Касьцёл Сьвятога Станіслава і кляштар кармэлітаў (Магілёў)
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Станіслава і кляштар кармэлітаў | |
Касьцёл Сьвятога Станіслава і кляштар кармэлітаў | |
| Краіна | Беларусь |
| Места | Магілёў |
| Каардынаты | 53°53′54″ пн. ш. 30°20′02″ у. д.HGЯO |
| Канфэсія | каталіцтва |
| Эпархія | Менска-Магілёўская архідыяцэзія |
| Архітэктурны стыль | барокавая архітэктура[d] |
| Дата заснаваньня | XVII ст. |
| Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Сьвятога Станіслава і кляштар кармэлітаў на мапе Беларусі Касьцёл Сьвятога Станіслава і кляштар кармэлітаў | |
Касьцёл Сьвятога Станіслава і кляштар кармэлітаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Магілёве. Знаходзіцца на Тэатральным пляцы з боку гістарычнай Шляхецкай вуліцы[a]. Кляштар існаваў да 1831 году, касьцёл дзее. Твор архітэктуры барока і клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Комплекс складаецца з касьцёла і кляштарнага корпуса. Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і Сьвятога Станіслава — конкатэдра Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі, месца правядзеньня фэсту духоўнай музыкі «Магутны Божа».
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]10 верасьня 1633 году кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза выдаў Бялыніцкім кармэлітам дазвол на заснаваньне ў Магілёве кляштару. На 1687 год у ім было 6 манахаў. Паводле інвэнтару 1692 году, у кляштары захоўваўся абраз Маці Божай, які лічыўся цудоўным.
У 1708 годзе ў час вялікага пажару драўляныя будынкі кляштару згарэлі. У 1738—1752 гадох вялося будаваньне мураваных касьцёла і кляштару. У 1765 годзе біскуп віленскі Ф. Зянковіч асьвяціў новы касьцёл пад тытулам Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Магілёў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. 25 сьнежня 1772 году маскоўская гаспадыня Кацярына II абвясьціла пра стварэньне ў Расейскай імпэрыі рымска-каталіцкай Беларускай дыяцэзіі з цэнтрам у Магілёве. У 1783 годзе касьцёл стаў катэдрай Магілёўскай архідыяцэзіі, біскуп Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч асьвяціў яго ў гонар Сьвятога Станіслава. У 1788 годзе фасад касьцёла рэканструявалі[1].
Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) расейскія ўлады ў 1831 годзе ліквідавалі кляштар. Па 1860 годзе касьцёл стаў парафіяльным.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1956 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл, у ім разьмясьціўся Цэнтральны гістарычны архіў БССР. У 1960 годзе ў будынак былога касьцёла пераехаў Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласьці. У гэты час помнік страціў частку росьпісаў і арган з рэдкімі керамічнымі трубамі.
У пачатку 1990-х гадоў будынак касьцёла вярнулі каталікам. Да 1994 году ішла рэстаўрацыя помніка. Касьцёл атрымаў статус конкатэдры ва ўтворанай у 1991 годзе Менску-Магілёўскай архідыяцэзіі. З 1993 году тут штогод праводзіцца фэст духоўнай музыкі «Магутны Божа».
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Касьцёл
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Касьцёл — 3-нэфавая 2-вежавая базыліка. У выніку перабудовы 1788 году да фасаду прыбудавалі 4-калённы іянічны портык з трыкутным франтонам, з бакоў касьцёла — 3-ярусныя бакавыя крылы, завершаныя 8-граннымі ратондападобнымі вежачкамі.
У інтэр’еры захаваўся адзін з найбольш разгорнутых фрэскавых цыклаў у Беларусі. Росьпісы на скляпеньнях ў 1765—1767 і 1780-я гады выканала група магілёўскіх мастакоў пад кіраўніцтвам Паўла Піятроўскага.
Кляштарны корпус
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Кляштарны корпус — 2-павярховы прастакутны ў пляне будынак, які далучаецца да касьцёла. Фадады праразаюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гістарычная графіка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старая графіка
- «Прывілей кармэлітам на заснаваньне кляштару ў Магілёве», 1765—1767 гг.
- М. Львоў, 1800 г.
- М. Львоў, 1800 г.
- 1840 г.
- А. Бусырскі, 1830-я гг.
- 1871 г.
- 1880 г.
- 1882 г.
- 1882 г.
- 1901 г.
- К. Франц, 1918 г.
- К. Франц, 1918 г.
Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старыя здымкі
- 1910 г.
- 1909 г.
- да 1912 г.
- 1913 г.
- 1913 г.
- 1913 г.
- 1913 г.
- 1913 г.
- 1916 г.
- да 1918 г.
- да 1918 г.
- 18 чэрвеня 1917 г.
- 1918 г.
- 1918 г.
- 1918 г.
- 1918 г.
- 26 сакавіка 1918 г.
- А. Вінэр, 1939 г.
- А. Вінэр, 1939 г.
- А. Вінэр, 1939 г.
- А. Вінэр, 1939 г.
- А. Вінэр, 1939 г.
- А. Вінэр, 1939 г.
- А. Вінэр, 1939 г.
- А. Вінэр, 1939 г.
- А. Вінэр, 1939 г.
- 1941 г.
- 1941 г.
- 1941 г.
- 1941 г.
- 1942 г.
- травень 1943 г.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сучасны стан
- Галоўны фасад
- Выгляд з боку апсыды
- Будынак кляштару
- Інтэр’ер
- Росьпісы
- Фрэска «Прывілей кармэлітам на заснаваньне кляштару ў Магілёве»
- «Унебаўзяцьце Маці Божай»
- «Перамяненьне»
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Камсамольская, 4
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Гліннік В., Трыфанава Н. Магілёўскі кляштар кармелітаў // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 251.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; маст. І. Бокі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 513Г000020 |