Эльжбета Радзівіл
Партрэт Эльжбеты Радзівіл невядомага мастака, 1920-я гады | |
герб «Трубы» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 21 кастрычніка 1917 Лёндан, Вялікабрытанія |
Памерла | 20 ліпеня 2021 (103 гады) |
Род | Радзівілы |
Бацькі | Альбрэхт Радзівіл Дораці Паркер Дыкан |
Дзеці | Хрысьціна Чартарыйская[d][1], Альбрэхт Чартарыйскі[d][1], Ежы Тамашэўскі[d][1], Нікалас Тамашэўскі[d][1] і Аляксандр Тамашэўскі[d][1] |
Эльжбе́та Радзіві́л (Эльжбета Мары́я князёўна Радзівіл на Нясьвіжы гербу «Трубы») (21 кастрычніка 1917, Лёндан, Вялікабрытанія — 20 ліпеня 2021) — князёўна, дачка перадапошняга ардынату Нясьвіжу Альбрэхта Радзівіла і ангелькі Дораці Паркер Дыкан (Dorothy Parker Deacon).
Шлюб Альбрэхта Радзівіла з маці Эльжбеты быў нядоўгім, Эльжбета жыла з маці ў Парыжы і толькі час ад часу адведвала бацьку ў Нясьвіжы, апошні раз — у 1935 годзе.
Візыты ў Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Эльжбета Радзівіл упершыню наведала незалежную Беларусь у 1993 годзе намаганьнямі прафэсара Адама Мальдзіса[2].
У траўні 2009 году адбыўся неафіцыйны візыт князёўны ў Беларусь разам зь іншымі прадстаўнікамі роду Радзівілаў, падчас якога Радзівілы наведалі Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, Нацыянальную бібліятэку Беларусі, Нацыянальны мастацкі музэй Беларусі ў Менску, а таксама гарады Мір і Нясьвіж, вёскі Паланэчку і Ішкальдзь.
У ліпені 2009 Эльжбета Радзівіл у суправаджэньні некалькіх прадстаўнікоў роду зноў наведала Нясьвіж.
Стаўленьне да беларускай мовы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ведаеце, я зараз скажу вам не зусім прыемную рэч… Гэта вялікая ганьба, што вы ў Беларусі не гаворыце па‑беларуску… Я адмыслова прыслухоўваюся ўжо колькі дзён… Ведаеце, калі б нас не пагналі адсюль у 1939‑м, я сёньня размаўляла б па‑беларуску. Бо мой бацька зь нясьвіжцамі размаўляў выключна па‑беларуску,
— заявіла Эльжбета Радзівіл падчас візыту ў Нясьвіж у ліпені 2009[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д Lundy D. R. Princess Elizabeth Radziwill // The Peerage (анг.)
- ^ Глеб Лабадзенка. Эльжбеце Радзівіл — 92 // Зьвязда : Газэта. — 30 ліпеня 2009. — № 199 (26557). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
- ^ Глеб Лабадзенка. Эльжбета Радзівіл: Калі б мы жылі сёньня ў Беларусі, то размаўлялі б па-беларуску // Зьвязда : Газэта. — 30 ліпеня 2009. — № 140 (26498). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Глеб Лабадзенка. Княгіня Эльжбета Радзівіл: Колькі вам гадоў? 31? А мне 91. Дык слухайце і запісвайце // Зьвязда : Газэта. — 27 траўня 2009. — № 94 (26452). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
- Elżbieta Maria ks. Radziwiłł na Nieświeżu h. Trąby
- Эльжбета Радзівіл: Вяртаньне ў Нясьвіж. 88 фота //Блог Глеба Лабадзенкі
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |