Перайсьці да зьместу

Віктар Амбарцумян

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Віктар Амбарцумян
па-армянску: Վիկտոր Համազասպի Համբարձումյան
Дата нараджэньня 5 (18) верасьня 1908[1][2]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 12 жніўня 1996(1996-08-12)[3][4][5][…] (87 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак астрафізык, палітык, астраном, навуковец
Навуковая сфэра астрафізыка[d][8] і астраномія[8]
Месца працы
Вядомы як адзін з стваральнікаў тэарэтычнай астрафізыкі
Сябра ў Лёнданскае каралеўскае таварыства, Акадэмія навук НДР[d], Нямецкая акадэмія навук Леапальдына[d], Расейская акадэмія навук[9], Расейская акадэмія навук[9], Балгарская акадэмія навук[d], Вугорская акадэмія навук, Амэрыканская акадэмія мастацтваў і навук[d][10], Француская акадэмія навук[11], Нідэрляндзкая каралеўская акадэмія навук[d], Індыйская нацыянальная акадэмія навук[d], Нацыянальная акадэмія навук ЗША[12], Нацыянальная акадэмія навук Армэніі[d][13][9], Міжнародны астранамічны зьвяз і Нацыянальная акадэмія дэі Лінчэі[d][14]
Навуковая ступень доктар фізыка-матэматычных навук[d][2] (1935)
Навуковы кіраўнік Арыстарх Апалонавіч Белапольскі[d]
Вучні Viktor Sobolev[d]
Бацька Амазасп Амбарцумян[d]
Дзеці Rafael Hambardzumyan[d] і Рубен Віктаравіч Амбарцумян[d]
Узнагароды
Сайт ambartsumian.ru
Подпіс Выява аўтографу

Ві́ктар Амазаспавіч Амбарцумя́н (18 верасьня 1908, Тбілісі — 12 жніўня 1996, Бюракан) — армянскі астраном і фізык, заснавальнік савецкай тэарэтычнай астрафізыкі. Акадэмік АН СССР (1953) і АН Армэніі (1943). Герой Сацыялістычнай Працы (1968, 1978). Замежны сябра акадэміяў навук многіх краінаў. Дзяржаўныя прэміі СССР 1946 і 1950 гадоў.

Віктар Амазаспавіч Амбарцумян нарадзіўся ў Тыфлісе 5 (18) верасьня 1908 году. Бацька Амбарцумяна быў філёлягам, спрыяў разьвіцьцю здольнасьцяў сына ў галіне матэматыкі і фізыкі. У 1925 годзе ён паступіў на фізыка-матэматычны факультэт Ленінградзкага пэдагагічнага інстытуту. У 1926 годзе, ужо студэнтам Ленінградзкага ўнівэрсытэту, Амбарцумян апублікаваў першую навуковую працу, прысьвечаную сонечным факелам. У гады вучобы ўваходзіў у лік карэспандэнтаў-назіральнікаў Расейскага таварыства аматараў сусьветазнаўства, не зьяўляючыся фармальна яго чальцом. Па заканчэньні ўнівэрсытэту паступіў у асьпірантуру пры Пулкаўскай абсэрваторыі, дзе працаваў пад кіраўніцтвам А. А. Белапольскага з 1928 па 1931 год.

У 1930 годзе Амбарцумян пабраўся шлюбам зь Верай Фёдараўнай Клачыхінай, родам зь вёскі Ўсольле, Салікамскага павету, Пермскай губэрні. Яна была прыёмнай дачкой астраномаў Рыгора Абрамовіча і Пелагеі Фёдараўны Шайн (першапачаткова была пляменьніцай апошняй).

Пасьля заканчэньня асьпірантуры Амбарцумян працаваў у Ленінградзкім унівэрсытэце, дзе ў 1934 годзе заснаваў і ўзначаліў першую ў СССР катэдру астрафізыкі. У 1935 годзе без абароны дысэртацыі Амбарцумяну была прысуджана вучоная ступень доктара фізыка-матэматычных навук. У 1939—1941 гадах быў дырэктарам абсэрваторыі Ленінградзкага ўнівэрсытэту. У 1941 годзе, будучы прарэктарам Ленінградзкага ўнівэрсытэту, узначальваў дасьледчы філіял унівэрсытэту ў горадзе Ялабуга, куды былі эвакуяваныя навуковыя лябараторыі ўнівэрсытэту.

У 1939 годзе Амбарцумян быў абраны чальцом-карэспандэнтам Акадэміі навук СССР, а ў 1953 годзе — акадэмікам Акадэміі навук СССР.

