Карэл Ванек

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Карэл Ванек
Karel Vaněk
Karel Vaněk.jpeg
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 17 сакавіка 1887
Шварцкастэлец, Аўстра-Вугоршчына
Памёр 18 ліпеня 1933
Прага, Чэхаславаччына
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, журналіст, фэльетаніст
Жанр проза, публіцыстыка
Мова чэская

Ка́рэл Ва́нек (па-чэску: Karel Vaněk); 17 сакавіка 1887, Шварцкастэлец, Аўстра-Вугоршчына — 18 ліпеня 1933, Прага, Чэхаславаччына) — чэскі пісьменьнік, фэльетаніст, журналіст. Аўтар раману «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў расейскім палоне» (Osudy dobrého vojáka Švejka v ruském zajetí, 1923).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Карэл Ванек нарадзіўся ў 1887 у месьце Чэрны Костэлец (па-нямецку: Шварцкастэлец), што знаходзіцца за 30 кілямэтраў ад Прагі, у сям’і колавага майстра Ёзэфа Ванека, пяты сын зь сямі дзяцей.

У часе Першай сусьветнай вайны быў на расейскім фронце, пасьля трапіў у палон. Па вяртаньні на радзіму працаваў у пэрыядычным друку, апублікаваў шэраг кароткіх апавяданьняў і эсэ.

Па сьмерці Яраслава Гашака на просьбу выдаўца скончыў чацьвертую частку раману «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка», а пасьля напісаў пятую і шостую часткі — пра лёс Швэйка ў расейскім палоне.

Сканаў у 1933 у Празе ад сухотаў.

«Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў расейскім палоне»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ванек напісаў раман на падставе ўласнага горкага досьведу. У разьдзеле «На працы» ён прызнаецца чытачу: «Я быў таксама ў Расеі і жыў у палоне ў так званай палоннай працоўнай роце…» Кніга дае магчымасьць паглядзець на Расею тых гадоў, на падзеі ў сьвеце зь нечаканага пункту гледжаньня — вачыма аўстрыйскага ваеннапалоннага. Ладная частка раману прысьвечаная падзеям на тэрыторыі Беларусі, куды Швэйка перавезьлі для працы на абарону. У кнізе згаданыя прыгоды палонных у Віцебску, Маладэчне, Будславе ды іншых мястэчках і вёсках Беларусі[1].

Раман перакладзены на беларускую мову Кузьмой Чорным.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Алесь Высоцкі. (12 студзеня 2014) Як салдат Швейк у Будславе чыгунку будаваў. Рэгіянальная газэта. Праверана 24 студзеня 2014 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]