Юры Мікульскі
Юры Мікульскі | |
Дата нараджэньня | 1988 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | гісторык |
Навуковая сфэра | гісторыя |
Месца працы | Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі |
Навуковая ступень | Магістар |
Ю́ры Мікала́евіч Міку́льскі (нар. 1988, БССР, Менск) — гісторык.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2011 годзе скончыў гістарычны факультэт Ягелонскага ўнівэрсытэту ў Кракаве (Польшча), атрымаў ступень магістра.
З 2012 году працуе вядучым навуковым рэдактарам у выдавецтве «Беларускай энцыкляпэдыі імя П. Броўкі».
Навуковая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтар шэрагу навуковых артыкулаў у беларускіх, польскіх і расейскіх выданьнях. Сфэра навуковых інтарэсаў: палітыка літоўскіх князёў і польскіх каралёў у дачыненьні да рускіх земляў у XIII—XVII стагодзьдзях, праваслаўная царква Вялікага Княства Літоўскага ў XIII—XV стагодзьдзях, старабеларуская літаратура XIV—XV стагодзьдзяў.
Летувізацыя і расейскі этнацыд беларусаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2013 годзе на старонках часопісу Беларуская думка (рэдактар — прапагандыст рэжыму Лукашэнкі Вадзім Гігін) выказаў нязгоду з прапановамі беларускай грамадскасьці паставіць помнік каралю Літвы Міндоўгу ў Наваградку («гэтая ініцыятыва пярэчыць беларускай нацыянальнай ідэі і дзяржаўнай ідэалёгіі, зьяўляецца апатрыятычнай»), дзе сярод іншага заявіў, што «гераізацыя Міндоўга ў Беларусі зьвязана з мітычнай тэорыяй беларускіх „ліцьвінскіх“ дзеячоў з часоў пазьнякоўскага руху», а таксама, што раньняе Вялікага Княства Літоўскага нібы мела летувіскі характар і што беларускія землі былі заваяваныя летувісамі[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Мікульскі Ю. Увекавечанне міфа. Вакол помніка літоўскаму князю Міндоўгу ў Навагрудку // Беларуская думка. № 1, 2013. С. 69—76.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Альбіна Семянчук, Новая артадоксія: ксенафобія і рэвізіянізм у артыкулах Ю. Мікульскага*, ARCHE Пачатак, 16 красавіка 2013 г.