43-і армейскі корпус (Вэрмахт)
43-і армейскі корпус (па-нямецку: XXXXIII. Armeekorps), сфармаваны 15 красавіка 1940 году.
Баявы шлях корпусу
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1940—1941 — дысьлякаваўся на заходняй мяжы Нямеччыны, затым на ўзьбярэжжы Ля-Маншу.
З 22 чэрвеня 1941 году — удзел у нямецка-савецкай вайне, у складзе групы арміяў «Цэнтар». Баі ў Беларусі, затым у раёне Тулы. У 1942 годзе — баі ў раёне Юхнава, Спас-Деменска. У 1943 годзе — са жніўня ў складзе групы арміяў «Поўнач», баі ў раёне Невелю. У 1944 годзе — баі ў раёне Нарвы, адступ у Латвію.
У 1945 годзе — у сакавіку штаб корпусу перакінуты з Курляндыі ў паўночную Вугоршчыну, у траўні 1945 — адступіў у Аўстрыю.
Склад корпусу
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У чэрвені 1941:
Часьці ўзмацненьня:
- 2-і гарматны дывізіён 68-га артылерыйскага палка (12-ць 105-мм гарматаў на паўгусенічных цягачах),
- 711-ы гарматны дывізіён (12-ць 105-мм гарматаў на паўгусенічных цягачах),
- 101-ы цяжкі гаўбічны дывізіён (12-ць 150-мм гаўбіц на паўгусенічных цягачах),
- 3-і мартырны дывізіён 109-га артылерыйскага палку (9-ць 210-мм мартыр на паўгусенічных цягачах),
- 611 лёгкі зенітны дывізіён СПА (12-ць 105-мм зенітных гарматаў ) на коннай цязе,
- бронецягнік № 29.
Акрамя таго 43-му корпусу былі нададзены: асобны сапёрны (часткова матарызаваны) і тры асобных будаўнічых батальёна, два штабы артылерыйскіх палкоў (матарызаваных), штаб інжынэрнага палка (матарызаваны), і іншыя дробныя часткі. Усе артылерыйскія часткі, акрамя зенітнага дывізіёну, былі матарызаваныя, і перасоўваліся на аўтамашынах, бронетранспартэрах і цягачах.
У жніўні 1941:
У чэрвені 1942:
У ліпені 1943:
У верасьні 1944:
Камандуючыя корпусам
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Зь 17 чэрвеня 1940 — генэрал пяхоты Готгард Гайнрыцы
- Зь 1 лютага 1942 — генэрал пяхоты Курт Брэнэке
- З 24 студзеня 1943 — генэрал пяхоты Карл фон Офэн
- З 25 сакавіка 1944 — генэрал пяхоты Эрэнфрыд Бёге
- З 3 верасьня 1944 — генэрал горных войскаў Курт Фэрзак
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Georg Tessin: Verbande und Truppen der Deutschen Wehrmacht und Waffen-SS im Zweiten Weltkrieg 1939—1945. Biblio-Verlag, Bissendorf 1973, ISBN 3-7648-0871-3