57-ы матарызаваны корпус (Вэрмахт)
57-ы матарызаваны корпус (па-нямецку: LVII. Armeekorps (mot.)), сфармаваны 15 лютага 1941 году. 21 чэрвеня 1942 году пераназваны ў 57-ы танкавы корпус.
Баявы шлях корпусу
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 22 чэрвеня 1941 году — удзел у нямецка-савецкай вайне, у складзе групы арміяў «Цэнтар».
Да моманту нападу на СССР у склад корпусу ўваходзілі 12-я і 19-я танкавыя, 18-я матарызаваная дывізіі. Корпус уваходзіў у склад 3-й танкавай групы Гота. Разьмяшчаўся ў Сувалцкім выступе.
Паводле пляну, наступ ішоў у кірунку Мэркінэ — Варана — Вярэнаў — Ашмяна. У задачу корпусу ўваходзіла прычыненьне 39-га мотакорпуса, надыходзячага паўночней у кірунку Вільні ад магчымага контрудару савецкіх войскаў з боку Ліды. Аж да падзеньня Менску 28-га чэрвеня корпус адбіваў шматлікія напады савецкіх войскаў, якія выходзяць з асяродзьдзя зь Менскага катла ў паўночна-ўсходнім кірунку.
Далей баі ў Беларусі, затым у раёне Смаленску, Вязьмы, затым баі пад Масквой.
У 1942 годзе — баі ў раёне Юхнава.
Склад корпусу
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У чэрвені 1941 году:
У кастрычніку 1941 году:
У студзені 1942 году:
Камандуючыя корпусам
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- З 15 лютага 1941 — генэрал танкавых войскаў Адольф Кунтцэн
- З 15 лістапада 1941 — генэрал танкавых войскаў Фрыдрых Кірхнэр
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Georg Tessin: Verbande und Truppen der Deutschen Wehrmacht und Waffen-SS im Zweiten Weltkrieg 1939—1945. Biblio-Verlag, Bissendorf 1973, ISBN 3-7648-0871-3
- Гот Г. Танкавыя аперацыі — М.: Воениздат, 1961.