Юзэф Максымілян Станеўскі
Юзэф Максымілян Станеўскі (па-польску: Józef Maksymilian Staniewski; 1795—1871) — рымска-каталіцкі дзеяч, біскуп. Дамініканін. Прэор Пецярбурскага кляштара. 27 верасьня 1858 прызначаны тытулярным біскупам Плятэі й дапаможным біскупам магілёўскім. Ад 1869 адміністратар Магілёўскае дыяцэзіі. Выявіў сябе рашучым прыхільнікам русыфікацыі. Уводзіў расейскую мову ў дадатковыя набажэнствы, патрабаваў навучаньне на расейскай мове.
Цытаты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З пастырскага пасланьня ад 24 лютага 1871.
Як пастыр магу вас запэўніць, што ўвядзеньне расейскай мовы ў дадатковыя набажэнствы не ўяўляе ніякай небясьпекі для нашай сьвятой рыма-каталіцкай веры.
Ліст луцкаму біскупу Каспару Бароўскаму.
Навучаць катэхізму ў школе будзем на расейскай мове, як гэтага хоча манарх, які мае такое права.
Папярэднік Хасэ Марыя Дыяс Санхурха |
Плятэйскія біскупы 1858-1871 |
Наступнік Фэрдынан Пэр'е |
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Bishop Józef Maksymilian Staniewski †
- Мар’ян РАКОЎСКІ. CУПРАЦЬСТАЯННЕ. З гісторыі каталіцкага душпастырства на Беларусі