Крыс Пол
Крыс Пол | ||
![]() | ||
Пазыцыя: | разыгрываючы абаронца | |
Рост: | 183 см | |
Вага: | 79 кг | |
Грамадзянства: | ||
Нарадзіўся: | 6 траўня 1985[4][5][6] (39 гадоў) | |
Альма-матэр: | ||
Драфт | ||
4, драфт НБА 2005 году | ||
Клюбная інфармацыя | ||
---|---|---|
Клюб | Сан-Антоніё Спэрз | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | |
2003—2005 | Уэйк Форэст Дэман Дзіканс[d] | |
2005—2011 | Нью-Арлеан Пэліканз | |
2011—2017 | Лос-Анджэлес Кліпэрз | |
2017—2019 | Г’юстан Рокетс | |
2019—2020 | Аклагома-Сіці Тандэр | |
2020—2023 | Фінікс Санз | |
2023—2024 | Голдэн Стэйт Ўорыярз | |
2024— | Сан-Антоніё Спэрз | |
Асабістыя ўзнагароды і дасягненьні | ||
NBA Rookie of the Year Award[d] (2006) зборная навічкоў НБА[d] (2006) Best Breakthrough Athlete ESPY Award[d] (2006) зборная ўсіх зорак НБА[d] (2008) зборная ўсіх зорак абароны НБА[d] (2009) зборная ўсіх зорак НБА[d] (2012) зборная ўсіх зорак абароны НБА[d] (2012) зборная ўсіх зорак абароны НБА[d] (2013) найкаштоўнейшы ігрок Матча ўсіх зорак НБА[d] (2013) зборная ўсіх зорак НБА[d] (2013) зборная ўсіх зорак абароны НБА[d] (2014) зборная ўсіх зорак НБА[d] (2014)
| ||
Статыстыка на NBA.com |
Крыс Пол (па-ангельску: Chris Paul; нар. 6 траўня 1985 году, Ўінстан-Сэйлем, Паўночная Караліна, ЗША) — амэрыканскі прафэсійны баскетбаліст клюбу «Сан-Антоніё Спэрз» з НБА. Уважаецца адным з найвялікшых гульнёвым абаронцам усіх часоў[8][9][10][11]. Ён здабываў прызы навічка году НБА, самаму каштоўнаму гульцу матчу ўсіх зорак НБА, два залатыя мэдалі на Алімпійскіх гульнях і пяць разоў ачольваў сьпіс найлепшых гульцоў паводле колькасьці выніковых перадач. Пол таксама быў абраны ў 12 камандаў усіх зорак НБА. У 2021 годзе быў улучаны ў сымбалічную зборную НБА да 75-годзьдзя лігі. Ён таксама займаў пасаду прэзыдэнта Нацыянальнай асацыяцыі баскетбалістаў з 2013 па 2021 гады.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2005 годзе быў абраны на драфце НБА пад чацьвертым нумарам клюбам «Нью-Арлеан Горнэтс». У сэзоне 2005—2006 гадоў праз наступствы ўрагану Катрына, які на 80% затапіў Новы Арлеан, камандзе давялося гуляць у Аклагоме-Сіці, у якой на той момант яшчэ не было каманды ў НБА. У сваім дэбютным сэзоне Пол стаў цьвёрдым гульцом асноўнага складу, згуляўшы 78 матчаў і праводзіўшы на пляцоўцы ў сярэднім 35:59 хвіліны за гульню. Паводле вынікаў сэзону гулец быў прызнаны пачаткоўцам году. У сэзоне 2007—2008 гадоў Пол прыкметна палепшыў свае паказьнікі, набіраючы ў сярэднім 21,1 пункт, робячы 11,6 перадач, 4,0 падборы і 2,7 перахопы у сярэднім за матч. Гулец згуляў упершыню ў кар’еры 80 матчаў цягам сэзону.

8 сьнежня 2011 году «Горнэтс» дамовіліся аб абмене паміж трыма камандамі і выправілі Пола ў «Лос-Анджэлес Лэйкерз». НБА, якая ў той час валодала «Горнэтс», анулявала ўгоду, бо камісар Дэйвід Стэрн сьцьвярджаў, што Новаму Арлеану будзе лепш пакінуць Пола[12]. Каманды, якія бралі ўдзел у дамове, спрабавалі запярэчыць лізе, каб яна скасавала сваю пастанову і аднавіла ўгоду, але гэта не дало рады[13][14]. 12 сьнежня «Горнэтс» пагадзіліся на абман і выправіла Пола ў «Лос-Анджэлес Кліпэрз», але новая ўгода ня была ўхваленая, бо НБА дадала дадатковыя патрабаваньні да першапачатковых умоваў[15]. Нарэўшце, праз два дні ўсе спрэчныя моманты былі залагоджаныя, і баскетбаліст афіцыйна стаў гульцом «Кліпэрз». 21 лістапада 2013 году ў матчы супраць каманды «Мінэсота Тымбэрўулвз» Пол усталяваў найлепшы старт НБА, назьбіраўшы па 10 і больш пунктаў і 10 і больш перадач у 12 матчах ад пачатку сэзону запар, абышоўшы паводле гэтага паказьніку Мэджыка Джонсана.
