Электраэнэргія
Электраэнэ́ргія (грэц. ἤλεκτρον + ἐνέργεια — бурштын + дзеяньне) — энэргія электрычнага току. Зьменны ток ёсьць найбольш прыдатным для яе атрыманьня. Выпрацоўваецца на электрастанцыях. Перадаецца і разьмяркоўваецца між спажыўцамі з дапамогай лініяў электраперадачы, падстанцыяў і разьмеркавальных электрычных сетак. У тэхніцы і побыце тэрмін пашыраны для вызначэньня колькасьці энэргіі, якая аддаецца электрастанцыяй або атрымліваецца з электрасеткі спажыўцом. Адзінка вымярэньня ў міжнароднай сыстэме — джоўль. Пазасыстэмная адзінка — кіляват·гадзіна (3,6 млн джоўляў)[1].
За 2016 г. сусьветная вытворчасьць электраэнэргіі склала 24 816,4 тэрават·гадзіна, зь якіх найбольш вырабілі (56,3 %): Кітай — 6142,5 тэрават·гадзіна (24,8 %), ЗША — 4350,8 тэрават·гадзіна (17,3 %), Індыя — 1400,8 тэрават·гадзіна (5,6 %), Расея — 1087,1 тэрават·гадзіна (4,4 %) і Японія — 999,6 тэрават·гадзіна (4 %). У Беларусі вырабілі 33,1 тэрават·гадзіна (0,1%)[2].
Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 лютага 2011 г. А.Лукашэнка падпісаў Указ № 72 «Аб некаторых пытаньнях рэгуляваньня цэнаў у Рэспубліцы Беларусь», паводле Дадатку 1 да якога Савет міністраў Рэспублікі Беларусь вызначае цэны на электразабесьпячэньне (жытла) насельніцтва, Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю Рэспублікі Беларусь (МАРГ Беларусі) — на электраэнэргію ДВА «Белэнэрга» для юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў[3]. 17 кастрычніка 2011 г. Савет міністраў Беларусі ўхваліў Пастанову № 1394 «Аб зацьвярджэньні Правілаў электраспажываньня», паводле 237-га артыкула якіх: «Графік абмежаваньня содневага спажываньня электрычнай энэргіі пры нястачы паліва на генэравальных крыніцах мае прадугледжваць скарачэньне спажываньня электрычнай энэргіі на 25 % ад содневага выпуска электрычнай энэргіі ўласным спажыўцам на дзень замеру ў сьнежні папярэдняга году з разьбіўкай на 5 роўных чэргаў». Паводле 238-га артыкула, «Графік абмежаваньня спажываньня электрычнай магутнасьці выкарыстоўваецца пры нястачы электрычнай магутнасьці ў энэргасыстэме і складаецца на велічыню 30 % ад спажываньня электрычнай магутнасьці ў гадзіны найбольшых нагрузак на дзень замеру ў сьнежні папярэдняга году з разьбіўкай абмяжоўванай магутнасьці на 10 роўных чэргаў»[4].
У 2012 г. расцэнка на электраэнэргію ў Беларусі складала 13,71 цэнта за 1 кіляват·гадзіну, што было параўнальна зь сярэднеэўрапейскімі расцэнкамі для прамысловасьці[5]. 30 сьнежня 2013 г. Савет міністраў Беларусі зацьвердзіў Пастанову № 1166, паводле якой загадаў «Устанавіць для насельніцтва субсыдаваныя дзяржавай: ... 1.2. расцэнкі на камунальныя паслугі ў наступных памерах: на электрычную энэргію згодна з Дадаткам 2». 2-і пункт Пастановы загадваў у выпадку спажываньня звыш нормаў, усталяваных аблвыканкамамі і Менскім гарвыканкамам, «Устанавіць для насельніцтва цэны на камунальныя паслугі, якія забясьпечваюць поўнае пакрыцьцё эканамічна абгрунтаваных выдаткаў на іх аказаньне, згодна з Дадаткам 3»[6].
Год | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 |
---|---|---|---|---|---|---|
Узровень | 37 % | 32 % | 53 % | 82 % | 75 % | 83 % |
За 2016 г. ДВА «Белэнэрга» адпусьціла 28466,98 млн кіляват·гадзінаў электраэнэргіі (2995 кВ·г на душу насельніцтва): 53,2 % прамысловасьці; 24,3 % насельніцтву (жытло); 14,8 % непрамысловым спажыўцам (вытворцам паслугаў); 5,1 % сельскай гаспадарцы; 1 % гарадзкому транспарту[8]. На 1 студзеня 2017 году ў Беларусі налічвалася 4 494 879 побытавых абанэнтаў электраэнэргіі (47,3 % да насельніцтва Беларусі): 35 % у Менскай вобласьці і Менску, 15 % у Гомельскай вобласьці, 14 % у Берасьцейскай, 13 % у Віцебскай, 12 % у Гарадзенскай і 11 % у Магілёўскай вобласьці[9]. 30 верасьня 2016 г. МАРГ Беларусі Загадам № 95 ухваліла «Дэклярацыю аб узроўні расцэнак на электраэнэргію, адпусканую РУПамі электраэнэргетыкі ДВА "Белэнэрга" для юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў», паводле якой кіляват·гадзіна стала каштаваць: прамысловым спажыўцам з далучанай магутнасьцю ад 750 кілявольт·ампэр — 19,728 капейкі (10,36 цэнта), прамысловым спажыўцам зь меншай далучанай магутнасьцю і гарадзкому (электрыфікаванаму) транспарту — 25,197 капейкі (13,23 цэнта); бюджэтным установам — 26,345 капейкі (13,84 цэнта), іншым непрамысловым спажыўцам (вытворцам паслугаў) — 30,858 капейкі (16,21 цэнта); сельскім гаспадаркам — 19,184 капейкі (10,08 цэнта)[10]. 24 жніўня 2017 г. Савет міністраў Беларусі зацьвердзіў Пастанову № 641, паводле якой ад 1 верасьня 2017 г. расцэнка на электраэнэргію для жытла, абсталяванага электраплітой, склала 10,94 капейкі (5,6 цэнта) за кіляват·гадзіну. Расцэнка паводле часу электраспажываньня склала 21,89 капейкі (11,2 цэнта) за кіляват·гадзіну з 17:00 да 22:00 (час найбольшых нагрузак на электрасетку) і 7,64 капейкі (3,9 цэнта) — з 22:00 да 17:00 (час найменшых нагрузак)[11].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Электраэнэргія // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2004. — Т. 18. Кніга 1. — С. 95. — 472 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0295-4
- ^ Статыстычны агляд сусьветнай энэргіі 2017 году (анг.) // ТАА «Брытанская нафта», 13 чэрвеня 2017 г. Праверана 28 жніўня 2017 г.
- ^ А.Лукашэнка. Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 лютага 2011 г. № 72 «Аб некаторых пытаньнях рэгуляваньня цэнаў у Рэспубліцы Беларусь» (рас.) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 30 траўня 2017 г. Праверана 27 жніўня 2017 г.
- ^ Міхаіл Мясьніковіч. Пастанова Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 кастрычніка 2011 г. № 1394 «Аб зацьвярджэньні Правілаў электраспажываньня» (рас.) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 8 чэрвеня 2016 г. Праверана 27 жніўня 2017 г.
- ^ БелТА. У Беларусі створаныя заканадаўчыя ўмовы для прыходу замежнага капіталу ў сфэру энэргетыкі // Зьвязда : газэта. — 17 траўня 2012. — № 92 (27207). — С. 1, 2. — ISSN 1990-763x.
- ^ Міхаіл Мясьніковіч. Пастанова Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 сьнежня 2013 г. № 1166 (рас.) // Міністэрства энэргетыкі Рэспублікі Беларусь, 27 жніўня 2014 г. Праверана 27 жніўня 2017 г.
- ^ Тарыфная палітыка (рас.) // ДВА «Белэнэрга», 2017 г. Праверана 27 жніўня 2017 г.
- ^ Рынак электрычнай і цеплавой энэргіі (рас.) // ДВА «Белэнэрга», 2017 г. Праверана 27 жніўня 2017 г.
- ^ Зьвесткі для побытавых спажыўцоў (рас.) // ДВА «Белэнэрга», 2017 г. Праверана 27 жніўня 2017 г.
- ^ Сяргей Шабека. Зьвесткі пра ўзровень расцэнак на электраэнэргію для юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў (рас.) // ДВА «Белэнэрга», 30 верасьня 2016 г. Праверана 27 жніўня 2017 г.
- ^ Тарыфы на ЖКП праіндэксуюць у Беларусі з 1 верасьня // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 25 жніўня 2017 г. Праверана 27 жніўня 2017 г.
Гэта — накід артыкула па фізыцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |