Амэрыканскі добраахвотніцкі корпус
Амэрыканскі добраахвотніцкі корпус | |
American Free Corps / George Washington Brigade | |
Гады існаваньня | 1945 |
---|---|
Краіна |
ЗША Трэці Райх |
Падпарадкаваньне | СС |
Функцыя | спэцапэрацыі і прапаганда |
Колькасьць | невядома, ад 100 да 150 чалавек паводле розных адзнакаў |
Мянушка | Брыгада Джорджа Вашынгтона |
Колеры | белы і чырвоны |
Войны | Другая сусьветная вайна |
Вядомыя камандзіры | Мартын Джэймс Монты |
Амэрыканскі добраахвотніцкі корпус (па-ангельску: American Free Corps, па-нямецку: Amerikanisches Freikorps), таксама вядомы як Брыгада Джорджа Вашынгтона (па-ангельску: George Washington Brigade) — вайсковае падразьдзяленьне СС, якое набіралася зь ліку амэрыканцаў. Да канца Другой сусьветнай вайны цалкам не было сфармавана, некаторымі гісторыкамі нават аспрэчваецца магчымасьць яго існаваньня.
Апісаньне структуры корпусу
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нягледзячы на выказваньні Ёзэфа Гёбэльса пра ЗША як пра краіну «з сумесьсю расаў, якую нават не назавеш народам», у плянах Трэцяга райху фігуравала стварэньне амэрыканскага падразьдзяленьня СС. Амэрыканскі добраахвотніцкі корпус павінен быў аб’яднаць амэрыканскіх антыкамуністаў і антыбальшавікоў у барацьбе супраць СССР накшталт Легіёну францускіх добраахвотнікаў, а вялікая частка салдатаў павінна была набірацца сярод ваеннапалонных.
Ці атрымалася сфармаваць корпус і набраць туды хоць якую-небудзь колькасьць жаўнераў — гэта пытаньне дагэтуль застаецца адкрытым. Паводле меркаваньняў гісторыкаў Аляксандра Маккі і Дж. Лі Рэдзі, корпус сапраўды існаваў у рэальнасьці, прычым Маккі сьцьвярджае, што туды набралі зьняволеных з Дрэздэну, а паводле словаў Лі Рэдзі, ў корпус пасьпелі набраць каля сотні жаўнераў. Ці былі сярод іх калябарацыяністы і добраахвотнікі — пакуль не даказана. У якасьці адметных прыкмет выкарыстоўваліся нарукаўныя нашыўкі ў форме стылізаванага амэрыканскага сьцягу, а на пятліцах мундыраў маляваўся белагаловы арлан. У якасьці словаў на нарукаўнай стужцы (такі, як у падразьдзяленьня франтавых журналістаў СС «Курт Эгэрс») выкарыстоўваліся словы «American Free Corps» і «George Washington Brigade»[1].
Службоўцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Афіцыйна сьцьвярджаецца, што ўсяго некалькі тысячаў амэрыканскіх жаўнераў ваявалі на боку вэрмахта ў гады Другой сусьветнай вайны. Аднак пры гэтым ходзяць чуткі, што ў вэрмахце служылі і немцы з ЗША. Да 1920 году ў ЗША пражывала каля 8 мільёнаў чалавек, для якіх роднай мовай была нямецкая. У 1939 годзе некалькі сотняў амэрыканцаў навучаліся ў нямецкіх унівэрсытэтах[2][3], але ў канцы 1930-х гадоў некаторыя чальцы партыі «Нямецка-амэрыканскі саюз», этнічныя немцы, пасьпяшаліся ў Нямеччыну ў якасьці працоўнай сілы[4]. У 1939 годзе, ужо пасьля пачатку вайны нямецкае кіраўніцтва прапанавала амэрыканскім немцам у абмен на прад’яўленьне пашпартоў Трэцяга райху права на падрыхтоўку да вайсковай службы ў спэцыяльных падразьдзяленьнях. Доказаў пра службу амэрыканскіх немцаў, аднак, так і не было нікім прад’яўлена.
Падчас нямецкага контрнаступленьня ў Арденнах у 1944 годзе на боку Нямеччыны выступала спэцыяльнае дывэрсійнае амэрыканскае падразьдзяленьне, на чале якога стаяў вядомы дэвэрант Ота Скарцэні, і ўсе 150 салдат і афіцэраў гэтага падразьдзяленьня называлі сваёй роднай мовай ангельскую. Мэтай гэтай групы зьяўляліся дывэрсійныя акты, падрыхтоўка засад і пастак, а таксама спэцпрапаганда ў тыле саюзьнікаў і распаўсюд панікі. Гэтую баявую групу часта па памылцы завуць Амэрыканскім добраахвотніцкім корпусам.[5]
Магчымыя кіраўнікі корпусу
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 1943 году пасьля актыўнага ўмяшаньня ЗША ў ход баявых дзеяньняў у вайне ў Нямеччыне пачалася тэрміновая мабілізацыя як палонных замежных салдатаў, так і калябарацыяністаў розных нацыянальнасьцяў. У гэта ж час у Нямеччыне пачалі задумвацца пра фармаваньне вайсковых падразьдзяленьняў ня толькі з французаў, але і з ангельцаў і амэрыканцаў. У ліку амэрыканскіх грамадзян, якія аказвалі дапамогу, былі вядомыя дзеячы Фрэд Кальтэнбах, Дуглас Чэндлер і Робэрт Бэст.
У якасьці камандзіра корпусу згадваецца Мартын Джэймс Монты, лейтэнант ВПС ЗША швайцара-італьянскага паходжаньня. У 1944 годзе ён сагнаў самалёт і прызямліўся ў Нямеччыне, добраахвотна здаўшыся ў палон.[6][7] Пасьля некаторых перамоў Монты быў прыняты ў полк СС «Курт Эггэрс», падразьдзяленьне вайсковых карэспандэнтаў. У 1949 годзе Монты быў дэпартаваны ў ЗША і прысуджаны да 25 гадоў турмы за супрацоўніцтва з нацыстамі, аднак у абвінавачваньні з нагоды магчымай службы ў Амэрыканскім добраахвотніцкім корпусе нічога не гаварылася.[8][9]
У некаторых дакумэнтах фігуруе імя яшчэ аднаго амэрыканца італьянскага паходжаньня Пітэра Деляні, выхадца Люізіяны, капітана Вафэн-СС, які нібы разам з Монты прайшоў вайсковую падрыхтоўку ў СС. Монты і Деляні часта выяжджалі ў шэрагі амэрыканскіх войскаў і, як прапагандысты, спрабавалі перавесьці некаторых жаўнераў арміі ЗША на бок Вэрмахту, абяцаючы ім больш якасную службу і новыя магчымасьці для кар’ернага пасоўваньня. Зрэшты, у Фэдэральным архіве Нямеччыны налічваецца ўсяго сем амэрыканскіх грамадзян-чальцоў СС і СД, сярод якіх няма Дэляні і Монты[10], а ў архівах Люізіяны пра яго не згадваецца ні разу, што ставіць пад сумнеў факт існаваньня Деляні ў рэальнасьці[11]. Хадзілі чуткі, што пад гэтым імем хаваўся францускі калябарацыяніст П’ер дэ ля Нэй дзю Вэр (1907—1945), які служыў у Легіёне францускіх добраахвотнікаў супраць бальшавізму, аднак гэта аспрэчыў ягоны сын П’ер Анры дзю Вэр[12].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Images of the American Free Corps (анг.)
- ^ s. Hans-Werner Retterath: Deutschamerikanertum und Volkstumsgedanke. Phil. Diss. Marburg 2000, S. 168
- ^ Michael Wala: ‚Gegen die Vereinzelung Deutschlands’: Deutsche Kulturpolitik und akademischer Austausch mit den Vereinigten Staaten von Amerika in der Zwischenkriegszeit, in: Manfred Berg / Philipp Gassert (Hg.): Deutschland und die USA in der Internationalen Geschichte des 20. Jahrhunderts. Stuttgart 2004, S. 311f.
- ^ s. Hans-Werner Retterath: Deutschamerikanertum und Volkstumsgedanke. Phil. Diss. Marburg 2000, S. 219f.
- ^ s. J. Lee Ready: The Forgotten Axis: Germany’s Partners and Foreign Volunteers in World War II. Jefferson 1987, S. 443f.
- ^ zu Monti s. Marshall Wainright: Deserter. In: Air Classics, Sep. 2004
- ^ Electronic Army Serial Number Merged File sowie World War II Prisoners of War Data File der NARA.
- ^ s. Ex-flier confesses 21 acts of treason, in: New York Times v. 18. Januar 1949 (Abstract); Amerikana, in: TIME Magazine v. 24. Januar 1949
- ^ Special Subcommittee on Security Affairs: Federal Case Law Concerning the Security of the United States. Legal Survey by Library of Congress. Washington : U.S. G.P.O. 1954, S. 20.
- ^ s. John P. Moore: Fuhrerliste der Waffen-SS. Portland, 2nd Ed. 2003 (CD-Rom)
- ^ s. Suchanfrage
- ^ Pierre Henri du Vair: The Other Red Devil. o.O. o.J.