Перайсьці да зьместу

Энтані Дэвіс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Энтані Дэвіс
па-ангельску: Anthony Marshon Davis
Пазыцыя: цяжкі форвард, цэнтравы
Рост: 211 см
Вага: 115 кг
Грамадзянства:
Нарадзіўся: 11 сакавіка 1993(1993-03-11)[1] (32 гады)
Альма-матэр:
Драфт

1, драфт НБА 2012 году
Нью-Арлеан Пэліканз

Клюбная інфармацыя
Клюб Вашынгтон Ўізардс
Нумар 23
Клюбы
Гады Клюб
2011—2012 Кентукі Ўайлдкэтс[d]
2012—2019 Нью-Арлеан Пэліканз
2019—2025 Лос-Анджэлес Лэйкерз
2025—2026 Далас Мавэрыкс
2026—4 Вашынгтон Ўізардс
Асабістыя ўзнагароды і дасягненьні
Статыстыка на NBA.com

Энтані Мэршан Дэвіс-малодшы (па-ангельску: Anthony Marshon Davis Jr.; 11 сакавіка 1993 году) — амэрыканскі прафэсійны баскетбаліст, які выступае за «Вашынгтон Ўізардс» у Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі. Гуляе на пазыцыях цэнтральнага і цяжкога форварда. Дэвіс ёсьць дзесяціразовым удзельнікам Матчу ўсіх зорак НБА і ўваходзіў у чатыры першыя каманды НБА і пяць камандаў усіх абаронцаў НБА. У сваім першым сэзоне з «Лэйкерз» здабыў тытул пераможцы НБА 2020 году. У 2021 годзе быў улучаны ў зборную НБА да 75-годзьдзя[3]. Дэвіс зважаецца адным з найвялікшых форвардаў усіх часоў[4][5][6][7].

Пачаў займацца баскетболам у камандзе Чартэрнай школы Пэрспэктывы ў Чыкага. Школа спаборнічала ў слабай лізе, таму спачатку аніхто з скаўтаў не зьвяртаў увагі на Дэвіса. Аднак пазьней яго пачалі лічыць адным з самых таленавітых баскетбалістаў свайго веку, і практычна ўсе самыя папулярныя скаўцкія рэсурсы ўлучылі яго першыя месцы ў свае сьпісы самых пэрспэктыўных гульцоў ЗША. Гулец у 2011—2012 гадах правёў сэзон у студэнцкай лізе, абараняючы колеры Кентукійскага каледжу.

У 2012 годзе ён быў абраны ў першым раўндзе драфту НБА пад першым нумарам клюбам «Нью-Арлеан Горнэтс»[8]. 1 лістапада ён запачаткаваў выступы ў НБА ў матчы супраць «Сан-Антоніё Спэрз», у якім набраў 21 пункт. У сваёй другой гульні 9 лістапада аформіў свой першы дабл-дабл з 23 пунктамі і 11 падборамі супраць «Шарлот Бобкэтс». Узімку 2013 году ўзяў удзел у матчы пачаткоўцаў на Ўік-эндзе ўсіх зорак[9]. 9 сакавіка ў гульні супраць «Мэмфіс Грызьліз» зрабіў 18 падбораў, што стала ягоным рэкордам на той момант. 10 красавіка баскетбаліст атрымаў траўму ў выніку сутыкненьня з Маркусам Торнтанам з «Сакрамэнта Кінгс» і выбыў да сканчэньня сэзону[10].

У складзе «Нью-Арлеан Пэліканз» у 2017 годзе.

У наступным сэзоне ягоная каманда зьмяніла назву на «Нью-Арлеан Пэліканз», а гулец 8 лістапада 2013 году ў гульні супраць «Лос-Анджэлес Лэйкерз» зарабіў рэкордныя 32 пункты і зрабіў 12 падбораў і 6 блёк-шотаў. У лютым Дэвіс браў удзел у Матчы ўсіх зорак НБА[11], а 14 сакавіка ў сустрэчы з «Портлэнд Трэйл Блэйзэрз» ён пераўзвысіў свой папярэдні рэкорд, назьбіраўшы за матч 36 пунктаў. 16 сакавіка, у наступнай гульні сэзону, зарабіў 40 пунктаў і зрабіў 21 падбораў у пераможным матчы над «Бостан Сэлтыкс». Але зноў як і ў папярэдні раз праз пашкоджаньні датэрмінова скончыў сэзон. У новым сэзоне 22 лістапада ў матчы супраць «Юты Джаз» бакетбаліст зарабіў 43 пункты, што на той момант сталася ягоным максымумам у кар’еры. У тым жа сэзоне Дэвіс стаў гульцом з найбольшай колькасьцю блёк-шотаў у гісторыі франшызы, давёўшы іхны лік да 437. 21 лютага 2016 году ўсталяваў рэкорд франшызы, назьбіраўшы 59 пунктаў і зрабіўшы 20 падбораў у пераможным матчы супраць «Дэтройт Пістанз». У сакавіку атрымаў траўму і прапусьціў рэшту сэзону[12]. 22 сьнежня 2017 году зарабіў свой 7938-ы пункт ў кар’еры ў матчы супраць «Сан-Антоніё Спэрз», абышоўшы Крыса Пола ў сьпісе бамбардзіраў франшызы за ўвесь час. 28 студзеня 2018 году спартовец зрабіў свой 3853-і падбор, абышоўшы паводле гэтага паказьніку ў гісторыі франшызы Дэйвіда Ўэста. 28 студзеня 2019 году кіраўніцтва клюбу паведаміла, што ён ня будзе складаць новую працоўную дамову і патрабуе абмену.

6 ліпеня 2019 году быў абменены ў «Лос-Анджэлес Лэйкерз» на Лонза Бола, Брэндана Інгрэма, Джоша Гарта і некалькі выбараў першага раўнду на драфтах[13]. За новую каманду дэбютаваў 22 кастрычніка ў матчы супраць «Лос-Анджэлес Кліпэрз», дзе назьбіраў 25 пунктаў, зрабіў 10 падбораў і 5 перадачаў. Узімку ўзяў удзел у Матчы ўсіх зорак НБА. У сэзоне 2020—2021 гадоў прапусьціў 30 матчаў праз траўмы. У наступным годзе праблемы з траўмамі ўсьцяж трывалі, у выніку чаго гулец упершыню з 2013 году ня быў запрошаны дзеля ўдзелу ў Матчы ўсіх зорак НБА.

Падчас плэй-оф 2023 году Дэвіс стаў трэцім гульцом «Лэйкерз» з 50 блёк-шотамі за адзін плэй-оф, саступіўшы толькі Шакілу О’Нілу і Карыму Абдул-Джабару[14]. 4 жніўня 2023 году Дэвіс падпісаў новы трохгадовы кантракт з «Лос-Анджэлес Лэйкерз»[15]. 5 лютага Дэвіс аформіў свой трэці трыпл-дабл у кар’еры, зарабіўшы 26 пунктаў, 15 падбораў і 11 перадачаў у пераможным матчы над «Шарлот Горнэтс». Ён таксама стаў першым гульцом у гісторыі «Лэйкерз», які назьбіраў ня менш за 25 пунктаў з эфэктыўнасьцю кідкоў у 75%, а таксама зарабіўшы 15 падбораў і 10 перадачаў за гульню[16].

1 лютага Дэвіс быў прызначаны запасным на Матч усіх зорак НБА 2024 году[17] . 5 лютага Дэвіс аформіў свой трэці трыпл-дабл у кар’еры з 26 пунктамі, 15 падборамі і 11 перадачамі ў пераможным матчы над «Шарлот Горнэтс», які скончыўся зь лікам 124:118. Ён таксама стаў першым гульцом у гісторыі франшызы «Лэйкерс», які назьбіраў ня менш за 25 пунктаў пры вынікокасьці кідкоў роўнай 75%, а таксама рабіў 15 падбораў і 10 перадачаў за гульню[18]. 29 лютага Дэвіс паклаў на свой рахунак 40 пунктаў, зрабіў 15 падбораў і чатыры перадачы, а таксама адзначыўся трыма блёк-шотамі. Дзякуючы такому выступу ягоная каманда здабыла перамогу ў матчы супраць «Вашынгтон Ўізардс» зь лікам 134:131 у авертайме[19].

На адкрыцьці сэзону 2024—2025 гадоў 22 кастрычніка Дэвіс набраў 36 пунктаў, 16 падбораў, чатыры перадачы і тры блёк-шоты ў перамодным матчы над «Мінэсотай Тымбэрўулвз», які скончыўся зь лікам 110:103. Гулец паказаў файную гульню ў апошняй чвэрці, у якой ён назьбіраў 11 пунктаў, аніводнага разу ня даўшы пудла з гульні. Дэвіс згуляў сваю 15-ю гульню за «Лэйкерз» з набранымі пунктамі большымі за 35. У той сустрэчы ён зрабіў больш за 15 падбораў, што ўраўняла яго з Ўілтам Чэмбэрленам.

2 лютага 2025 году Дэвіс быў абменены ў «Далас Мавэрыкс» разам з Максам Крысьці і выбар драфту 2029 году ў першым раўндзе. У адваротным кірунку рушылі Лука Дончыч, Максі Клебэр і Маркіф Морыс. «Маверыкс» дадаткова абмянялі выбар у другім раўндзе драфту 2025 году ў «Юту Джаз», якая таксама набыла Джалена Гуда-Шыфіна і выбар драфту 2025 году ў другім раўндзе ў «Лэйкерз»[20]. Абмен быў расцэнены як адзін з самых значных і нечаканых у гісторыі НБА, бо ўпершыню два выбітных гульца НБА былі абмененыя ў сярэдзіне сэзону[21][22][23]. 8 лютага Дэвіс дэбютаваў у складзе «Мавэрыкс», набраўшы 26 пунктаў і зрабіўшы 16 падбораў, сем перадачаў і тры блёк-шоты ў пераможным матчы супраць «Г’юстан Рокетс». 5 лютага 2026 году баскетбаліст быў абменены ў «Вашынгтон Ўізардс» у рамках трохбаковага абмену з удзелам «Шарлот Горнэтс»[24]. Ён пастанавіў узяць сабе кашулю пад 23-м нумарам, стаўшы першым гульцом «Ўізардс», які зрабіў гэта пасьля таго, як Майкл Джордан завяршыў кар’еру па сэзоне 2002—2003 гадоў[25].

  1. 1 2 Anthony Davis // FIBA database
  2. College Basketball at Sports-Reference.com
  3. «NBA 75th Anniversary Team announced». NBA.
  4. «20 greatest power forwards ever: The HoopsHype list». HoopsHype.
  5. Pavlakos, Louis (01.01.2024). «Ranking the best power forwards in NBA history». GiveMeSport.
  6. Fujita, Scott (10.11.2022). «The Best Power Forwards In NBA History: All-Time Rankings». ScottFujita.
  7. Bailey, Andy (18.06.2024). «Ranking the Top 50 NBA Playoff Performers of All Time». Bleacher Report.
  8. «Kentucky’s starting five declares for NBA draft». ESPN.
  9. «Faried grabs MVP as Team Chuck wins BBVA Rising Stars». NBA.
  10. «New Orleans Hornets point guard Greivis Vasquez will join Anthony Davis on the injured list Friday night against Clippers». NOLA.
  11. «Pelicans’ Anthony Davis to replace Lakers' Kobe Bryant in 2014 NBA All-Star Game». NBA.
  12. «Anthony Davis Injury Update». NBA.
  13. Wells, Adam (2019). Lakers News: Anthony Davis Trade Officially Completed, Joins LeBron James in LA». Bleacher Report.
  14. «Lakers, Anthony Davis agree to NBA’s richest annual extension». ABC News.
  15. «Lakers, Anthony Davis agree to NBA's richest annual extension». ESPN.
  16. Pagaduan, Jedd (5.02.2024). «Lakers’ Anthony Davis secures triple-double feat not even LeBron James, Magic Johnson achieved». ClutchPoints.
  17. «2024 NBA All-Star reserves announced». NBA.
  18. Pagaduan, Jedd (5.02.2024). «Lakers’ Anthony Davis secures triple-double feat not even LeBron James, Magic Johnson achieved». ClutchPoints.
  19. «Lakers send the Wizards to their 13th straight loss with a 134-131 overtime victory». ESPN.
  20. Sefko, Eddie (2.02.2025). «Mavericks acquire Anthony Davis for Luka Dončić». Mavs.
  21. Baer, Jack (2.02.2025). «Lakers trade Anthony Davis for Luka Dončić in one of the most shocking deals in NBA history». Yahoo Sports.
  22. Maloney, Jack (2.02.2025). «Lakers trade Anthony Davis for Luka Doncic in shocking NBA blockbuster with Mavericks and Jazz». CBS Sports.
  23. Abbruzzese, Jason (2.02.2025). «'Crazy': NBA stars and pundits shocked by Luka Doncic trade». NBC News.
  24. Wizards Acquire 10-Time All-Star Anthony Davis. NBA.com (02.2026).
  25. Krishnamurthy, Aaditya (06.02.2026) Anthony Davis to wear #23 for Washington Wizards, last worn by Michael Jordan. Yahoo Sports.