Шарль Азнавур

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шарль Азнавур
Шахнур Вагінак Азнавуран
2014.06.23. Charles Aznavour Fot Mariusz Kubik 01.jpg
Шарль Азнавур у чэрвені 2014
Дата нараджэньня 22 траўня 1924
Месца нараджэньня Сьцяг Францыі Парыж
Дата сьмерці 1 кастрычніка 2018
Месца сьмерці Мур’ес, Буш-дзю-Рон, Францыя
Прычына сьмерці ацёк лёгкіх[d]
Месца пахаваньня
Грамадзянства Францыя Францыя Армэнія Армэнія
Прафэсія шансанье, актор
Навуковая сфэра шансон[d][3], паэзія[3] і сьпеў[3]
Гады дзейнасьці 1933-2018
Жанры Поп, шансон, джаз
Інструмэнты голас[d][4]
Лэйблы EMI, Barclay, Mercury, Monument, MGM, Polydor, Reprise, MusArm Records
Бацька Misha Aznavourian[d]
Дзеці Сэда Азнавур[d], Міша Азнавур[d] і Каця Азнавур[d]
Узнагароды
Сайт charlesaznavour.com

Шарль Азнаву́р (па-француску: Аўдыё Charles Aznavour , па-армянску: Շառլ Ազնավուր; 22 траўня 1924 году, Парыж, Францыя — 1 кастрычніка 2018 году, Мур’ес, Буш-дзю-Рон, Францыя[5]) — францускі шансанье, пісьменьнік і актор армянскага паходжаньня. Сапраўднае імя — Шахнур Вагінак Азнавуран (арм. Շահնուր Վաղինակ Ազնավուրյան).

Адзін з найпапулярнейшых і доўга дзеючых артыстаў Францыі. Шарль Азнавур напісаў больш за 1300 песьняў і выканаў больш за 1400 на васьмі розных мовах. Ягоныя запісы прададзеныя па ўсім сьвеце колькасьцю больш як 180 млн адзінак.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бацькі — армянскія імігранты Міхаэль Азнавуран[6][7] і Кнара Багдасаран[8][9] — праехаўшы праз Эўропу, затрымаліся ў Парыжы ў чаканьні візы ў ЗША. Тут, у парыскім прадмесьці Сэн-Жэрмэн-дэ-Прэ, і нарадзіўся Шахнур[10] Вагінак[11] Азнавуран[6], таму сям’я вырашыла застацца ў Францыі. Бацька Шарля сьпяваў у рэстаранах, намагаўся займацца прадпрымальніцтвам, дзеля чаго заснаваў уласны каўкаскі рэстаран «Le Caucase», аднак вымушаны быў зачыніць яго ў 1930 року.

Ужо з раньніх гадоў бацькі прывучалі Шарля да сцэны, і ў дзевяцігадовым узросьце ён кінуў школу ды пачаў выступаць пад сцэнічным імем «Азнавур». Спачатку выконваў ролі ў п’есах[12], у 1936 року дэбютаваў у кіно. Пад час Другой сусьветнай вайны Шарль працягваў выступы ў акупаваным Парыжы, дзякуючы чаму мог гадаваць сям’ю (бацька пайшоў добраахвотнікам на фронт).

У 1944 пачаў супрацоўніцтва з акторам П’ерам Рашэ, ад гэтага часу пачынаюцца ягоныя першыя спробы напісаньня ды выкананьня сьпеваў. У 1946 року ягоны выступ пачула Эдыт Піяф, якая запрасіла яго з Рашэ ў супольны тур па Францыі і ЗША[13]. У 1950 року, пасьля таго, як П’ер Рашэ эміграваў у Канаду, Шарль пачаў выступаць сам пад псэўданімам Шарль Азнавур. У 1954 дабіўся першага посьпеху як сьпявак, выканаўшы ў ЗША сваю песьню «Маё жыцьцё».

Пасьля выхаду на экраны фільму Франсуа Труфо «Страляйце ў піяніста» (1960), дзе Азнавур згуляў ролю піяніста кабарэ, ён стаў прызнаным і таленавітым кінаакторам.

