Яраслаў Гашак
Яраслаў Гашак | |
Jaroslav Hašek | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 30 красавіка 1883 Прага, Аўстра-Вугоршчына |
Памёр | 3 студзеня 1923 Ліпніцы-над-Сазаву, Чэхаславаччына |
Пахаваны | |
Бацькі | Ёзэф Гашак[d] |
Сужэнец | Ярміла Гашкава[d][1] і Alexandra Lvova[d] |
Дзеці | Рыхард Гашак[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік |
Гады творчасьці | з 1900 |
Жанр | сатыра |
Мова | чэская мова[2][3][4] і расейская мова |
Значныя творы | «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка» |
Подпіс | |
Пераклады на беларускую ў Вікікрыніцах | |
Я́раслаў Га́шак (па-чэску: Jaroslav Hašek; 30 красавіка 1883, Прага — 3 студзеня 1923, Ліпніцы) — чэскі пісьменьнік-сатырык.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сын настаўніка. Адукацыю атрымаў у камэрцыйнай акадэміі. Літаратурную дзейнасьць пачаў з 18 гадоў у газэтах і гумарыстычных часопісах кароткімі апавяданьнямі чэхаўскага тыпу, якія ён называў «гумарэскамі». Ужо ў гэтых апавяданьнях высьмейваюцца рэлігійныя забабоны, сямейны побыт дробнага буржуа, парлямэнт і іншыя зьявы ў тагачасным чэхаславацкім грамадзтве.
Мабілізацыя перапыніла літаратурную дзейнасьць Яраслава Гашака. У час Першай сусьветнай вайны яго накіравалі на фронт. Празь некаторы час Гашак трапляе ў Расею як палонны. Тут ён удзельнічае ў кастрычніцкім перавароце, уступае ў камуністычную партыю і працуе ва Ўфе падчас грамадзянскай вайны. Па сканчэньні вайны вяртаецца ў Прагу і з гэтага часу займаецца выключна літаратурай.
Раман пра бравага салдата Швэйка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вайна і рэвалюцыя вызначылі другі пэрыяд ягонай творчасьці. Ад дробных побытавых апавяданьняў Гашак перайшоў да эпапэі. Ягоныя «Прыгоды бравага салдата Швэйка ў часе сусьветнай вайны» (Osudy dobrého vojáka Švejka za světové války, 1921—1923) прынесьлі Гашаку сусьветную славу. Раман быў перакладзены на мноства моваў. Твор Гашака, напісаны сакавітай мовай, з прымесьсю салдацкага жаргону і праскага арго, пабудаваны на чаргаваньні падзеяў у салдацкім жыцьці галоўнага героя, якое перарываецца характэрнымі адступленьнямі — успамінамі Швэйка, анэгдотамі, прыкладамі зь ягонага жыцьцёвага досьведу. Самі чэхі апраўдана называюць раман самай сьмешнай кніжкай у сьвеце.
Заўчасная сьмерць на сухоты ў 1923 годзе пакінула раман Швэйка няскончаным. Зь імем Гашака злучана мноства легендаў. Піварня, дзе любіў бавіць час пісьменьнік — самае прыцягальнае месца для турыстаў, якія прыяжджаюць у Прагу. Яраслаў Гашак — самы вядомы чэскі пісьменьнік мінулага стагодзьдзя.
Сучасным перакладчыкам «Швэйка» зьяўляецца Аляксандар Мажэйка.
Беларускія пераклады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Яраслаў Гашак. Цьвёрдая скура: апавяданьні для дзяцей сярэдняга і старэйшага ўзросту / Пераклад з расейскай мовы. — Менск: БВД, 1931. — 34 с. — 3000 ас.
- Яраслаў Гашак. Швейк за дзеншчыка ў фельдкурата / Пераклад з расейскай: Міхася Зарэцкага. — Менск: Дзяржаўнае Выдавецтва Беларусі, 1931. — 87 с. — 7000 ас.
