Эдыт Піяф

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эдыт Піяф
Эдыт Джаванна Гасіён (Édith Giovanna Gassion)
Дата нараджэньня 19 сьнежня 1915
Месца нараджэньня Парыж, Францыя
Дата сьмерці 10 кастрычніка 1963 (47 гадоў)
Месца сьмерці Грас, Францыя
Прычына сьмерці унутранае кровазьліцьцё[d]
Месца пахаваньня
Грамадзянства Францыя
Прафэсія сьпявачка, акторка
Гады дзейнасьці 1915—1963
Псэўданімы Édith Piaf
Жанры шансон
Вакал кантральта[d]
Інструмэнты голас[d]
Псэўданімы Édith Piaf
Лэйблы Capitol Records[d], Pathé-Marconi[d], Columbia Records[d], Polydor Records[d] і Philips Records[d]
Бацька Люі Гасьён[d]
Маці Лін Марса[d]
Дзеці Marcelle Dupont[d][2]
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Эды́т Пія́ф (па-француску: Édith Piaf), імя пры нараджэньні Эды́т Жава́на Гасьён (франц. Édith Giovanna Gassion; 19 сьнежня 1915, Парыж, Францыя — 10 кастрычніка 1963, Грас, Францыя) — папулярная француская сьпявачка, якая стала шырока вядомай як француская нацыянальнай дзівы, а таксама зьяўляецца адной найвялікшых францускіх сусьветных зорак. Ейныя песьні часьцяком насілі аўтабіяграфічны характар, адлюстроўваючы ейнае асабістае жыцьцё, у прыватнасьці тэматыку каханьня, страты і смутку. 3 1930 году выступала ў кабарэ і эстрадных тэатрах, з 1956 году — у тэатры «Алімпія» ў Парыжы. Валодала багатым адценьнямі голасам. Ейную выканальніцкую манеру вылучалі экспрэсія ў спалучэньні з прастатой. Стварыла лірычную песьню-споведзь, працягвала традыцыю стылю «песьняў францускай вуліцы», у які прыўнесла трагічныя матывы, была аўтарам многіх зь іх. Зьнялася ў фільмах «Безыменная зорка», «Парыж працягвае сьпяваць», «Фрэнч-канкан» і іншых кінастужках. Найбольш вядомыя песьні ў ейным выкананьні: «La Vie en Rose» (1946), «Hymne à l’Amour» (1949), «Milord» (1959), «Non, Je Ne Regrette Rien» (1960), «l’Accordéoniste» (1955), «Padam… Padam…» (1951), і «La Foule» (1957).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Не зважваючы на тое, што існуюць мноства вэрсіяў біяграфіяў, вялікая частка жыцьця Піяф ёсьць невядомай[3]. Нарадзілася Эдыт у Парыжы[4]. Паводле адной зь легендаў, яна нарадзілася на тратуары вуліцы Ру дэ Бэльвіль 72, але ў ейным пасьведчаньні аб нараджэньні было запісанае, што яна нарадзілася 19 сьнежня 1915 году ў шпіталі Тэнон, які месьціцца ў 20-й акрузе францускае сталіцы[5]. Імя Эдыт атрымала ў гонар брытанскае мэдычнае сястры Эдыт Кэвэл, якая падчас Першай сусьветнай вайны была пакараная сьмерцю за 2 месяцы да нараджэньня сьпявачцы за дапамогу францускім жаўнерам, якія здолелі вырвацца зь нямецкага палону[6]. Піяф ёсьць мянушкай, гэта ёсьць жарганізмам і азначае па-беларуску наўпрост слова «верабей». Гэтая мянушка замацавалася за Эдыт значна пазьней. Бацька Эдыт, Люі Альфонс Гасьён, быў вулічным акрабатам, які паходзіў з Нармандыі, раней ёсьць працаваў у тэатры. Ён быў сынам Віктора Альфонса Гасьёна і Леантэны Люізы Дэшам, вядомай як Маман Тына, якая кіравала бардэлем у мястэчка Бэрнэ цэнтральнае частцы Нармандыі[7]. Ейная маці Анэта Джаана Маяр, вядомая пад мянушкай Лін Марса, была сьпявачкай і цыркавой акторкай, народжанай у Італіі, але мела францускае паходжаньне праз бацьку, а таксама італьянскае і мараканска-бэрбэрскае паходжаньне праз маці. Дзедам і бабкай Эдыты па мацярынскае лініі былі Агюст Эжэн Маяр і Эма Саід Бэн Магамэд, дачка Саіда Бэн Магамэда, мараканскага акрабата, які нарадзіўся ў Магадоры, і Маргарыты Брака, якая нарадзілася ў Мурацана ў Італіі.

