Парнакапытныя
Выгляд
Парнакапытныя | |
Алень звычайны (Cervus elaphus) | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы (Animalia) |
Тып | Хордавыя (Chordata) |
Падтып | Хрыбетныя (Vertebrata) |
Надкляса | Чатырохногія (Tetrapoda) |
Кляса | Сысуны (Mammalia) |
Падкляса | Зьвяры (Theria) |
Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
Атрад | Парнакапытныя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Artiodactyla Owen, 1848 | |
Парнакапы́тныя (Artiodactyla) — атрад пляцэнтарных сысуноў, аб’яднаных падабенствам канструкцыі канечнасьцяў. Спэцыфіка палягае ў функцыянальным прымяненьні двух пальцаў (трэцяга і чацьвертага), паміж якімі праходзіць вось канечнасьці. Гэтыя пальцы завяршаюцца арагавелымі капытамі і нясуць усю вагу цела сысуна.
Атрад парнакапытных падзяляецца на 3 падатрады, 10 сучасных сямействаў і налічвае каля 220 сучасных відаў.
Клясыфікацыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клясычная клясыфікацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Парнакапытныя (Artiodactyla)
- падатрад няжвачныя (Suina)
- сямейства сьвіньні (Suidae)
- сямейства пэкарыевыя (Tayassuidae)
- сямейства бэгемотавыя (Hippopotamidae)
- падатрад мазаленогія (Tylopoda)
- сямейства вярблюдавыя (Camelidae)
- падатрад жуйкавыя (Ruminantia)
- сямейства жырафавыя (Giraffidae)
- сямейства кабаргавыя (Moschidae)
- сямейства аленьчыкавыя (Tragulidae)
- сямейства віларогавыя (Antilocapridae)
- сямейства аленевыя (Cervidae)
- сямейства быкавыя (Bovidae)
Сучасная кладыстычная клясыфікацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Парнакапытныя (Artiodactyla)
- падатрад мазаленогія (Tylopoda)
- сямейства вярблюдавыя (Camelidae)
- падатрад няжвачныя (Suina)
- сямейства сьвіньні (Suidae)
- сямейства пэкарыевыя (Tayassuidae)
- падатрад Whippomorpha
- інфраатрад Ancodonta
- сямейства бэгемотавыя (Hippopotamidae)
- інфраатрад кітападобныя (Cetacea)
- сямействы кітовыя (Balaenidae), Cetotheriidae, паскавацікавыя (Balaenopteridae), Eschrichtiidae, дэльфінавыя (Delphinidae), Monodontidae, марскія сьвіньні (Phocoenidae), Kogiidae, кашалётавыя (Physeteridae), Iniidae, Lipotidae, Platanistidae, Pontoporiidae, Ziphiidae
- інфраатрад Ancodonta
- падатрад жуйкавыя (Ruminantia)
- інфраатрад Tragulina
- сямейства аленьчыкавыя (Tragulidae)
- інфраатрад Pecora
- сямействы віларогавыя (Antilocapridae), жырафавыя (Giraffidae), аленевыя (Cervidae), кабаргавыя (Moschidae), быкавыя (Bovidae)
- інфраатрад Tragulina
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Groves, C.; Grubb, P. Ungulate taxonomy. — Johns Hopkins University Press, 2011. — 317 с. — ISBN 9781421400938 (анг.)</ref>