. Спрабавала ўзяць горад Сенажаці ўздоўж чыгункі, але не змагла. Увайшла ў горад пасьля адступу Савецкай арміі, зьдзейсьніўшы абыходны манэўр. Далей удзельнічала ў ліквідацыі Вырыцкого катла. Зь верасьня 1941 вяла баі пад Ленінградам.
У сьнежні 1943 году перадысьлякавана на Балканы (Салёнікі, са жніўня 1944 у Белград). Затым пераведзеная ў Вугоршчыну, у лютым 1945 — у Памеранію, у сакавіку 1945 — ва Ўсходнюю Прусію. У красавіку 1945 году марскім транспартам эвакуявана зваротна ў Памэранію. Дывізія была разгромлена ў канцы красавіка — пачатку траўня 1945 году ў паўночнай Нямеччыне. Некаторыя падразьдзяленьні дывізіі змаглі сысьці ў палон да амэрыканцаў.
Арґанізацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У складзе Паліцэйскай дывізіі СС (1939)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1-ы Паліцэйскі пяхотны полк
- 2-і Паліцэйскі пяхотны полк
- 3-і Паліцэйскі пяхотны полк
- Артылерыйскі полк 300
- Інжынэрны батальён
- Супрацьтанкавы батальён
- Роварны батальён
- Батальён сувязі 300
- Батальён забесьпячэньня 300
У складзе 4-я паліцэйскай танкава-грэнадэрскай дывізіі СС (1943)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 7-ы грэнадэрскі полк СС
- 8-ы грэнадэрскі полк СС
- 4-ы Артылерыйскі полк СС
- 4-ы батальён штурмавых гарматаў СС
- 4-ы Танкавы батальён СС
- 4-ы Супрацьтанкавы батальён СС
- 4-ы Зенітны батальён СС
- 4-ы Батальён сувязі СС
- 4-ы Выведвальны батальён СС
- 4-ы Сапёрны батальён СС
- 4-ы батальён забесьпячэньня СС
- 4-ы рамонтны батальён СС
- 4-ы батальён забесьпячэньня СС
- 4-ы Санітарны батальён СС
- 4-я вэтэрынарная рота СС
- 4-ы Ўзвод карэктоўшчыкаў СС
- 4-ы Ўзвод палявой жандармэрыі СС
- 4-я вэтэрынарная рота СС
- 4-ы Запасны батальён СС
Камандзіры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 15 лістапада 1939 — 1 верасьня 1940 СС-групэнфюрэр і генэрал-лейтэнант паліцыі Карл Пфэфэр-Вільдэнбрух
- 1 верасьня — 8 верасьня 1940 СС-групэнфюрэр і генэрал-лейтэнант паліцыі Конрад Хічлер
- 8 верасьня — 10 лістапада 1940 СС-групэнфюрэр і генэрал-лейтэнант паліцыі Карл Пфэфэр-Вільдэнбрух
- 10 лістапада 1940 — 8 жніўня 1941 СС-групэнфюрэр і генэрал-лейтэнант паліцыі Артур Мюльфэрштадт
- 16 жніўня 1941 — 18 жніўня 1941 СС-групэнфюрэр і генэрал-лейтэнант паліцыі Эміль Хэрынг
- 18 жніўня — 15 сьнежня 1941 СС-обэргрупэнфюрэр Вальтэр Кругер
- 15 сьнежня 1941 — 14 траўня 1942 СС штандартэнфюрэр Альфрэд Вюнэнбэрг
- 15 траўня 1942 — 18 ліпеня 1942 СС- обэрфюрэр Альфрэд Борхэрт
- 19 ліпеня 1942 — 10 чэрвеня 1943 СС брыгадэфюрэр і генэрал-маёр паліцыі Альфрэд Вюнэнбэрг
- 1 чэрвеня — 18 жніўня 1943 СС брыгадэфюрэр і генэрал-маёр паліцыі Фрыц Шмэдэс
- 18 жніўня — 20 кастрычніка 1943 СС брыгадэфюрэр і генэрал-маёр паліцыі Фрыц Фрэйтаг
- 20 кастрычніка 1943 — 19 красавіка 1944 обэрфюрэр СС Фрыдрых-Вільгельм Бок
- 19 красавіка — .. травень 1944 СС брыгадэфюрэр і генэрал-маёр паліцыі Юргэн Вагнэр
- .. травень — 7 траўня 1944 обэрфюрэр СС Фрыдрых-Вільгельм Бок
- 7 траўня — 22 ліпеня 1944 СС брыгадэфюрэр і генэрал-маёр паліцыі Хэрбэрт-Эрнст Фаль
- 22 ліпеня — 16 жніўня 1944 штандартэнфюрэр СС Карл Шумэрс
- 16 жніўня — 22 жніўня 1944 обэрфюрэр СС Хэльмут Дэрнэр
- 22 жніўня — 27 лістапада 1944 СС брыгадэфюрэр і генэрал-маёр паліцыі Фрыц Шмэдэс (паводле іншых зьвестак, 12 сьнежня 1944 г. быў адхілены ад камандаваньня Гіммлерам за адмову выконваць бессэнсоўны загад.)
- 27 лістапада 1944 — 1 сакавіка 1945 штандартэнфюрэр СС Вальтэр Харцэр
- сакавік 1945 штандартэнфюрэр СС Фрыц Гелер
- сакавік — 8 траўня 1945 штандартэнфюрэр СС Вальтэр Харцэр
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Axis History Factbook: 4. SS-Polizei-Panzergrenadier-Division
- Lexikon der Wehrmacht: 4. SS-Polizei-Panzergrenadier-Division