У 1943 годзе была створаная Акадэмія навук Армянскай ССР. Амбарцумян быў абраны сапраўдным чальцом і прызначаны яе віцэ-прэзыдэнтам, а прэзыдэнтам стаў Ё. А. Арбелі. У 1947 годзе Амбарцумян быў абраны прэзыдэнтам АН Армянскай ССР, пасьля чаго абіраўся прэзыдэнтам на ўсе тэрміны да 1993 году. З 1993 году стаў ганаровым прэзыдэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Армэнія.

У 1946 году Амбарцумян заснаваў Бюраканскую астрафізычную абсэрваторыю, стаў яе першым дырэктарам і працягваў кіраўніцтва абсэрваторыяй да 1988 году.

Амбарцумян быў прэзыдэнтам Міжнароднага астранамічнага саюзу з 1961 па 1964 гады. Двойчы быў абраны прэзыдэнтам Міжнароднае Рады навуковых саюзаў (1966—1972).

Віктар Амазаспавіч Амбарцумян памёр 12 жніўня 1996 году ў Бюракане, пахаваны там жа непадалёк ад вежы вялікага тэлескопу.

Навуковая дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Аўтар навуковых прац па фізыцы зорак і туманнасьцяў, зорнай дынаміцы, пазагаляктычнай астраноміі, касмагоніі, ядзернай і тэарэтычнай фізыцы.

Адкрыў і дасьледаваў зорныя сыстэмы новага тыпу (г. зв. зорныя асацыяцыі).

Міжнародная прэмія ім. В. А. Амбарцумяна

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Указам прэзыдэнта Армэніі Сэржа Саргсяна заснаваная міжнародная навуковая прэмія імя астрафізыка Віктара Амбарцумяна. Прэмія прысуджаецца за выдатную навуковую працу ў астрафізыцы, а таксама ў прылеглых да яе сфэрах фізыкі і матэматыкі, незалежна ад грамадзянскай прыналежнасьці навукоўца. Прэмія прысуджаецца адзін раз у два гады; першым годам прысуджэньня прэміі стаў 2010 год. Памер прэміі — 500 тысячаў $[15].

  1. 1 2 3 4 Հայկական սովետական հանրագիտարան (арм.) / пад рэд. Վ. Համբարձումյան, Կ. ԽուդավերդյանՀայկական հանրագիտարան հրատարակչություն, 2000.
  2. 1 2 3 4 5 6 Հայկական համառոտ հանրագիտարան (арм.)Հայկական հանրագիտարան հրատարակչություն, 1990. — Т. 3.
  3. Massevitch A. G. Viktor Ambartsumian // Viktor Amazaspovich Ambartsumian (анг.)
  4. Ambartsumian R. V. A life in astrophycis. Selected papers of Viktor A. Ambartsumian (анг.) // AstrophysicsSpringer Science+Business Media, 1998. — Vol. 41, Iss. 4. — P. 328—330. — ISSN 0571-7256; 1573-8191doi:10.1007/BF02894658
  5. Kalloghlian A. T. On the 90th birthday of Academician V. A. Ambartsumian, founder of the journal Astrophysics, at Symposium No. 194 of the International Astronomical Union (анг.) // AstrophysicsSpringer Science+Business Media, 1998. — Vol. 41, Iss. 4. — P. 325—327. — ISSN 0571-7256; 1573-8191doi:10.1007/BF02894657
  6. The Modern Physics of Compact StarsVolkswagenStiftung.
  7. 1 2 3 4 5 6 7 MacTutor History of Mathematics archive — 1995.
  8. 1 2 Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  9. 1 2 3 4 Летопись Российской академии наук. Т. VII. 1946—1953 (рас.)Москва: Архив Российской академии наук, 2022. — С. 631. — 896 с. — 300 экз. — ISBN 978-5-6046932-6-1
  10. Viktor Amazaspovich Ambartsumian | American Academy of Arts and Sciences
  11. https://web.archive.org/web/20160604195808/http://www.academie-sciences.fr/fr/Liste-des-membres-depuis-la-creation-de-l-Academie-des-sciences/les-membres-du-passe-dont-le-nom-commence-par-a.html
  12. V. Ambartsumian – NAS
  13. National Academy of Sciences of the Republic of Armenia
  14. (нявызначаны загаловак)doi:10.5281/ZENODO.18315206
  15. Viktor Ambartsumian International Prize

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]