У 1964 року ўпершыню выступіў з гастролямі ў Савецкім Саюзе. У 1970-я Азнавур меў пастаянныя выступы і замежныя гастролі. У 1973 року ў Лёндане ягоная песьня «Яна» была ўганараваная залатога, а пасьля і плятынавага дыску — узнагароды, якой ніколі дагэтуль не атрымлівалі французы.

Помнік Шарлю Азнавуру ў Гюмры

Пасьля Сьпітацкага землятрусу Азнавур заняўся дабрачыннай дзейнасьцю дзеля дапамогі пацярпелым. У ягоны гонар названы пляц у Ерэване, а ў найбольш пацярпелым ад землятрусу месьце — Гюмры — пастаўлены помнік. Шарль Азнавур уваходзіць у Міжнародную раду павераных Фундацыі Армэніі, якая сабрала больш за 150 млн даляраў ЗША на гуманітарную дапамогу і аднаўленьне інфраструктуры Армэніі. У 2004 року сьпявак атрымаў найвышэйшае званьне Нацыянальныя героя, а ў 2008 — ганаровае грамадзянства Армэніі[14][15]. У 2011 року ў Ерэване быў адкрыты музэй Шарля Азнавура.

Асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Азнавур быў тройчы жанаты: зь Мішленай Ругель (1946)[16], Эвэлін Плесі (1956) і Уляй Тэрсэль (1967). Мае шасьцёх дзяцей: Сэду і Шарля ад першага шлюбу; Патрыка ад другога; дзецям ад трэцяга шлюбу надаў расейскія імёны Каця, Міша і Мікола[17]. Пражывае ў швайцарскім Сэн-Сульпі[18].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Du monde à Montfort l'Amaury pour se recueillir sur la tombe de Charles Aznavour (фр.)France Bleu, 2018.
  2. ^ Une dernière fois, les fans ont chanté «Emmenez-moi» pour Charles Aznavour (фр.)Le Parisien, 2018.
  3. ^ а б в Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  4. ^ Montreux Jazz Festival Database
  5. ^ Памёр Шарль Азнавур — адзін з найпапулярнейшых сьпевакоў ХХ стагодзьдзя
  6. ^ а б Portrait de S.E. Charles Aznavour(фр.). Embassy of the Republic of Armenia in Switzerland. Архіўная копія ад 30 June 2014 г.
  7. ^ Biographie Charles Aznavour. Musicme.com. Праверана 2015-08-18 г.
  8. ^ Biodata. Billetnet.fr. Праверана 1 May 2011 г.
  9. ^ CHARLES AZNAVOUR - Encyclopædia Universalis. Universalis.fr. Праверана 2015-08-18 г.
  10. ^  Hovannisian, Richard G. The Armenian Genocide: Cultural and Ethical Legacies. — New Brunswick, N.J.: Transaction Publishers, 2007. — С. 215. — ISBN 9781412835923
  11. ^  Katz, Ephraim The Film Encyclopedia. — 7th. — New York: HarperCollins. — С. 1653. — ISBN 9780062277114
  12. ^ Encyclopedia of Music in the 20th Century / Lol Henderson, Lee Stacey. — Hoboken: Taylor and Francis, 2014. — С. 35. — ISBN 1135929467
  13. ^ Charles Aznavour // December 2008 г. Праверана 10 February 2011 г.
  14. ^ Aznavour Granted Armenian Citizenship // 26 December 2008 г. Праверана 10 лютага 2014 г.
  15. ^ French crooner Charles Aznavour granted Armenian citizenship // 27 сьнежня 2008 г.
  16. ^ Biography for Charles Aznavour. imdb.com. Праверана 29 студзеня 2013 г.
  17. ^ Biographie de Charles AZNAVOUR. leParisien.fr. Праверана 29 студзеня 2013 г.
  18. ^ Aznavour: "J'ai été poussé à vivre en Suisse". lematin.ch. Праверана 13 лістапада 2013 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Шарль Азнавурсховішча мультымэдыйных матэрыялаў