З чэрвеня 2017 году Пол бараніў колеры «Г’юстан Рокетс». У рэшце рэшт «Кліпэрз» пастанвіў сабе абмяняць Пола, бо кіраўніцтва клюбу не жадала прапаноўваць яму падаўжэньне кантракту, якога ён шукаў, і не хацела губляць яго за дарма, калі ён бы стаў свабодным агентам. Пол быў зацікаўлены ў гульні разам з супэрзоркавым абаронцам Джэймзам Гардэнам, таму абраў менавіта гэты клюб[16]. 16 ліпеня 2019 году «Г’юстан Рокетс» абмянялі ў «Аклагому-Сіці Тандэр» Крыса Пола і выбары на драфтах 2024 і 2026 гадоў у першым раўндзе, а таксама выбары ў другім раўндзе 2021 і 2025 гадоў. У абмен у Тэхас рушыў Расэл Ўэстбрук[17].
У лістападзе 2020 году гулец быў абменены ў «Фінікс Санз»[18]. З складу новага любе баскетбаліст быў чарговы раз абраны ў матч усіх зорак НБА[19]. 7 жніўня 2021 году Пол падпісаў чатырохгадовы кантракт з «Санз» на суму да 120 мільёнаў даляраў[20]. У ліпені 2023 году гулец далучыўся да «Голдэн Стэйт Ўорыярз», а яшчэ праз году склаў працоўную ўгоду з «Сан-Антоніё Спэрз».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б http://espn.go.com/los-angeles/nba/story/_/id/7464019/los-angeles-clippers-turn-tinseltown-updside-down
- ^ а б http://espn.go.com/los-angeles/nba/story/_/id/7464019/los-angeles-clippers-turn-tinseltown-upside-down
- ^ а б http://espn.go.com/losangeles/photos/gallery/_/id/9119559/image/3/chris-paul-lakers-clippers-photos-week-gallery-march-31st
- ^ а б в http://espn.go.com/nba/player/gamelog/_/id/2779/chris-paul
- ^ а б в http://espn.go.com/nba/player/_/id/2779/chris-paul
- ^ а б в Shoals B. Chris Paul // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б College Basketball at Sports-Reference.com
- ^ «All-Time #NBArank: Magic Johnson tops list of greatest point guards». ESPN.
- ^ Bailey, Andy (11.09.2019). «NBA All-Time Player Rankings: Top 10 Point Guards». Bleacher Report.
- ^ «20 greatest point guards ever: The HoopsHype list». HoopsHype.
- ^ Viray, Joe (23.10.2021). «Chris Paul solidifies 'Point God' claim – but he’s not done just yet». Rappler.
- ^ Beck, Howard (10.12.2011). «N.B.A. Reopens to Business as Unusual». The New York Times. — С. D1.
- ^ Stein, Marc (9.12.2011). «Sources: Teams lobby over Paul ruling». ESPN.
- ^ Stein, Marc (9.12.2011). «Sources: Lakers out of Chris Paul talks». ESPN.
- ^ Broussard, Chris; Stein, Marc (12.12.2011). «Clippers pull out of deal for Paul». ESPN.
- ^ «Doc Rivers: Chris Paul departure 'big loss,' happy with Clippers' 'assets'». ESPN.
- ^ «Oklahoma City Acquires Chris Paul, Two First-Round Draft Picks and the Right to Two Swap Picks». NBA.
- ^ «Suns complete trade for Chris Paul, Abdel Nader». NBA.
- ^ «Harden, Lillard headline 2021 NBA All-Star reserves». NBA.
- ^ Brandt, David (7.08.2021). «Chris Paul signs deal to return to Suns». NBA.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 6 траўня
- Нарадзіліся ў 1985 годзе
- Нарадзіліся ў ЗША
- Баскетбалісты клюбу «Сан-Антоніё Спэрз»
- Баскетбалісты клюбу «Нью-Арлеан Пэліканз»
- Баскетбалісты клюбу «Лос-Анджэлес Кліпэрз»
- Баскетбалісты клюбу «Г’юстан Рокетс»
- Баскетбалісты клюбу «Аклагома-Сіці Тандэр»
- Баскетбалісты клюбу «Фінікс Санз»
- Баскетбалісты клюбу «Голдэн Стэйт Ўорыярз»
- Баскетбалісты ЗША
- Баскетбалісты і баскетбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 году
- Баскетбалісты і баскетбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 году
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2008 году
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2012 году