- Яраслаў Гашак. Прыгоды ўдалога ваякі Швейка. Частка другая / Пераклад з расейскай мовы: Максіма Лужаніна. — Менск: Дзяржаўнае Выдавецтва Беларусі, 1931. — 120 с. — 7000 ас.
- Яраслаў Гашак. Швейк за дзеншчыка ў фельдкурата / Пераклад з расейскай мовы: Міхася Зарэцкага. — Выд. 2-е. — Менск: Дзяржаўнае ваеннае выдавецтва БССР, 1932. — 85 с. — 7000 ас.
- Яраслаў Гашак. Прыгоды ўдалога ваякі Швейка. Частка трэцяя / Пераклад з расейскай мовы: Максіма Лужаніна. — Менск: Дзяржаўнае Выдавецтва Беларусі, 1932. — 223 с. — 5000 ас.
- Яраслаў Гашак і Карэл Ванек. Прыгоды ўдалога ваякі Швейка. Частка чацьвёртая / Пераклад з расейскай мовы: К. Вашына. — Менск: Дзяржаўнае Выдавецтва Беларусі, 1932. — 224 с. — 5000 ас.
- Карэл Ванек. Прыгоды ўдалога ваякі Швейка. Частка пятая / Пераклад з расейскай мовы: Т. Кляшторнага й Зьмітра Астапенкі. — Менск: Дзяржаўнае Выдавецтва Беларусі, 1932. — 204 с. — 5000 ас.
- Карэл Ванек. Прыгоды ўдалога ваякі Швейка. Частка шостая / Пераклад з расейскай мовы: Кузьмы Чорнага. — Менск: Дзяржаўнае Выдавецтва Беларусі, 1932. — 174 с. — 5000 ас.
- Яраслаў Гашак. Партрэт імпэратара Франца Іосіфа. // Пераклад з чэшскай мовы: Валеры Буйвал Jaroslav Hašek. Třetí dekameron. Grotesky a mystifikace. Praha, 1977.
- Яраслаў Гашак. Госць у хату: апавяданні / пераклад з чэшскай мовы, укладаньне А. Мажэйкі; пасляслоўе Тамары Кароткай. — Менск: Мастацкая літаратура, 1984. — 277 с. — (Бібліятэка замежнай прозы). — 12 000 ас.
- Яраслаў Гашак. Прыгоды бравага салдата Швейка ў Сусветнай вайне. Пераклаў з чэскай Іван Лучыц-Федарэц. // Крыніца : часопіс. — 1995. — № 6 (11). — С. 97—108.
- Яраслаў Гашак. Прыгоды ўдалага салдата Швейка / Пераклад з чэшскай мовы і ўступны артыкул А. Мажэйкі; Мастак Віктар Пятровіч Калінін. — Менск: Ураджай, 1997. — 496 с. — (Школьная бібліятэка). — 5000 ас. — ISBN 985-04-0208-3
- Яраслаў Гашак. Дваццаць гадоў таму // Пераклад з чэшскай мовы і ўступны артыкул Лявона Баршчэўскага Бабілёнская бібліятэка : замежная літаратура ў перакладах Нашай Нівы. — Менск: Кнігарня «Наша Ніва», 2007. — ISBN 978-985-6800-46-0.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Каталёг Нямецкай нацыянальнай бібліятэкі (ням.)
- ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Hašek, Jaroslav, 1883-1923 // CONOR.SI
- ^ Гашек Ярослав // ПроДетЛит (рас.) — 2019.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Міхась Тычына. Утаймаваньне абсурду. // Крыніца : часопіс. — 1995. — № 6 (11). — С. 100—108.
- Шаблоўская І. В. Гашак (Hašek) Яраслаў. // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 1997 Т. 5: Гальцы — Дагон. — С. 95. — С. 95, 96.
- Ірына Шаблоўская. Зялёная галінка. Яраслаў Гашак і Франц Кафка. Антыгероі абсурду. // Крыніца : часопіс. — 1995. — № 6 (11). — С. 73—80.