Маці Піяф адмовілася ад яе пры нараджэньні, таму яна нядоўга пражывала са сваёй бабуляй Эмай. Калі ейны бацька быў рэкрутаваны ў францускае войска ў 1916 годзе падчас Першай сусьветнай вайны, ён адвёз яе да сваёй маці, якая кіравала бардэлем у Нармандыі, дзе за малой Эдытай дапамагалі даглядаць прастытуткі[8]. У бардэле было два паверхі і сем пакояў, а прастытутак было ня вельмі шмат, калі дзесяці. Падуладальніца бардэлю Мадам Габі стала хроснай маці Дэніз Гасьён, сястры Эдыты, якая нарадзілся ў 1931 годзе. Эдыт верыла, што ейная слабасьць да мужчынаў адбылася ў выніку выхоўваньня ў бардэлі бабулі. Як яна пазьней успамінала, яна меркавала, што калі хлопчык патэлефануе дзяўчыне, яна ніколі не адмовіцца[9].

Як сьцьвярджаецца з 3 да 7 гадоў Піяф нібыта была сьляпой у выніку кератыту. Паводле словаў аднаго зь ейных біёграфаў, ейны зрок вярнуўся пасьля таго, як прастытуткі назьбіралі дастаткова грошаў, каб суправаджаць яе ў паломніцтве ў гонар сьвятой Тэрэзы Лізьё. Як распавядала сама Піяф, гэта было цудоўнае вылячэньне.

У 1929 годзе, ва ўзросьце 14 гадоў, ейны бацька забраў яе з бардэлю, каб тая далучылася да ягоных акрабатычных вулічных спэктаклях, якія ён ладзіў па ўсёй Францыі. Менавіта, падчас гэтых выступаў, яна ўпершыню пачала сьпяваць на публіцы[10]. У 15-гадовым узросьце Піяф сустрэла Сымону «Мамон» Бэрто, якая, магчыма, была ейнай сястрой і якая стала сяброўкай Эдыты на працягу большай часткі ейнага жыцьця. Яны разам гастралявалі па вуліцах, сьпяваючы і зарабляючы грошы на сваё жыцьцё. Дзякуючы дадатковым грошам, якія Піяф зарабіла ў рамках акрабатычнага трыё, яна і Мамон здолелі арандаваць уласнае жытло. У 1932 годзе Піяф пазнаёмілася і закахалася ў Люі Дзюпона. У хуткім часе ён пераехаў у іхны маленькі пакойчык, дзе яны жылі ўтрох, не зважаючы на непрыязнасьць Люі і Мамон адзін да аднаго. Люі ніколі ня быў задаволены ідэяй, што Піяф блукае і выступае па вуліцах, і ўвесь час угаворваў яе ўзяць звычайную працу, якую ён нават знайшоў для яе. Яна супраціўлялася ягоным прапановам, пакуль не зацяжарыла, і ненадоўга пагадзілася на працу, робячы вянкі на фабрыцы[11].

У лютым 1933 году 17-гадовая Піяф нарадзіла дачку Марсэль у тым жа шпіталі, дзе нарадзілася сама. Як і ейнай маці, Піяф было цяжка даглядаць за дзіцяці, да таго ж яна мала што ведала пра выхаваньне дзяцей. Эдыт хутка вярнулася да вулічнага сьпеву, аж да лета 1933 году, калі пачала выступаць у кабарэ «Жуан-ле-Пэн»[11]. Пасьля сваркі з нагоды ейных паводзінаў, Піяф пакінула Люі Дзюпона, зьехаўшы разам з сабой Мамон і Марсэль. Утрох яны спыняліся ў гатэлі «Au Clair de Lune». У гэты час Марсэль часта заставалася адна ў пакоі, бо Піяф і Мамон былі на вуліцы ці сьпявалі ў клюбе. У рэшце рэшт, Дзюпон прыйшоў і забраў Марсэль, сказаўшы, што калі Эдыт хоча мець дзіцяці, яна павінна вярнуцца дадому. Як і ейная ўласная маці, Піяф вырашыла не вяртацца дадому, хаця і плаціла за догляд за дзіцем. Марсэль памерла ад мэнінгіту ва ўзросьце двух гадоў. Хадзілі чуткі, што Піяф спала з чалавекам, каб заплаціць за пахаваньне Марсэлі[11][12].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]