Аленевыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аленевыя
Алень звычайны (Cervus elaphus)
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
НадклясаЧатырохногія (Tetrapoda)
КлясаСысуны (Mammalia)
ПадклясаЗьвяры (Theria)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадПарнакапытныя (Artiodactyla)
ПадатрадЖуйкавыя (Ruminantia)
СямействаАленевыя
Бінамінальная намэнклятура
Cervidae
Goldfuss, 1820
Арэал

Аленевыя[1] (Cervidae) — сямейства клясы сысуноў; уключае 2 падсямействы (Capreolinae і Cervinae) і 70 сучасных відаў. Гэтыя жывёлы пражываюць на ўсіх кантынэнтах, за выключэньнем Аўстраліі, Антарктыды і большай часткі Афрыкі. Аленевыя былі занесены амаль ва ўсім сьвеце, і ў цяперашні час у Аўстраліі і Новай Зэляндыі ёсць 6 відаў. Аленевыя жывуць у розных асяроддзях пражываньня — ад замерзлай тундры на поўначы Канады і Грэнляндыі да экватарыяльных дажджавых лясоў Індыі. Яны засяляюць шыракалістыя лясы, забалочаныя землі, лугі, засушлівыя хмызьнякі, дажджавыя лясы і, як вядома, жывуць у розных гарадскіх і прыгарадных умовах. Першыя сапраўдныя аленевыя з'явіліся каля 20 мільёнаў гадоў таму ў раньнім міяцэне і прыблізна тады яны пачалі перамяшчацца з Азіі ў Эўропу і Паўночную Амэрыку[2][3].

Аленевыя маюць вялікую фізычную разнастайнасьць. Лось (Alces alces), самы буйны від можа дасягаць 800 кг, а самы маленькі, паўночны пуду (Pudu mephistophiles), дасягае максымальнага памеру каля 9 кг. Звычайна аленевыя маюць кампактныя тулавы і вельмі магутныя выцягнутыя ногі. За выключэньнем вадзяных аленяў (Hydropotes inermis), ва ўсіх самцоў маюцца рогі, а рагаль (Rangifer tarandus) — адзіны від, у якога і самцы, і самкі маюць рогі. Зубная формула: 0/3, 0–1/1, 3/3, 3/3[2][3].

Хоць большасьць аленевых жыве статкамі, некаторыя віды адзінкавыя. Гэта траваедныя жывёлы, якія ядуць травы, лісьце, хмызьнякі[2][3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Беларуская навуковая тэрмінолёгія. Выпуск дванаццаты. Назовы жывёл / Смоліч Ар.. — Менск: Інстытут Беларускае Культуры, 1927. — 71 с.
  2. ^ а б в Holmes, K.; J. Jenkins; P. Mahalin; J. Berini (2011) Cervidae (анг.). Animal Diversity Web. Праверана 09.03.2021 г.
  3. ^ а б в Vaughan T., Ryan J., Czaplewski N. Mammalogy. — Jones & Bartlett Learning, 2011. — С. 351, 352. — 750 с. — ISBN 9780763762995 (анг.)