Ведзяно
Ведзяно | |
рас. Ведено | |
Дата заснаваньня: | 940 |
Краіна: | Расея |
Суб’ект фэдэрацыі: | Чачэнія |
Муніцыпальны раён: | Вядзенскі |
Вышыня: | 717 м н. у. м. |
Насельніцтва | |
колькасьць: | 3186 чал. |
нацыянальны склад: | чачэнцы — 70,84 % |
Часавы пас: | UTC+3 |
Паштовы індэкс: | 366330 |
Нумарны знак: | 95 |
Геаграфічныя каардынаты: | 42°57′41.764″ пн. ш. 46°6′13.824″ у. д. / 42.96160111° пн. ш. 46.10384° у. д.Каардынаты: 42°57′41.764″ пн. ш. 46°6′13.824″ у. д. / 42.96160111° пн. ш. 46.10384° у. д. |
± Ведзяно | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Ведзяно (па-расейску: Ведено, па-чачэнску: Ведана) — вёска ў Чачэніі, адміністрацыйны цэнтар Вядзенскага раёну.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У сярэдзіне дзевятнаццатага стагодзьдзя вёска была сядзібай імама Шаміля, старшыні Паўночнакаўкаскага Імамату. 1 красавіка 1859 году была здабытая расейскімі войскамі й стала звычайнай вёскай.
Зь верасьня 1919 па сакавік 1920 году была сталіцай Паўночнакаўкаскага эмірату, абвешчанага на землях Чачэніі й Дагестану. У першую расейска-чачэнскую вайну была ўзятая пад кантроль расейскімі войскамі 3 чэрвеня 1995 году. У другую расейска-чачэнскую вайну была здабытая расейцамі 17 лістапада 1999 году.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нацыянальны склад
Народ | Лічэбнасьць, чал. |
Доля ад усяго насельніцтва, % |
---|---|---|
чачэнцы | 2257 | 70,84 % |
расейцы | 323 | 10,14 % |
аварцы | 140 | 4,40 % |
лезгіны | 106 | 3,33 % |
табасараны | 58 | 1,83 % |
кумыкі | 54 | 1,69 % |
азэрбайджанцы | 25 | 0,78 % |
татары | 24 | 0,75 % |
лакцы | 23 | 0,72 % |
даргінцы | 20 | 0,63 % |
казахі | 20 | 0,63 % |
іншыя | 122 | 3,83 % |
ня далі сваю народнасьць | 14 | 0,44 % |
агулам | 3 186 | 100,00 % |
Дадатковыя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ад імя Ведзяно паходзіць назва яшчаркі — Darevskia caucasica vedenica (Darevsky & Roitberg 1999).
Ураджэнцы й жыхары
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Саракаеў Ібрагім Бек (1883—1934) — адзін зь першых чачэнскіх пісьменьнікаў
- Шаміль Басаеў — чачэнскі вайсковы дзяяч
- Шырвані Басаеў — чачэнскі вайсковы дзяяч
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Сучасны ўезд у Ведзяно
-
Мячэт у вёсцы Ведзяно
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ведзяно — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў