Перайсьці да зьместу

Першая расейска-чачэнская вайна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Першая расейска-чачэнская вайна
Чачэнскія ваяры моляцца ля прэзыдэнцкага палацу перад расейскім нападам (Грозны, 1994 г.)
Дата: 11 сьнежня 1994 — 31 жніўня 1996
Месца: Ічкерыя ды Дагестан, Інгушэтыя і Стаўрапольскі край Расеі
Прычына: Правал расейскіх спробаў дзяржаўнага перавароту ў Ічкерыі
Вынік: Захаваньне незалежнасьці Ічкерыі
Супернікі
РасеяІчкерыя
Камандуючыя
Генадзь ТрошаўАслан Масхадаў
Колькасьць
95 тыс. жаўнераў (люты 1995)30 тыс. ваяроў
Страты
5042 забітыя, 16 098 параненых2870 забітых
Агульныя страты
87 691 забіты цывільны

Першая расейска-чачэнская вайна — вайна паміж Расеяй і Ічкерыяй, якая пачалася 11 сьнежня 1994 году й закончылася 31 жніўня 1996 году. Баявыя дзеяньні ў асноўным адбываліся ў Чачэніі. Вайна пачалася зімой 1994—1995 гадоў з баёў за места Грозны. Адначасова Расея пачала ствараць свае дзяржаўныя ўлады. Затым перамясьціліся ў горную частку Чачэніі. Шаміль Басаеў у 1995 годзе ўчыніў напад на мястэчка Будзёнаўск, дзе захапіў бальніцу й радзільны дом, што прымусіла расейцаў абвясьціць аб перамір’і і пачаць перамовы з чачэнцамі. У 1996 годзе чачэнцы захапілі Грозны й пасьля перамоваў з расейцамі дамагліся вываду расейскіх войскаў з Чачэніі.

12 траўня 1997 году ў Маскве прэзыдэнты Ічкерыі і Расеі Аслан Масхадаў і Барыс Ельцын адпаведна падпісалі на расейскай мове Дамову аб міры і прынцыпах узаемінаў(en), якая набыла моц у дзень падпісаньня. Дамоўныя бакі ўзялі на сябе абавязкі: 1. «назаўсёды адмовіцца ад прымяненьня і пагрозы прымяненьня сілы пры вырашэньні ўсялякіх спрэчных пытаньняў»; 2. «будаваць свае дачыненьні ў адпаведнасьці з агульнапрызнанымі прынцыпамі і нормамі міжнароднага права»[1].

  • 1 сьнежня 1994 году расейскае лётнае войска ўдалым налётам на лётнішчы каля вёскі Каліноўская й Ханкала зьнішчыла невайсковыя самалёты ў Чачэніі. Гэта павінна было пашкодзіць чачэнцам у іх выкарыстаньні ў вайне з Расеяй.
  • 11 сьнежня 1994 году расейскае войска ўвайшло ў Ічкерыю. Яно рухалася з трох бакоў. З Дагестану, зь места Кізьляр. З Інгушэтыі. З Маздоку, што ў Паўночнай Асэтіі. Паводле задумы тры часткі павінны былі злучыцца ў Грозным. Паход войскаў марудзіла шкодніцтва насельніцтва. У Інгушэтыі нават (каля вёскі Асінава) пачаўся абстрэл расейскага войска.
  • 12—22 сьнежня 1994 году — бітва ў ваколіцах Грознага
  • 15 сьнежня 1994 году расейскае войска, што ішло з Дагестану, заняло вёску Тоўстае.
  • 19 сьнежня 1994 году расейскія часткі, што ішлі зь Інгушэтыі, зьявіліся ў ваколіцах на захад ад Грознага.
  • 20 сьнежня 1994 году расейскія часткі, што ішлі з Маздоку, з Паўночнай Асеціі, злучыліся каля Грознага з расейскімі часткамі, што прыйшлі з Дагестану. Цягам гэтага часу расейскае войска не сустрэла амаль ніякага супраціву. Гэта дало магчымасьць думаць расейскаму вайсковаму кіраўніцтву, што Грозны таксама будзе лёгка здабыты.
  • 28 сьнежня 1994 — бітва за мястэчка Ханкала, што на ўсход ад Грознага
  • 31 сьнежня 1994 — 6 студзеня 1995 — бітва за Грозны
  • 15—23 лютага 1995 — бітва за Аргун
  • 10 сакавіка 1995 — 24 траўня 1996 — аблога Бамуту
  • 7—8 красавіка 1995 — бойня ў вёсцы Самашкі
  • 14—19 чэрвеня 1995 — напад на Будзёнаўск аддзелу на чале з Шамілём Басаевым, дзе было захоплена ў палон шмат матак і народжаных дзяцей у радзільным доме
  • 14—26 сьнежня 1995 — бітва за Гудэрмэс, Шатой, Урус-Мартан, Ачхой-Мартан.
  • 9—18 сакавіка 1996 — напад на Кізьляр Салмана Радуева, дзе захапілі ў палон мірных людзей.
  • 22—23 лютага 1996 — баі каля вёскі Галашкі ў Інгушэтыі
  • 6—8 сакавіка 1996 — заняцьце Грознага чачэнскімі ваярамі
  • 14—15 сакавіка 1996 — бітва ў вёсцы Самашкі
  • 16 красавіка 1996 — засада каля вёскі Ярышмарды, дзе былі забітыя каля 200 расейцаў.
  • 6—20 жніўня 1996 — напад чачэнцаў на Грозны, Аргун і Гудэрмэс
  • 31 жніўня 1996 — угода паміж Расеяй і Ічкерыяй
  • 31 сьнежня 1996 — канчатковы вывад расейскіх войскаў з Чачэніі
  1. ^ Аслан Масхадаў, Барыс Ельцын. Дамова аб міры і прынцыпах узаемінаў між Расейскай Фэдэрацыяй і Чачэнскай Рэспублікай Ічкерыя (анг.) // Інстытут дасьледаваньня міжнародных канфліктаў Унівэрсытэта Ольстэра(en), 2010 г. Праверана 24 ліпеня 2014 г.